Вы тут

Кухня Тышкевічаў


Вель­мі крыў­дую я на Ста­ро­го Ула­са. Спра­ва ў тым, што Ула­дзі­слаў Сі­вы-Сі­віц­кі, вя­до­мы так­са­ма як бе­ла­рус­кі пісь­мен­нік пад псеў­да­ні­мам Ста­ры Улас, знач­ную част­ку жыц­ця пра­слу­жыў спа­чат­ку звы­чай­ным ку­ха­рам, паз­ней кух­міст­рам, а пас­ля на­ват і эка­но­мам у гра­фаў Тыш­ке­ві­чаў, у іх ва­ло­жын­скіх ма­ёнт­ках. Нам ён па­кі­нуў збор­нік вер­шаў «Год бе­ла­ру­са» пра цяж­кую до­лю му­жыц­кую. Паз­ней та­кіх вер­шаў на­пі­шуць яшчэ не ад­ну ты­ся­чу та­моў (аж­но і ў ма­ку­ла­ту­ру іх ця­пер не бя­руць), а за Сі­вым-Сі­віц­кім гэ­та бы­ла яшчэ на­ві­на. А вось пра граф­скую кух­ню Ста­ры Улас ані слоў­ца не пра­мо­віў, і што там елі-пі­лі ў Ва­ло­жы­не або ў Вя­лым, або хто і як вы­най­шаў сла­ву­тыя кал­ду­ны тыш­ке­ві­чаў­скія — мы, быць мо­жа, ні­ко­лі ўжо не да­ве­да­ем­ся. Вось жа шка­да, што на­столь­кі не лю­біў Ста­ры Улас сваю пра­фе­сію, што ні­я­кай згад­кі пра яе нам не па­кі­нуў.

8-5

І да­гэ­туль пра кух­ню Тыш­ке­ві­чаў мы ве­да­ем знач­на менш, чым пра кух­ню Са­пе­гаў, не ка­жу­чы пра Ра­дзі­ві­лаў. А гэ­ты граф­скі род быў не з апош­ніх у бы­лым Вя­лі­кім Княст­ве Лі­тоў­скім, а паз­ней і ў Ра­сій­скай ім­пе­рыі. І не толь­кі ба­гац­цем і дзяр­жаў­ны­мі па­са­да­мі, якія ў рэш­це рэшт рас­та­юць, як дым, але і сва­і­мі на­ву­ко­вы­мі, куль­тур­ны­мі, а на­ват і спар­тыў­ны­мі да­сяг­нен­ня­мі сла­віў­ся. Кан­стан­цін і Яў­ста­фій Тыш­ке­ві­чы ў ся­рэ­дзі­не ХІХ ста­год­дзя за­сна­ва­лі сла­ву­тыя пры­ват­ныя му­зеі ста­ра­жыт­на­сцяў у Ла­гой­ску і ў Віль­ні, ка­лек­цыі якіх да­лі па­ча­так су­час­на­му На­цы­я­наль­на­му му­зею Літ­вы, а са­мі бра­ты лі­чац­ца за­сна­валь­ні­ка­мі на­ву­ко­вай ар­хеа­ло­гіі, края­знаў­ства і му­зей­най спра­вы ў Літ­ве. Бе­не­дыкт Ген­рык Тыш­ке­віч з Ва­ло­жын­скай га­лі­ны быў ад­ным з пі­я­не­раў фа­та­гра­фіі ў Бе­ла­ру­сі і Літ­ве, ад­ным з пер­шых аў­та­ма­бі­ліс­таў і тэ­ні­сіс­таў, да та­го ж яхт­сме­нам, ванд­роў­ні­кам. Да­рэ­чы, гэ­та яго, а так­са­ма яго сы­на, ін­ша­га Бе­не­дык­та, служ­боў­ца­мі бы­лі Ста­ры Улас, баць­ка пісь­мен­ні­ка Яд­ві­гі­на Ш. Ян Ля­віц­кі і баць­ка Кан­стан­цыі Буй­ло Ан­тон. Вось вам і цэ­лы ася­ро­дак бе­ла­ру­шчы­ны пры ад­ным тыш­ке­ві­чаў­скім два­ры. Мі­хал Тыш­ке­віч, так­са­ма з ва­ло­жын­скай га­лі­ны, — заў­зя­ты па­ляў­ні­чы і ар­хе­о­лаг, у дру­гой па­ло­ве ХІХ ста­год­дзя ўла­даль­нік, маг­чы­ма, най­боль­шай пры­ват­най ка­лек­цыі ста­ра­жыт­на­сцяў у све­це (пе­рад­усім рым­скіх і егі­пец­кіх), экс­па­на­ты якой пас­ля яго смер­ці апы­ну­лі­ся ў му­зе­ях Па­ры­жа, Лон­да­на, Ры­ма, Ка­пен­га­ге­на, Бо­ста­на. Аль­фрэд Тыш­ке­віч — за­сна­валь­нік сла­ву­та­га лі­тоў­ска­га ку­рор­та Па­лан­га. А вось акт­ры­су Бе­а­ту Тыш­ке­віч доб­ра па­мя­тае і цэ­ніць ста­рэй­шае па­ка­лен­не ама­та­раў кі­но не толь­кі ў Поль­шчы, але і ўсёй пра­сто­ры ко­ліш­ня­га СССР. Та­му вель­мі крыўд­на, што на­ват тыя не­шмат­лі­кія звест­кі пра бы­лую кух­ню Тыш­ке­ві­чаў, якія да нас дай­шлі, зу­сім бес­сіс­тэм­ныя.

На­прык­лад, ад­на з са­мых вя­лі­кіх за­га­дак бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі: яко­му з гра­фаў Тыш­ке­ві­чаў на­ле­жыць го­нар вы­на­ход­ніц­тва сла­ву­тых кал­ду­ноў? Ар­хе­о­ла­гу Яў­ста­ху або Мі­ха­лу, пал­коў­ні­ку 17-га пал­ка на­па­ле­о­наў­скіх ула­наў? Або, мо­жа, яшчэ ка­мусь­ці са сла­ву­та­га ро­ду? Рэ­цэпт гэ­тай стра­вы па­да­дзе­ны ўжо ў пер­шым вы­дан­ні «Ку­хар­кі лі­тоў­скай» (1854) з па­зна­кай «кал­ду­ны гра­фа Тыш­ке­ві­ча», пры­чым, ві­даць, мно­гія з пер­шых чы­та­чоў ве­да­лі, на кух­ні яко­га кан­крэт­на гра­фа іх га­ту­юць, з улас­на­га пры­ем­на­га до­све­ду. Та­ды аў­та­рцы зда­ва­ла­ся, што гэ­та і так усе ве­да­юць. А вось прай­шло 160 га­доў — і тое, што бы­ло ві­да­воч­ным, за­бы­ла­ся. Мо­жа, за­хоў­ва­юц­ца гэ­тыя ве­ды ў ся­мей­ных па-
д­ан­нях ро­ду? Але ні акт­ры­са Бе­а­та Тыш­ке­віч, ні яе брат Кшыш­таф, які жы­ве ў Гам­бур­гу і зай­ма­ец­ца, між ін­шым, вы­твор­час­цю ку­лі­нар­ных да­ку­мен­таль­ных філь­маў, ча­мусь­ці на пуб­лі­цы гэ­тымі сак­рэ­та­мі ні­ко­лі не дзя­лі­лі­ся. Шка­да.

Апроч сла­ву­тых кал­ду­ноў, гіс­то­рыя за­ха­ва­ла для нас рэ­цэп­ты «бу­ра­коў гра­фа Тыш­ке­ві­ча» і «су­па гра­фа Тыш­ке­ві­ча». Што ж, дзя­куй па­куль і за гэ­та. Але я пе­ра­ка­на­ны, што сім­ва­ліч­ную ед­насць з па­мяц­цю гэ­та­га сла­ву­та­га ро­ду мы маг­лі б куль­ты­ва­ваць у тым лі­ку і з да­па­мо­гай зна­ка­вых тыш­ке­ві­чаў­скіх стра­ў. Ці бу­дуць ка­лі-не­будзь у Ва­ло­жы­не або Ла­гой­ску тыш­ке­ві­чаў­скія рэ­ста­ра­ны? Па­куль пра гэ­та мож­на толь­кі ма­рыць.

 

Кал­ду­ны гра­фа Тыш­ке­ві­ча

(на 4-5 пор­цый)

Для цес­та: 2 шклян­кі му­кі, 2 яй­кі (1 жаў­ток да­дат­ко­ва), 3-4 ст. лыж­кі со­ку цы­бу­лі, соль.

Спо­саб пры­га­та­ван­ня: Пра­се­яць му­ку ў вя­лі­кую мі­су (на­сы­паць «гор­кай»), зра­біць ям­ку ў цэнт­ры, уліць сок цы­бу­лі, убіць яй­кі і жаў­ток, ста­ран­на вы­ме­сіць. Ва­ды не да­да­ваць.

Па­крыць руч­ні­ком і па­ста­віць «ад­па­чыць» у пра­ха­лод­ным мес­цы на 30 хві­лін.

Для на­чын­кі: 150 г су­ша­ных гры­боў, 2 па­кры­ша­ныя цы­бу­лі, тлушч для сма­жан­ня, 200 г вэнж­да­най шын­кі, 2 зва­ра­ныя ўкру­тую яй­кі, 1 сы­рое яй­ка, соль і пе­рац на смак.

Спо­саб пры­га­та­ван­ня: Пе­ра­браць су­ша­ныя гры­бы, ста­ран­на пра­мыць і за­ма­чыць у ха­лод­най ва­дзе на 3-4 га­дзі­ны. Із­ноў пра­мыць і ва­рыць на ма­лым аг­ні ў ва­дзе, у якой за­моч­ва­лі 1-1,5 га­дзі­ны. (Мож­на ўжы­ваць і све­жыя гры­бы, та­ды за­моч­ваць і ва­рыць не трэ­ба.) Пры­пус­ціць цы­бу­лю на па­тэль­ні, да­даць па­кры­ша­ныя гры­бы, сма­жыць ра­зам 1 хві­лі­ну, аха­ла­дзіць. Да­даць дроб­на па­кры­ша­ныя ва­ра­ныя яй­кі, шын­ку, убіць сы­рое яй­ка, да­даць соль і пе­рац на смак.

Рас­ка­таць цес­та ў круг­лы ва­лік дыя­мет­рам ка­ля 5 см, на­рэ­заць круж­ка­мі 1 см таў­шчы­нёй, рас­пляс­каць кож­ны ўруч­ную. Па­клас­ці не­вя­лі­кую гал­ку на­чын­кі на кож­ны кру­жок з цес­та, згар­нуць кал­ду­ны, ста­ран­на за­шчы­паць краі. Ва­рыць у доб­ра па­со­ле­най ва­дзе на ма­лым аг­ні 5-6 хві­лін пас­ля ўсплы­ван­ня кал­ду­ноў на па­верх­ню.

Кухмістр Верашчака

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.