Вы тут

Палац Радзівілаў: веліч назаўсёды


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 2.07.2014 г.

________________________________________________________________________

Летась Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” стаў самым папулярным у Беларусі: больш як 400 тысяч наведвальнікаў пазнаёміліся з яго ўнікальнай экспазіцыяй. Якім чынам былая рэзідэнцыя Радзівілаў збіраецца ўтрымліваць пальму першынства? З такім пытаннем мы звярнуліся да дырэктара музея-запаведніка Сяргея Клімава.

Нясвіж

— Сапраўды, у 2013-м турысты, ды і мясцовыя жыхары, не абміналі наш музей. Гэтаму шмат у чым паспрыяла харызма самога месца, праведзеная рэстаўрацыйная праца, вернутая палацаваму ансамблю былая веліч, цікавая экспазіцыя, новыя музейныя праграмы. Музей-запаведнік арганічна ўвайшоў у культурнае жыццё краіны не як манапаліст, а дзякуючы якасным і колькасным паказчыкам сваёй дзейнасці. Мы гатовыя дапамагаць і дапамагаем іншым калегам-установам стаць цікавымі для наведвальнікаў.

— У 2012 годзе Нясвіж быў культурнай сталіцай Беларусі…

— Падчас правядзення акцыі, якая, вядома ж, прыцягнула ўвагу турыстаў да Нясвіжа, унас прайшло шмат культурных мерапрыемстваў, адмысловых выставак. Адна з самых яркіх падзей — адкрыццё Палацавага ансамбля. Музей удзельнічаў у дзясятках мерапрыемстваў, у тым ліку і агульнанацыянальных: канцэрты, выстаўкі, палацавы баль і многае іншае. Гасцям спадабалася атмасфера, якая панавала ў палацы. І ў адрозненне ад традыцыйных музеяў людзі жадаюць зноў і зноў вяртацца сюды па новыя эмоцыі, якія выклікае старадаўняя рэзідэнцыя князёў Радзівілаў.

— Што яшчэ прапануе музей акрамя наведвання экспазіцыі і экскурсійнага абслугоўвання?

—Распрацаваны шэраг лекцый, музейна-педагагічных заняткаў, існуе больш як дзесяць экскурсійных маршрутаў. Найболей папулярныя — экскурсіі па экспазіцыі Палацавага ансамбля. Пазнавальнымі будуць такія, як “Гістарычная частка Нясвіжа”, “Абарончая сістэма замка Радзівілаў”, “Стары парк”. Тым, хто хоча аглядаць славутасці самастойна, мы можам прапанаваць 150 аўдыягідаў. Пакуль запісана чатыры моўныя версіі, аднак плануем дадаць яшчэ некалькі. Два гады таму ўвялі сезонны маршрут па фартыфікацыях Палацавага ансамбля з наведваннем часткі падземнага ходу, якая захавалася.

Вялікай папулярнасцю карыстаецца паслуга тэатралізаванага віншавання маладых у Ратушы і Палацавым ансамблі. Летась да нас завітала больш як 200 пар. Госці палаца могуць скарыстацца паслугамі “Суправаджэнне фотасесій”, “Фота ў княжых касцюмах”. Немагчыма прайсці міма новай музейнай крамы, дзе прадстаўлены шырокі асартымент сувенірнай і паліграфічнай прадукцыі рознага кошту: ад магнітаў да эксклюзіўных падарункаў. Асаблівым попытам карыстаецца фірменны шакалад музея “Чорная Панна Нясвіжа”. Рэгулярна ў музеі праходзяць канцэрты, спектаклі, экскурсіі-анімацыі. Напрыклад, у перадапошнія выходныя чэрвеня запрашалі наведвальнікаў на традыцыйныя“Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”.

— Нашчадкі князёў Радзівілаў, якія пражывалі ў Палацы, наведваюць Нясвіж. Ці плануюцца нейкія праекты з іх удзелам?

— У нас добрыя стасункі з нашчадкамі роду. Напрыклад, вядомы калекцыянер і мецэнат Мацей Радзівіл неаднаразова перадаваў у падарунак запаведніку розныя прадметы. У 2013 годзе ў музеі з'явілася калекцыя копій Радзівілаўскіх медалёў, вялікая частка якіх зробленая са срэбра — гэта таксама падарунак Мацея Радзівіла. 19 дзід былі выкананы варшаўскім медальерам Ежы Панасюком, які абапіраўся на калекцыю Януша Францішака Радзівіла. Акрамя іх ёсць медаль, зроблены па просьбе Мацея Радзівіла ў гонар 500-годдзя існавання роду Радзівілаў у Нясвіжы і 600-годдзя са дня Гродзенскай уніі.

У апошні прыезд Мацея Радзівіла ў маігэтага года ішла размова пра выстаўку яго калекцыі ў Нясвіжскім замку. Гэта посуд, пластыка, карціны, якія раней належалі Радзівілам. Іх збіралі па ўсім свеце.Акрамя таго, мы ўсталявалі кантакты са спадчыннікамі апошняга ардыната нясвіжскага, якія пражываюць у Італіі, для стварэння праекта (будзе выстаўка альбо нават асобная экспазіцыя ў залах палаца), прысвечанага ЛявонуУладзіславу Радзівілу. Гісторыя гэтага чалавека, нажаль, недастаткова даследавана.

— Як супрацоўнічаеце з іншымі музеямі?

— У запаведнікупрайшлоў шэраг выставак з удзелам беларускіх, літоўскіх, расійскіх музеяў: “Надзея. Вера. Уваскрэсенне”— Музей Рокішскага краю, “Вандраванне ў часе”— Музей гадзіннікаў г. Клайпеда, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, выстаўка мікрамініяцюр— Музей “Рускі Ляўшун” Міжнароднай Гільдыі Майстроў г. Санкт-Пецярбурга, “Беларусь сакральная”— Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і шмат іншых. Наша супрацоўніцтва звязана з доўгатэрміновым дэпазітам прадметаў з Нацыянальнага мастацкага музея, Нацыянальнага гістарычнага музея, Замкавага комплексу “Мір”.

— Ці можаце назваць лепшую выстаўку 2013 года, якая ладзілася ў музеі?

— Летась прадстаўлялі 14 экспазіцый, і кожная з іх была па-свойму цікавая. Асобнай увагі заслугоўвае выстаўка спальнага гарнітура, які належаў Радзівілам, — “L'ensemble”. Гэтая мэбля, мабыць, — адно з найважнейшых набыткаў музея за апошні час. І хай гарнітур паходзіць не з мэблі, штоналежала асноўнай лініі Радзівілаў, усё роўна гэта вялікая падзея не толькі для нас, але і, як мне здаецца, для краіныўвогуле.

— Вы рэалізавалі шмат цікавых праектаў. Што яшчэ чакаць вашым наведвальнікам?

— Паспяховапрайшлі выстаўкі міжнароднага фармату пры супрацоўніцтве з музеямі г. Санкт-Пецярбурга. Вялікую цікавасць выклікала выстаўка мікрамініяцюр Уладзіміра Аніскіна“Рускі Ляўша”, а таксама экспазіцыя “Жывапіс, графіка, скульптура”, якую мы прадстаўлялі сумесназ Таварыствам перасоўных выставак XXI стагоддзя. Да канца года гасці музея змогуць убачыць выстаўку прадметаў беларускага сакральнага мастацтва і экспазіцыю, прысвечаную 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны.

— Ці будзе ўдасканальвацца стацыянарная музейная экспазіцыя?

—Дзякуючы набыццю новых экспанатаўяна ўжо мяняецца. У планах — стварэнне новых інтэрактыўных экспазіцый у падземнай частцы палаца і на фартыфікацыйных пляцоўках.

— У 2012 — 2013 гадах у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці музей-запаведнік зарэгістраваў шэраг таварных знакаў. З якой мэтай?

— Таварны знак — гэта сучасны інструмент рэгулявання рынку. Рэгістрацыя дае магчымасць ідэнтыфікаваць вытворцу прадукцыі або паслуг, атрымліваць ліцэнзійныя адлічэнні ад выкарыстання таварнага знака трэцімі асобамі, уносіць правы на таварны знак у статутны фонд створаных арганізацый, прад'яўляць прэтэнзіі нядобрасумленным канкурэнтам і інш. Мы зарэгістравалі і карыстаемся 8 таварнымі знакамі.

— Вядома, што ў музеі-запаведніку ўпершыню ў краіне ўведзена паслуга камерцыйнай акрэдытацыі пазаштатных экскурсаводаў. Як ацэньваеце першыя вынікі?

— Пакуль казаць яшчэ рана. Прааналізаваць сітуацыю зможам толькі пасля заканчэння турыстычнага сезона — у лістападзе. Варта адзначыць, што гэта агульнасусветная практыка, якая існуе ў шматлікіх музеях. Неабходнасць у распрацоўцы і ўводзе такой паслугі паўстала з-за высокай папулярнасці Палацавага ансамбляў турыстаў. Акрэдытацыю плануем праводзіць два разы ў год. Мы з задавальненнем прымаем новыя прапановы па павышэнні ўзроўню прыёму турыстаў.

— Сяргей Міхайлавіч, пасаду дырэктара музея-запаведніка "Нясвіж" вы займаеце ўжо некалькі гадоў. За гэты час вывучылі ўсе асаблівасці і нюансы дзейнасці ўстановы. Што плануеце змяніць, палепшыць?

— Асноўнай задачай застаецца рэалізацыя місіі запаведніка — стварэнне ў Нясвіжы культурнага сатэліта сталічнага Мінска. На гэта нацэлены ўсе перспектыўныя планы: забудова тэрыторыі былога касцёла езуітаў з узнаўленнем калегіюма, стварэнне на гэтай пляцоўцы музейнага рэстарана з выглядам на замак. Сёння ўжо зроблена перадпраектная прапанова, ідзе пошук спонсараў. У планах — адкрыццё ў горадзе новых музеяў і аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры.

— Ці хапае часу займацца навуковай дзейнасцю?

— Мая кніга “Базыльяне” была выдадзена ў 2011 годзе. Гэта навуковая манаграфія па тэме дысертацыі, напісанай падчас вучобы ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. Сфера інтарэсаў даволі разнастайная: гісторыя роду Радзівілаў, старадаўнія сядзібы Беларусі, Другая сусветная вайна. Для працы ёсць шмат архіўных матэрыялаў— патрэбен толькі вольны час, а яго, як заўсёды, бракуе.

— Што самае галоўнае ў музеі з пункту гледжання кіраўніка?

— Людзі. Вельмі складана стварыць калектыў аднадумцаў.

— Ці можаце назваць самую яркую падзею, якая адбылася з вамі за час працы ў музеі-запаведніку?

— Безумоўна, гэта адкрыццё Палацавага ансамбля з удзелам Прэзідэнта нашай краіны.

Кацярына ХАВАНСКАЯ,

Раіса МАРЧУК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.