У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы пасля традыцыйнай цырымоніі пасвячэння ў мужчыны памерлі 26 хлопчыкаў, яшчэ 104 шпіталізаваны з‑за абязводжвання, гангрэны, інфіцыравання пасля абразання і іншых траўмаў. Сем чалавек ужо арыштаваны за ўтрыманне нелегальных школ ініцыяцыі.
Міністэрства краіны па справах традыцыйных абшчын заявіла, што неабходна пакласці канец гэтай практыцы. Падобныя заявы рабіліся і летась, калі стала вядома пра гібель 27 хлопчыкаў.
Цырымоніі ініцыяцыі ў Паўднёвай Афрыцы, як правіла, доўжацца тры тыдні. У іх удзельнічаюць дзясяткі тысяч хлопчыкаў. Акрамя абразання, яны ўключаюць тэсты на выжыванне — у прыватнасці, выпрабаванне холадам.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.