Вы тут

Доб­ры за­кон ін­вес­ты­цы­ям не па­шко­дзіць


Ві­зіт пар­ла­менц­кай дэ­ле­га­цыі КНР

Учо­ра ніж­нюю па­ла­ту бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та на­ве­да­ла кі­тай­ская дэ­ле­га­цыя на ча­ле са стар­шы­нёй Ка­мі­тэ­та па за­меж­ных спра­вах Усе­кі­тай­ска­га схо­ду на­род­ных прад­стаў­ні­коў спа­да­ры­няй ФУ ІН.

— Мы, бе­ла­ру­сы, заў­сё­ды з вя­лі­кай ра­дас­цю со­чым за тым, як раз­ві­ва­ец­ца Кі­тай­ская На­род­ная Рэс­пуб­лі­ка, і я па­ві­нен ска­заць, што Кі­тай за апош­нія 20 з не­вя­лі­кі­мі га­доў з кра­і­ны, у якой усё ж бы­ло вель­мі шмат праб­лем, пе­ра­ўтва­рыў­ся ў ад­ну з су­свет­ных дзяр­жаў, — ві­таў гас­цей стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­мір АНД­РЭЙ­ЧАН­КА. — Гэ­та ста­ла маг­чы­мым дзя­ку­ю­чы, перш за ўсё, вя­лі­кай пра­ца­ві­тас­ці кі­тай­ска­га на­ро­да, яго та­лен­ту, ед­нас­ці. І мы, без­умоў­на, упэў­не­ны ў тым, што ў на­шым све­це за Кі­та­ем вя­лі­кая бу­ду­чы­ня. Што ты­чыц­ца бе­ла­рус­ка-кі­тай­скіх уза­е­ма­ад­но­сін, то іх ас­но­вай з'яў­ля­ец­ца сяб­роў­ства, уза­е­ма­па­ра­зу­мен­не, пад­трым­ка і ед­насць.

Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка так­са­ма вы­ка­заў па­жа­дан­не, каб між­пар­ла­менц­кае су­пра­цоў­ніц­тва па­між Бе­ла­рус­сю і Кі­та­ем раз­ві­ва­ла­ся па ўзы­хо­дзя­чай.

— Мэ­та на­ша­га ві­зі­ту — раз­віц­цё сяб­роў­скіх ад­но­сін, — за­ўва­жы­ла, у сваю чар­гу, Фу Ін. — Мы ха­це­лі б па­чуць па­жа­дан­ні па да­лей­шым су­пра­цоў­ніц­тве, мер­ка­ван­не пра між­на­род­ную сі­ту­а­цыю, а так­са­ма да­ве­дац­ца, як у якас­ці пар­ла­мен­та­ры­яў мо­жам паў­плы­ваць на раз­віц­цё ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня па­між на­шы­мі кра­і­на­мі.

На­пя­рэ­дад­ні пры­ез­ду ў Бе­ла­русь кі­тай­скія дэ­пу­та­ты за­пра­сі­лі на спе­цы­яль­ны фо­рум усіх кі­раў­ні­коў кі­тай­скіх прад­пры­ем­стваў, якія пра­цу­юць у Бе­ла­ру­сі, каб вы­слу­хаць іх пра­па­но­вы. «Ёсць ін­та­рэс і шмат маг­чы­мас­цяў для рэа­лі­за­цыі тых або ін­шых пра­ек­таў, — за­ўва­жы­ла стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та па за­меж­ных спра­вах кі­тай­ска­га пар­ла­мен­та. — Але ўсё ж нам не­аб­ход­на ап­ты­мі­за­ваць ра­бо­ту яшчэ больш».

На за­пра­шэн­не ад імя Стар­шы­ні Па­ста­ян­на­га ка­мі­тэ­та Усе­кі­тай­ска­га схо­ду на­род­ных прад­стаў­ні­коў Чжа­на Дэ­цзя­на Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка ад­ка­заў, што ра­зам са стар­шы­нёй Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі Ана­то­лем Ру­бі­на­вым аб­мяр­куе маг­чы­масць та­ко­га ві­зі­ту.

Кі­тай­ская пар­ла­менц­кая дэ­ле­га­цыя ў гэ­тыя дні так­са­ма су­стра­ка­ец­ца з прад­стаў­ні­ка­мі Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі Бе­ла­ру­сі.

Па­між Бе­ла­рус­сю і Кі­та­ем ажыц­цяў­ля­ец­ца ак­тыў­ны між­пар­ла­менц­кі дыя­лог. Да­га­вор­ная ба­за ўклю­чае ме­ма­ран­дум аб су­пра­цоў­ніц­тве па­між На­цы­я­наль­ным схо­дам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і Усе­кі­тай­скім схо­дам на­род­ных прад­стаў­ні­коў КНР. Дзей­ні­ча­юць дэ­пу­тац­кія гру­пы па між­пар­ла­менц­кім су­пра­цоў­ніц­тве.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Трапічныя ночы, ураганы з ліўнямі і тэмпература пад 40: чым запомнілася мінулае лета?

Трапічныя ночы, ураганы з ліўнямі і тэмпература пад 40: чым запомнілася мінулае лета?

Максімальнага значэння за летні сезон тэмпература паветра дасягнула 13 ліпеня на станцыі Жыткавічы і склала 37,9 градуса спёкі.

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.