Вы тут

Без­на­яў­ны раз­лік?


Ня­даў­на вя­до­мы аме­ры­кан­скі эка­на­міст і пра­фе­сар Ке­нэт Ро­гаф, які пра­цуе ў Гар­вард­скім уні­вер­сі­тэ­це, пра­па­на­ваў до­сыць не­ча­ка­ную для мно­гіх ідэю — зні­шчыць усе на­яў­ныя гро­шы ў све­це.

У ар­ты­ку­ле, апуб­лі­ка­ва­ным у га­зе­це Fіnancіal Tіmes, ён вы­каз­вае пункт гле­джан­ня аб тым, што на­яў­ныя гро­шы ма­юць шэ­раг сур'­ёз­ных праб­лем. Па-пер­шае, ка­лі цэнт­ра­бан­кі, спра­бу­ю­чы зма­гац­ца з кры­зі­сам, ро­бяць стаў­ку знач­на ні­жэй за ну­ля­вую ад­зна­ку, лю­дзі па­чы­на­юць пе­ра­во­дзіць гро­шы ў на­яў­ныя. Па-дру­гое, іс­нуе ві­да­воч­ная праб­ле­ма вы­ка­ры­стан­ня на­яў­ных гро­шай для зла­чын­най дзей­нас­ці і ў це­ня­вой эка­но­мі­цы. Ён пры­во­дзіць прык­лад, ка­лі пас­ля арыш­ту вя­до­ма­га прад­стаў­ні­ка мек­сі­кан­скай нар­ка­ма­фіі Ха­а­кі­на Гуз­ма­на ў ад­ным з яго па­ко­яў бы­ло зной­дзе­на 200 міль­ё­наў до­ла­раў на­яў­ны­мі.

Так­са­ма вы­ка­ры­стан­не на­яў­ных гро­шай у сва­ім біз­не­се да­зва­ляе не­ка­то­рым не пла­ціць па­да­ткі. Па раз­лі­ках пра­фе­са­ра Ро­га­фа, у Еў­ра­зо­не і ЗША на кож­на­га жы­ха­ра пры­па­дае пры­клад­на 4000 до­ла­раў на­яў­ны­мі, а на тэ­ры­то­рыі Япо­ніі су­ма амаль у два ра­зы боль­шая. Пры гэ­тым вя­лі­кая част­ка на­яў­ных гро­шай за­хоў­ва­ец­ца ў буй­ных ку­пю­рах.

Мож­на па­га­дзіц­ца з тым, што ад­мо­ва ад на­яў­ных гро­шай іс­тот­на ўсклад­ніць жыц­цё зла­чын­цаў. Са­праў­ды, цяж­ка ўя­віць, якім чы­нам, на­прык­лад, нар­ка­ды­лер бу­дзе пра­да­ваць нар­ко­ты­кі сва­ім клі­ен­там. На­ўрад ці яго за­да­во­ляць гра­шо­выя пе­ра­во­ды або апла­та крэ­дыт­най карт­кай, што мо­жа быць лёг­ка пра­со­ча­на па­лі­цы­яй і ста­не до­ка­зам яго зла­чын­най дзей­нас­ці.

На прад­пры­ем­ствах кі­раў­ніц­тву прый­дзец­ца ад­маў­ляц­ца ад прак­ты­кі за­роб­каў «у кан­вер­тах», што, на жаль, з'яў­ля­ец­ца рас­паў­сю­джа­ным спо­са­бам ухі­лен­ня ад па­дат­каў і ў Бе­ла­ру­сі. У вы­ні­ку ўся за­ра­бот­ная пла­та бу­дзе на­ліч­вац­ца ў ад­па­вед­нас­ці з афі­цый­ны­мі рэ­ка­мен­да­цы­я­мі і дзяр­жа­ва бу­дзе ў поў­най ме­ры атрым­лі­ваць са­цы­яль­ныя ад­лі­чэн­ні, а ра­бот­ні­кі, якія ра­ней атрым­лі­ва­лі гро­шы ў кан­вер­це і губ­ля­лі ў вы­ні­ку част­ку сва­ёй пен­сіі з‑за ня­вы­пла­ты пра­ца­даў­цам па­дат­каў, змо­гуць прэ­тэн­да­ваць на пен­сію ў поў­ным аб'­ёме.

На­ня­се та­кая прак­ты­ка ўдар і па це­ня­вой эка­но­мі­цы. Прад­пры­маль­нік, які не­ле­галь­на вя­дзе біз­нес, ця­пер бу­дзе вы­му­ша­ны ле­га­лі­за­вац­ца, не бу­ду­чы ў ста­не ні на­быць сы­ра­ві­ну, ні пра­даць за на­яў­ныя га­то­вую пра­дук­цыю, не па­кі­да­ю­чы сля­доў для пад­атко­вай ін­спек­цыі.

Мі­ну­сы так­са­ма ві­да­воч­ныя. Сіс­тэ­мы для апла­ты элект­рон­ны­мі гра­шы­ма не­дас­ка­на­лыя, час­та «за­ві­са­юць» або ад­маў­ля­юц­ца аб­слу­гоў­ваць пэў­ную карт­ку. Уя­ві­це, што вы пай­шлі ве­ча­рам па хлеб, а ў кра­ме тэр­мі­на­лы для апла­ты крэ­дыт­най карт­кай не пра­цу­юць ці не хо­чуць аб­слу­гоў­ваць ва­шу карт­ку ў су­вя­зі з ней­кай па­мыл­кай або збо­ем. Сі­ту­а­цыя ма­ла­пры­ем­ная, але лёг­ка вы­ра­шаль­ная сён­ня, ка­лі мож­на апла­ціць па­куп­ку на­яў­ны­мі. А што ра­біць, ка­лі іх больш не бу­дзе? Клас­ці­ся спаць га­лод­ным?

Ін­шай праб­ле­май з'яў­ля­ец­ца не­аб­ход­насць ад­на­ча­со­вай ад­ме­ны на­яў­ных гро­шай па ўсім све­це. Ка­лі ў боль­шас­ці эка­но­мік на­яў­ныя гро­шы ад­ме­няць, але дзесь­ці яны ўсё ж та­кі за­ха­ва­юц­ца, ні­чо­га не пе­ра­шка­джае вы­ка­рыс­тоў­ваць за­меж­ную на­яў­ную ва­лю­ту як для зла­чын­най дзей­нас­ці, так і для вы­да­чы за­роб­каў у кан­вер­тах. Яна, да­рэ­чы, мо­жа ака­зац­ца вель­мі за­па­тра­ба­ва­най у па­доб­най сі­ту­а­цыі, што да­зво­ліць гэ­тым дзяр­жа­вам за­раб­ляць, дру­ку­ю­чы на­яў­ныя гро­шы на экс­парт, і па­зба­віць сэн­су ад­мо­ву ад на­яў­нас­ці ў ін­шых кра­і­нах.

Трэ­цяй праб­ле­май ста­не не­аб­ход­насць эмі­сіі крэ­дыт­ных кар­так для ўсіх жы­ха­роў Зям­лі без вы­клю­чэн­ня і ства­рэн­не сіс­тэ­мы апла­ты і пры­ёму пла­ця­жоў не толь­кі для ўсіх ганд­лё­вых кро­пак, але і для звы­чай­ных гра­ма­дзян. У вы­пад­ку ад­ме­ны на­яў­ных гро­шай атры­ма­ец­ца, што ча­ла­век без крэ­дыт­най карт­кі стра­ціць маг­чы­масць куп­ляць што-не­будзь не­аб­ход­нае для за­да­валь­нен­ня сва­іх па­трэб. І што ра­біць у тым вы­пад­ку, ка­лі вы хо­ча­це пра­даць не­па­трэб­ную вам рэч за не­вя­лі­кія гро­шы ін­ша­му гра­ма­дзя­ні­ну?

Гэ­тыя ві­да­воч­ныя праб­ле­мы не да­зво­ляць нам да­ча­кац­ца ў блі­жэй­шыя га­ды ад­мо­вы ад вы­ка­ры­стан­ня на­яў­ных гро­шай.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.