Вы тут

Ру­да­бель­скі Дзед Ма­роз не змар­нуе се­на­кос


У Ак­цябр­скім ра­ё­не наш фо­та­ка­рэс­пан­дэнт па­зна­ё­міў­ся з ка­зач­ным пер­са­на­жам, які зна­хо­дзіць са­бе спра­ву і ў спё­ку

Ці праў­да, што Дзед Ма­роз ле­там не ад­па­чы­вае?

Ка­лі ён са­праўд­ны — так. Та­му што і ле­там у яго шмат ад­каз­ных спраў. Трэ­ба ж усю ся­дзі­бу абы­сці-агле­дзець, плот па­дра­ман­та­ваць, бра­му ды ка­зач­ную хат­ку пад­фар­ба­ваць. Тра­ву на пад­вор­ку па­ка­сіць так­са­ма трэ­ба. Зра­зу­ме­ла, што ў лет­ніх кло­па­тах да­па­ма­гае ўнуч­ка Сня­гур­ка: чыр­во­ны дзе­да­ў ка­жух пад со­ней­кам су­шыць, но­вы мех для на­ва­год­ніх па­да­рун­каў шые… Ка­ра­цей, як ка­жуць, сан­кі рых­ту­юць ле­там.

Але ўсё гэ­та пры­каз­ка. Са­праўд­ная каз­ка з Дзе­дам Ма­ро­зам і Сня­гур­кай у га­лоў­ных ро­лях па­чы­на­ец­ца та­ды, ка­лі на ляс­ную ся­дзі­бу пры­яз­джае дзят­ва. Асаб­лі­ва ў зі­мо­вы час! Гэ­та ў лет­нюю спё­ку Ру­да­бель­скі ча­раў­нік хо­дзіць тут у бе­лай вы­шы­ва­най ка­шу­лі. Зі­мой жа — у поў­най ка­зач­най «аму­ні­цыі» гас­цей су­стра­кае: у зга­да­ным вы­шэй ка­жу­ху, ва­лён­ках. За­хо­дзіць на пад­во­рак эк­скур­сія, а ён спя­ша­ец­ца на­су­страч: «За­пра­шаю да на­ва­год­няй ёл­кі. Раю на­ве­даць ляс­ную ка­вяр­ню. Са­мым ці­каў­ным да­зва­ляю па­ся­дзець на ма­ім ка­зач­ным тро­не ды на ваз­ку пра­ка­ціц­ца…»

Пас­ля гос­ці зна­ё­мяц­ца з пер­са­на­жа­мі ляс­но­га му­зея мі­фаў і пры­мхаў. Вы­ра­за­ны з дрэ­ва свя­та­янаў Вя­шчун пад­ка­жа гас­цям, дзе шу­каць па­па­раць-квет­ку. Та­кі ж са­мы драў­ля­ны Ле­са­вік на­га­дае, што, згод­на з даў­нім ляс­ным за­ко­нам, яго трэ­ба за­доб­рыць — па­клас­ці на пя­нёк трош­кі ягад ці грыб. Га­ё­вы дзед (ён так­са­ма ста­іць ля сця­жын­кі) рас­ка­жа усім, як ён со­чыць за дры­ва­се­ка­мі. З даў­ніх ча­соў без яго да­зво­лу нель­га бы­ло сек­чы дрэ­вы на бу­даў­ніц­тва ха­ты: ма­тэ­ры­ял аказ­ваў­ся не­даў­га­веч­ны. Ёсць тут і Бя­лун — доб­ры дух са ста­рых мяс­цо­вых пад­ан­няў. Гэ­та ён заўж­ды ра­та­ваў за­блу­ка­лых у гу­шча­рах, па­пя­рэдж­ваў пра баг­ну.

Пра­дзе­ды ру­да­бель­цаў ка­за­лі пра зем­ля­коў-шчас­ліў­чы­каў: «З Белу­ном сяб­руе». Не­да­лё­ка ста­іць кас­ма­ты Жы­цень — той са­мы ча­раў­нік, які пра­вя­рае, ці чыс­та са­бра­ны ўра­джай. Ка­лі за­ста­лі­ся на по­лі ка­лас­кі, то Жы­цень іх збя­рэ, звя­жа ў сноп і гас­па­да­ру з да­ко­рам пры­ня­се.

А яшчэ сю­ды час­та пры­яз­джа­юць за­ка­ха­ныя, бо ка­лісь­ці, як рас­каз­вае пад­ан­не, уза­ем­ныя па­чуц­ці дзяў­чы­ны і юна­ка да­лі наз­ву мяс­цо­вай рэ­чцы. Лёс не да­зво­ліў за­ка­ха­ным за­стац­ца ра­зам, та­му пас­ля стра­ты свай­го на­ра­чо­на­га дзяў­чы­на пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў са­мот­ную птуш­ку. Шмат га­доў у рос­па­чы ля­та­ла тая птуш­ка над ці­хай рэч­кай, якую лю­дзі по­тым на­зва­лі Пціч.

Вось та­кая ка­зач­ная ся­дзі­ба ру­да­бель­ска­га Дзе­да Ма­ро­за зна­хо­дзіц­ца ў ма­ляў­ні­чых мяс­ці­нах по­бач са свет­лай і ці­ха­плын­най рэч­кай Пціч. Ка­лі ве­рыць у доб­рае і не­звы­чай­нае, то не толь­кі дзят­ве, але і да­рос­лым да­ец­ца маг­чы­масць па­ба­чыць здзяйс­нен­не сва­іх мар. Я ка­жу пра тое, як гэ­тым ле­там на ма­лень­кай па­лян­цы пад Ду­бам жа­дан­няў (ёсць і та­кі на гэ­тым пад­вор­ку) рап­там вы­рас­ла мност­ва пры­га­жу­ноў ба­ра­ві­коў.

Не інакш, як ней­кі грыб­нік за­га­даў са­бе на ўда­чу!

А каб чы­та­чы ве­да­лі, хто тут са­праў­ды «кі­руе» каз­кай, — па­тлу­ма­чу. Сня­гур­ка і Дзед Ма­роз (іх вы ба­чы­це на здым­ках) — гэ­та Але­на і Сяр­гей Мар­ты­нен­кі. Яна — на­мес­нік ды­рэк­та­ра ра­ён­най біб­лі­я­тэ­кі, ён — ды­рэк­тар ма­ла­дзёж­на­га куль­тур­на-азда­раў­лен­ча­га цэнт­ра. Ка­зач­ная ся­дзі­ба зна­хо­дзіц­ца на тэ­ры­то­рыі дзяр­жаў­най уста­но­вы куль­ту­ры «Буб­наў­ка».

123

Яў­ген ПЯ­СЕЦ­КІ,

фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.