Вы тут

Дып­ла­ма­тыя ста­рых паш­то­вак


Пра­ек­там «У по­шу­ках стра­ча­на­га» Ула­дзі­мір Лі­ха­дзе­даў су­мес­на з га­зе­тай «СБ. Бе­ла­русь се­год­ня» і Вы­да­вец­кім до­мам «Звяз­да» прэ­зен­та­ва­лі на­шу кра­і­ну ў ЗША

Гіс­то­рыя і куль­ту­ра не ма­юць ме­жаў. Вель­мі час­та на­ро­ды і кра­і­ны аказ­ва­юц­ца бліз­кі­мі праз лё­сы ад­ных і тых жа лю­дзей, праз агуль­ныя і ад­ноль­ка­ва зра­зу­ме­лыя ўсім па­дзеі. Ад­чу­ва­ла­ся гэ­та і на прэ­зен­та­цы­ях, су­стрэ­чах, якія пры пад­трым­цы бе­ла­рус­ка­га па­соль­ства ў ЗША пра­вёў ка­лек­цы­я­нер і гіс­то­рык, лаў­рэ­ат прэ­міі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не» Ула­дзі­мір Лі­ха­дзе­даў. Фак­тыч­на ў ЗША прай­шло свое­асаб­лі­вае па­да­рож­жа пра­ек­та «У по­шу­ках стра­ча­на­га».

1— А па­ча­ло­ся ўсё з ура­чыс­та­га схо­ду, пры­све­ча­на­га 70-год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, у Нью-Ёр­ку, — рас­каз­вае Ула­дзі­мір Аляк­се­е­віч. — Больш за 200 ча­ла­век са­бра­ла­ся, каб ус­пом­ніць пра вай­ну, па­га­ва­рыць пра Бе­ла­русь. Рэ­пра­дук­цыі ста­рых паш­то­вак ака­за­лі­ся як­раз да мес­ца. Трэ­ба бы­ло ба­чыць тва­ры зем­ля­коў, якія шу­ка­лі ў фі­ла­кар­тыч­ных аль­бо­мах свае га­ра­ды і вёс­кі.

Усе жы­ва ці­ка­ві­лі­ся гіс­то­ры­яй Бе­ла­ру­сі і за­да­ва­лі шмат пы­тан­няў. Удзель­ні­кі су­стрэ­чы па-доб­ра­му здзіў­ля­лі­ся, што ў га­зет­на­га пра­ек­та, звя­за­на­га з пуб­лі­ка­цы­яй рэ­пра­дук­цый ста­рых паш­то­вак, та­кое доў­гае жыц­цё. Стар­шы­ні бе­ла­рус­ка­га зям­ляц­тва ў Нью-Ёр­ку Са­ве­лію Кап­лан­ска­му я па­да­рыў кні­гу «Сі­на­го­гі» — пер­шы аль­бом з се­рыі «У по­шу­ках стра­ча­на­га».

Але, на­пэў­на, цэнт­раль­най па­дзе­яй ста­ла прэ­зен­та­цы­я аў­тар­ска­га пра­ек­та Ула­дзі­мі­ра Лі­ха­дзе­да­ва «У по­шу­ках стра­ча­на­га» ў Біб­лі­я­тэ­цы Кан­грэ­са ЗША, ар­га­ні­за­ва­ная па ін­ці­ы­я­ты­ве аме­ры­кан­ска­га бо­ку. У ме­ра­пры­ем­ствах пры­ма­лі ўдзел прад­стаў­ні­кі Дзярж­дэ­парт­амен­та ЗША, ана­лі­тыч­ных і на­ву­ко­вых цэнт­раў, гіс­то­ры­кі, вы­клад­чы­кі ўні­вер­сі­тэ­таў. У біб­лі­я­тэ­цы ёсць амаль усе фі­ла­кар­тыч­ныя аль­бо­мы У. Лі­ха­дзе­да­ва, якія вы­да­дзе­ны ў свет роз­ны­мі вы­да­вец­тва­мі Бе­ла­ру­сі. Ся­род іх — «У по­шу­ках стра­ча­на­га», «Зніч­кі Ай­чы­ны», «Сі­на­го­гі», «Мінск: па­да­рож­жа ў ча­се», «Бе­ла­русь ва­чы­ма ня­мец­ка­га сал­да­та»... У гэ­тай вя­до­май уся­му све­ту кніж­най скарб­ні­цы бе­ла­рус­ка­га гіс­то­ры­ка пры­ма­юць ужо дру­гі раз. У 2011 го­дзе ў Ва­шынг­то­не ад­бы­ла­ся з удзе­лам аў­та­ра пра­ек­та прэ­зен­та­цыя аль­бо­ма «Та­дэ­вуш Кас­цюш­ка на ста­рых паш­тоў­ках».

— Прад­стаў­ля­ю­чы ў Біб­лі­я­тэ­цы Кан­грэ­са ЗША і пра­ект «У по­шу­ках стра­ча­на­га» ў цэ­лым, і ад­ну са сва­іх на­ві­нак — кні­гу «Па­да­рож­жа ў ча­се», — рас­каз­вае Ча­со­вы Па­ве­ра­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у ЗША Па­вел Шыд­лоў­скі, — бе­ла­рус­кі ка­лек­цы­я­нер здзейс­ніў са­праўд­ны фу­рор. Аме­ры­кан­цам ці­ка­ва бы­ло да­ве­дац­ца, што пра­ект, рас­па­ча­ты на ста­рон­ках га­зе­ты «СБ. Бе­ла­русь се­год­ня» роў­на дзе­сяць га­доў та­му, атры­маў шы­ро­кае пры­знан­не і су­свет­ную вя­до­масць. У рам­ках пра­ек­та аў­та­рам бы­ло вы­да­дзе­на 14 кніг, пра­ве­дзе­на больш за 50 вы­ста­вак у роз­ных кра­і­нах све­ту, ад­ноў­ле­ны два ра­ней стра­ча­ныя пом­ні­кі. Пры­сут­ныя з не­пад­роб­най ці­ка­вас­цю ўсту­па­лі ў дыя­лог з У. Лі­ха­дзе­да­вым, які рас­ка­заў ім пра бе­ла­рус­кую гіс­то­рыю, на­шых зна­ка­мі­тых зем­ля­коў. Кож­ны мог па­гар­таць кні­гі, па­ба­чыць, як вы­гля­да­лі сто га­доў та­му бе­ла­рус­кія мяс­тэч­кі і га­ра­ды, уваж­лі­ва раз­гля­да­лі хрыс­ці­ян­скія хра­мы, сі­на­го­гі, мя­чэ­ці, мно­гія з якіх не за­ха­ва­лі­ся. Аме­ры­кан­скія гос­ці бы­лі ўра­жа­ны аб'­ёмам вы­ка­на­най ра­бо­ты, ад­люст­ра­ван­нем мно­гіх ра­ней не вя­до­мых гіс­та­рыч­ных фак­таў. Удзель­ні­кі ме­ра­пры­ем­ства ад­зна­чы­лі, што па вы­ні­ках прэ­зен­та­цыі яны з за­хап­лен­нем і здзіў­лен­нем ад­кры­лі для ся­бе но­вую, ра­ней не вя­до­мую ім Бе­ла­русь.

У па­да­ру­нак Біб­лі­я­тэ­цы Кан­грэ­са ЗША Ула­дзі­мір Лі­ха­дзе­даў пе­ра­даў кні­гу «Па­да­рож­жа ў ча­се», якая бы­ла ўру­ча­на кі­раў­ні­ку Еў­ра­пей­ска­га ад­дзе­ла Біб­лі­я­тэ­кі Гран­ту Ха­ры­су.

Твор­часць Ула­дзі­мі­ра Лі­ха­дзе­да­ва ад­кры­вае пе­рад чы­та­ча­мі фак­ты гіс­то­рыі, якія аб'­яд­ноў­ва­юць Бе­ла­русь і ЗША. Кні­га «Та­дэ­вуш Кас­цюш­ка» — дак­лад­ны прык­лад гэ­та­му: боль­шасць аме­ры­кан­цаў і не зда­гад­ва­ец­ца, што ге­рой Аме­ры­кі, ба­раць­біт за не­за­леж­насць Злу­ча­ных Шта­таў на­ра­дзіў­ся на бе­ла­рус­кай зям­лі. Сім­ва­ліч­на, што ме­ра­пры­ем­ства пра­во­дзі­ла­ся ў пя­рэ­да­дзень га­лоў­ных на­цы­я­наль­ных свят Бе­ла­ру­сі і ЗША.

Пры­кмет­най па­дзе­яй ста­ла і зна­ём­ства з кні­гай «Бе­ла­русь і му­суль­ман­скі свет». Су­стрэ­чу ар­га­ні­за­ва­ла Аса­цы­я­цыя крым­скіх та­тар Нью-Ёр­ка на ча­ле з яе кі­раў­ні­ком Уль­ке­рам Асма­на­вым. Бы­лі на прэ­зен­та­цыі і на­шчад­кі та­тар, якія ра­ней пра­жы­ва­лі ў Бе­ла­ру­сі.

Пры­езд бе­ла­рус­ка­га гіс­то­ры­ка і ка­лек­цы­я­не­ра ў ЗША за­ўва­жы­лі і аца­ні­лі і аме­ры­кан­скія мас-ме­дыя. Бу­дзем лі­чыць, што ста­рая паш­тоў­ка — доб­ры ар­гу­мент у раз­віц­ці доб­рых сяб­роў­скіх ад­но­сін па­між кра­і­на­мі і на­ро­да­мі.

Кі­рыл Ла­дуць­ка.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.