Вы тут

Па­га­ра­чы­лі­ся ці ўсё ж та­кі зга­ва­ры­лі­ся?


Не­вы­ка­нан­не прад­пі­сан­няў Мі­нэ­ка­но­мі­кі мо­жа каш­та­ваць птуш­ка­фаб­ры­кам да 10% га­да­вой вы­руч­кі

Тое, што сён­ня на­зі­ра­ец­ца на мяс­ным рын­ку кра­і­ны, нель­га па­тлу­ма­чыць толь­кі ра­шэн­нем ура­да аб сва­бод­ным цэ­на­ўтва­рэн­ні ў гэ­тым пра­дук­то­вым сег­мен­це. Рас­пра­цоў­шчы­кі «цэ­на­вой сва­бо­ды» раз­ліч­ва­лі ўба­чыць вост­рую кан­ку­рэнт­ную ба­раць­бу прад­пры­ем­стваў за па­куп­ні­коў. Ад­нак га­лоў­ныя гуль­цы на рын­ку вы­твор­час­ці птуш­кі, на здзіў­лен­не, сін­хрон­на і амаль ад­ноль­ка­ва іс­тот­на па­вя­лі­чы­лі цэ­ны на сваю пра­дук­цыю. Па асоб­ных па­зі­цы­ях сва­іх паў­фаб­ры­ка­таў на птуш­ка­фаб­ры­ках па­ве­лі­чэн­не да­ся­га­ла на­ват 30-40%.

Та­кое ад­на­ча­со­вае ра­шэн­не вы­твор­цаў да­во­лі яў­на на­гад­вае змо­ву. А змо­ву су­праць ма­са­ва­га спа­жыў­ца ўжо нель­га прос­та ўта­іць за сло­ва­мі аб сва­бод­ным рын­ку. Мі­нэ­ка­но­мі­кі ў сі­ту­а­цыі ра­за­бра­ла­ся і за­ўва­жы­ла ў рэз­кім па­ве­лі­чэн­ні ад­пуск­ных цэн на паў­фаб­ры­ка­ты з мя­са птуш­кі ў маі па­ру­шэн­ні ан­ты­ма­на­поль­на­га за­ка­на­даў­ства. Та­му экс­пер­ты мі­ніс­тэр­ства і пад­рых­та­ва­лі прад­пі­сан­ні аб зні­жэн­ні цэн на паў­фаб­ры­ка­ты з мя­са птуш­кі (ад­наў­лен­не ўзроў­ню цэн, што дзей­ні­ча­лі да 21 мая) птуш­ка­фаб­ры­кам, якія не пры­ня­лі ме­ры па зні­жэн­ні цэн у ад­па­вед­нас­ці з ліс­та­мі-па­пя­рэ­джан­ня­мі ан­ты­ма­на­поль­на­га ор­га­на. Па­доб­ныя прад­пі­сан­ні атры­ма­лі ча­ты­ры прад­пры­ем­ствы: Ві­цеб­ская брой­лер­ная птуш­ка­фаб­ры­ка, СТАА «Віт­конп­ра­дукт», ААТ «Сма­ля­ві­чы Брой­лер», СЗАТ «Сер­ва­люкс» (фі­лі­ял «Сер­ва­люкс Аг­ра»).

За­ўва­жы­лі спе­цы­я­ліс­ты і не­пра­ва­мер­ныя дзе­ян­ні, якія не­га­тыў­на паўплывалі на ры­нак мя­са сві­ні­ны. Бы­ло вы­яў­ле­на, што Брэсц­кім, Гро­дзен­скім абл­вы­кан­ка­ма­мі і ка­мі­тэ­там па сель­скай гас­па­дар­цы і хар­ча­ван­ні Мінск­ага абл­вы­кан­ка­ма бы­лі пры­ня­ты ак­ты і на­кі­ра­ва­ны ад­па­вед­ныя ліс­ты аб па­ве­лі­чэн­ні за­ку­пач­ных цэн на сві­ней ар­га­ні­за­цы­ям аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су.

У гэ­тай част­цы «ан­ты­ма­на­поль­ным за­ка­на­даў­ствам уста­ноў­ле­на за­ба­ро­на на пры­няц­це ак­таў, за­клю­чэн­не па­гад­нен­няў, учы­нен­не ін­шых дзе­ян­няў, якія аб­мя­жоў­ва­юць са­ма­стой­насць гас­па­дар­чых суб'­ек­таў і ства­ра­юць дыс­кры­мі­на­цый­ныя ўмо­вы дзей­нас­ці для іх, ка­лі та­кія ак­ты або дзе­ян­ні ма­юць аль­бо мо­гуць мець сва­ім вы­ні­кам аб­ме­жа­ван­не кан­ку­рэн­цыі і (або) пры­чы­нен­не шко­ды пра­вам, сва­бо­дам і за­кон­ным ін­та­рэ­сам гас­па­дар­чых суб'­ек­таў або гра­ма­дзян».

Ме­на­ві­та та­му Брэсц­ка­му, Гро­дзен­ска­му абл­вы­кан­ка­мам і ка­мі­тэ­ту па сель­скай гас­па­дар­цы і хар­ча­ван­ні Мінск­ага абл­вы­кан­ка­ма вы­не­се­ны прад­пі­сан­ні аб ад­ме­не ўсіх вы­да­дзе­ных ак­таў, якія ты­чац­ца па­ве­лі­чэн­ня за­ку­пач­ных цэн на сві­ней. Гэ­тым ор­га­нам мяс­цо­ва­га кі­ра­ван­ня за­га­да­на так­са­ма за­бяс­пе­чыць зні­жэн­не за­ку­пач­ных цэн на сві­ней і, ад­па­вед­на, ад­пуск­ных цэн на мя­са сві­ні­ны і мя­са­пра­дук­ты. Гэ­тыя прад­пі­сан­ні не­аб­ход­на вы­ка­наць у тэр­мін да 21 лі­пе­ня.

Як ад­зна­чыў учо­ра ды­рэк­тар Дэ­парт­амен­та цэ­на­вай па­лі­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі Ігар Фа­мін, гэ­тыя прад­пі­сан­ні аба­вяз­ко­выя да вы­ка­нан­ня. Аб гэ­тым га­во­рыць за­кон аб про­ці­дзе­ян­ні ма­на­па­ліс­тыч­най дзей­нас­ці, які ўсту­піў у сі­лу сё­ле­та з 1 лі­пе­ня. Не­вы­ка­нан­не па­гра­жае ад­мі­ніст­ра­цый­ным штра­фам ад 20 да 100 ба­за­вых ве­лі­чынь, які на­кла­да­ец­ца на служ­бо­вых асоб. Так­са­ма ў гэ­тым вы­пад­ку за­ка­на­даў­ствам пра­ду­гле­джа­ны штраф на юры­дыч­ных асоб у па­ме­ры да 10% ад вы­руч­кі па га­да­вым аба­ро­це на гэ­тым рын­ку. Кан­крэт­ны па­мер штра­фу бу­дзе вы­зна­чац­ца з улі­кам та­го, як да­лей вы­кон­ва­ец­ца гэ­тае прад­пі­сан­не. У асоб­ных вы­пад­ках па­доб­ны штраф не бу­дзе вы­не­се­ны па­ру­шаль­ні­кам, ка­лі прад­пі­сан­не яны вы­ка­на­юць у поў­ным аб'­ёме. Ігар Фа­мін раз­ліч­вае, што на­пры­кан­цы лі­пе­ня ад­пуск­ныя цэ­ны на мяс­ным рын­ку, а так­са­ма роз­ніч­ныя для на­сель­ніц­тва па­мен­шац­ца.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».