Вы тут

«Мы ніколі не былі на задворках гісторыі»


Апо­вед пра «бру­таль­ную» шлях­ту

Тэ­ле­ка­нал «Бе­ла­русь 3» зноў ра­дуе гле­да­чоў пе­ра­да­ча­мі з на­шу­мела­га гіс­та­рыч­на­га цык­ла. Ра­ней на тэ­ле­эк­ра­ны ўжо вы­хо­дзі­лі «Слуц­кія па­ясы. Тай­ныя зна­кі», «Ра­дзі­ві­лы. Тай­ны сям'і», «На­цы­я­наль­ная ды­ло­гія. Ста­тут ВКЛ», «На­цы­я­наль­ная тры­ло­гія. Герб. Гімн. Сцяг». Усе гэ­тыя пе­ра­да­чы, зня­тыя на род­най мо­ве, ня­даў­на ста­лі лаў­рэ­а­та­мі спе­цы­яль­най прэ­міі Прэ­зі­дэн­та дзея­чам куль­ту­ры. І вось зноў на­він­ка ад ка­ман­ды на ча­ле з Мі­ха­і­лам Ра­вуц­кім — «Шлях­та. Бру­таль­ная гіс­то­рыя». На­ват па­чуў­шы наз­ву, хо­чац­ца гля­дзець... Мы вы­ра­шы­лі су­стрэц­ца з рэ­жы­сё­рам пра­ек­та Ма­ры­яй Жу­ка­вай, якая зды­ма­ла і па­пя­рэд­нія вы­пус­кі (акрамя «Прылогіі»). СМІ пра яе яшчэ не пі­са­лі, та­му вы, ша­ноў­ныя чы­та­чы, бу­дзе­це пер­шы­мі, хто па­зна­ё­міц­ца з гэ­тай та­ле­на­ві­тай дзяў­чы­най.

8-2

— Тэ­ма шлях­ты, з ад­на­го бо­ку, за­па­тра­ба­ва­ная на­шы­мі су­ай­чын­ні­ка­мі, з ін­ша­га — мно­гае пра гэ­та ўжо ска­за­на. Ці ўда­ло­ся ад­шу­каць штось­ці са­праў­ды но­вае, каб пры­ва­біць гле­да­ча?

— Ха­чу ад­зна­чыць, што над сцэ­на­ры­ем філь­ма пра­ца­ва­лі пра­фе­сі­я­на­лы, якія ве­да­юць сваю спра­ву. Аў­тар філь­ма, вя­до­мы ўсім Мі­ха­іл Ра­вуц­кі, па­ды­шоў да тэ­мы без уся­ля­кай лі­ры­кі — пра­ва­ка­цый­на, сме­ла, грун­ту­ю­чы­ся на гіс­та­рыч­ных фак­тах. Ён су­час­най мо­вай на­га­даў не­ка­му на­шу, бе­ла­рус­кую, гіс­то­рыю, а ка­мусь­ці яе ад­крыў. У Мі­ха­і­ла свое­асаб­лі­вая ма­не­ра пісь­ма, ча­сам скла­да­ная для ўспры­няц­ця, але ў яго тво­рах ёсць як­раз той са­мы «пост­ма­дэр­нізм»: спа­сыл­кі, ня­ўлоў­ныя цы­та­ты, якія ро­бяць тэкс­ты шмат­слой­ны­мі — як той ка­заў, іх трэ­ба чы­таць па­між рад­коў. Ён аў­тар «не для ўсіх»: ёсць штось­ці элі­тар­нае ў тым, што ён ро­біць. Здым­кі пра­ек­та пра­хо­дзі­лі ў Бе­ла­ру­сі, Поль­шчы, Ра­сіі. Юлія Чар­гі­нец і Але­на Бор­ма­та­ва, ка­рэс­пан­дэнт АТН, кан­так­та­ва­лі з ці­ка­вы­мі людзь­мі, бра­лі ін­тэр­в'ю. Ім па­шчас­ці­ла су­стрэц­ца з на­шчад­ка­мі бе­ла­рус­кай шлях­ты. Як­раз гэ­та і бы­ло не­чым но­вым. 5 се­рый — 5 гіс­то­рый. Юліі Чар­гі­нец асаб­лі­ва па­шан­ца­ва­ла: яна па­бы­ва­ла ў гас­цях у Ма­цея Ра­дзі­ві­ла, на свае во­чы ўба­чы­ла не­ка­то­рыя ары­гі­на­лы парт­рэ­таў Ра­дзі­ві­лаў, прад­ме­ты ста­ра­жыт­на­сці, аса­біс­тыя рэ­чы прад­стаў­ні­коў сла­ву­та­га ро­ду. Мо­жа быць, пас­ля пра­гля­ду на­шых філь­маў лю­дзі бу­дуць больш ці­ка­віц­ца гіс­то­ры­яй, а хтось­ці зой­мец­ца да­сле­да­ван­нем свай­го ра­да­во­ду. Гэ­та бы­ло б вы­дат­на!

8-3

— Як бы вы па­тлу­ма­чы­лі, што та­кое гіс­та­рыч­ны гла­мур? Ці не ска­жае ён праў­ду?

— «Гіс­та­рыч­ны гла­мур»... Шчы­ра ка­жу­чы, упер­шы­ню чую та­кое азна­чэн­не, пэў­на, — гэ­та та­кая ра­ман­ты­за­ва­ная, «пры­ем­ная» гіс­то­рыя. Неш­та пра ба­лі і кры­на­лін. Але ўсё ад­но, я ўпэў­не­на, што «за­рэ­ту­шы­ра­ваць» гіс­то­рыю не­маг­чы­ма, ка­жу­чы «а», про­сіц­ца ска­заць і «б». Мы ў «Шлях­це» імк­нём­ся мак­сі­маль­на аб'­ек­тыў­на рас­крыць тэ­му. Су­ты­ка­ю­чы, ча­сам, мер­ка­ван­ні экс­пер­таў, каб у спрэч­цы на­ра­дзі­ла­ся іс­ці­на. Я ўпэў­не­на, наш гля­дач да­свед­ча­ны, ён у ста­не сам ана­лі­за­ваць і ра­біць вы­сно­вы.

— Што аса­біс­та вас най­больш ура­зі­ла пад­час пра­цы над гэ­тым пра­ек­там?

— Мя­не заў­сё­ды ўраж­вае аб'­ём ін­фар­ма­цыі, зроб­ле­ная аў­та­ра­мі пра­ца. Пры­ем­на здзі­ві­ла тое, што ў Мін­ску іс­нуе і ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца «Мін­скае згур­та­ван­не на­шчад­каў шлях­ты і два­ран­ства» — гэ­та не прос­та ар­га­ні­за­цыя, гэ­та лю­дзі. Лю­дзі з ра­да­во­да­мі, тыя, хто ма­юць пра­ва на шля­хет­насць. Гэ­та вель­мі ці­ка­ва. На­прык­лад, яны ар­га­ні­зу­юць ба­лі, па­пу­ля­ры­зу­юць гіс­то­рыю, што вель­мі важ­на. Усе ве­да­юць муд­расць: «На­род, які не памятае свай­го мі­ну­ла­га, не мае пра­ва на бу­ду­чы­ню...» Мы яшчэ раз на­гад­ва­ем, што бе­ла­ру­сы ні­ко­лі не бы­лі на за­двор­ках гіс­то­рыі, мы сва­і­мі ру­ка­мі ства­ра­лі гіс­то­рыю. Мы моц­ная на­цыя, мы вар­тыя бу­ду­чы­ні! І гэ­та вы­клі­кае го­нар.

— У аў­та­ра «Шлях­ты» Мі­ха­і­ла Ра­вуц­ка­га, як заў­сё­ды, бы­ло шмат за­ду­мак і ідэй. На­коль­кі ва­ша рэ­жы­сёр­скае ба­чан­не су­па­да­ла з яго пра­па­но­ва­мі?

— Мы ра­зу­ме­ем адзін ад­на­го. Мы свя­до­ма ад­мо­ві­лі­ся ад рэ­кан­струк­цый, кас­цю­мі­ра­ва­ных пе­ра­апра­на­нняў... У мі­ну­лых тэ­ле­пра­ек­тах мы знай­шлі пэў­ную фор­му (такая тэ­ле­ві­зій­ная ві­зу­аль­ная, як я ўжо ка­за­ла, пост­ма­дэр­нісц­кая пуб­лі­цыс­ты­ка) і пра­цяг­ва­ем яе пры­трым­лі­вац­ца. Гэ­та наш стыль. Мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем эле­мен­ты муль­ты­плі­ка­цыі, ка­лаж­най гра­фі­кі, да­да­ём кад­ры з кі­на­хро­ні­кі або мас­тац­кіх філь­маў... Сён­няш­ні свет эк­лек­тыч­ны, і мы га­во­рым на яго мо­ве. Гэ­та ад­па­вя­дае той рэ­аль­нас­ці, у якой мы жы­вём. Гэ­та зра­зу­ме­ла і да­ступ­на гле­да­чу. Тэ­ле­ві­зій­ны фільм прын­цы­по­ва ад­роз­ні­ва­ец­ца ад да­ку­мен­таль­на­га, у кла­січ­ным ра­зу­мен­ні, та­му мы пра­цу­ем у сва­ім жан­ры і спраў­ля­ем­ся з на­шы­мі за­да­ча­мі.

— Ра­зам з гэ­тай твор­чай ка­ман­дай вы зды­ма­лі яшчэ тры гіс­та­рыч­ныя пра­ек­ты. Што ад­роз­ні­вае апош­ні вы­пуск ад па­пя­рэд­ніх?

— Для мя­не на­ша «Бру­таль­ная шлях­та» больш спа­кой­ная, чым мі­ну­лыя пра­ек­ты, на­пэў­на, па тэм­па-рыт­ме... У «Ста­ту­це» ў нас быў та­кі сім­бі­ёз ві­зу­аль­на­га ра­шэн­ня і тэкс­та­ва­га, які на­ра­джаў пэў­ны трэ­ці сэнс, звер­ну­ты да гле­да­ча: маў­ляў, рых­туй­це па­пкорн. У «Шлях­це» больш іс­тот­ны ін­фар­ма­цый­ны, аў­тар­скі па­сыл. Мне не ха­це­ла­ся ві­зу­аль­на пе­ра­на­сы­чаць філь­мы. Важ­на бы­ло пад­тры­маць тэ­му, да­па­маг­чы гле­да­чу ві­зу­а­лі­за­ваць эпо­ху, быц­цам апы­нуц­ца ў ёй. Мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем кад­ры з мас­тац­кіх філь­маў, у якіх рас­па­вя­да­ец­ца пра мі­ну­лае, яны да­па­ма­га­юць ад­чуць час. Вя­до­ма, і гра­фіч­ныя зна­ход­кі бы­лі. Але я ста­ві­ла пе­рад са­бой за­да­чу — не пе­ра­шка­джаць гле­да­чу па­чуць. Яшчэ мне зда­ец­ца, што мы на­бі­ра­ем аба­ро­ты — не ў сэн­се па­ве­лі­чэн­ня коль­кас­ці се­рый, а ў па­глыб­лен­ні ў тэ­му, праб­ле­му. Я ду­маю, на­ша ка­ман­да раз­бі­ла шаб­лон та­го, што фільм пра гіс­то­рыю — гэ­та сум­на. Мне зда­ец­ца, мы за­слу­жа­на пры­цяг­ну­лі ўва­гу, са­мае га­лоў­нае, ува­гу да гіс­то­рыі.

— Які лёс ча­кае «Шлях­ту» пас­ля за­вяр­шэн­ня прэм'­е­ры на «Бе­ла­русь 3»?

— Я ду­маю, «Шлях­ту» яшчэ доў­га бу­дуць аб­мяр­коў­ваць у ін­тэр­нэ­це. Прак­ты­ка па­ка­за­ла, што на­шы пра­ек­ты — не ра­за­выя. На­прык­лад «Слуц­кія па­ясы» паў­та­ра­лі, пэў­на, 5 ра­зоў. Та­му і «Шлях­ту», я ду­маю, яшчэ не раз бу­дуць транс­лі­ра­ваць. Гэ­та па­каз­чык та­го, што пра­ект ро­біц­ца для гле­да­ча: па­куль у нас ёсць гля­дач, жы­вуць на­шы пра­ек­ты.

— Мож­на ска­заць, што па­сту­по­ва пры­хо­дзіць пры­знан­не ва­шай твор­чай пра­цы?

— Гэ­ты год быў асаб­лі­вым для мя­не і для на­шай ка­ман­ды — мы атры­ма­лі прэ­мію Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Гэ­та вя­лі­кі го­нар. Пэў­на, я бы­ла са­мая ма­ла­дая з лаў­рэ­а­таў. Бы­ла на­мі­на­цыя «Леп­шы рэ­жы­сёр» у кон­кур­се «Тэ­ле­вяр­шы­ня». Я ўдзяч­на сва­ім на­стаў­ні­кам і сям'і за цярп­лі­васць і лю­боў. Для мя­не та­кія вы­со­кія ацэн­кі — гэ­та, зра­зу­ме­ла, аванс. Тым больш, ду­ма­ю­чы пра бу­ду­чы­ню, я ба­чу ся­бе рэ­жы­сё­рам-да­ку­мен­та­ліс­там, ха­чу зды­маць аў­тар­скае кі­но.

— Ці ёсць твор­чыя за­ду­мы на бу­ду­чы­ню, якія ўжо мож­на бы­ло б рас­крыць?

— Не ду­маю, што час рас­кры­ваць, але мне, як я і ка­за­ла, ці­ка­ва ся­бе па­спра­ба­ваць у аў­тар­скім да­ку­мен­таль­ным кі­но. Ёсць ідэі, ёсць ге­роі, і ёсць рух у гэ­тым кі­рун­ку. Бу­ду ча­каць спа­да­рож­на­га вет­ру — і, спа­дзя­ю­ся, яшчэ не раз з ва­мі су­стрэ­нем­ся.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».