Вы тут

Не забыцца пра талаку


Я вы­рас у не­вя­лі­кім пры­га­рад­ным па­сёл­ку, у якім жы­лі ў асноў­ным пра­цаў­ні­кі гас­па­дар­кі, якая спе­цы­я­лі­за­ва­ла­ся на вы­рошч­ван­ні са­джан­цаў пла­до­ва-ягад­ных дрэў і све­жай ага­род­ні­ны. І хоць лі­та­раль­на за не­каль­кі дзя­сят­каў мет­раў ужо бы­лі за­бу­до­вы га­ра­джан, лад жыц­ця жы­ха­роў на­ша­га па­сёл­ка больш на­гад­ваў вяс­ко­вы. Да та­го ж кож­най сям'і вы­дзя­ля­лі­ся ўчаст­кі для па­сад­кі буль­бы і ўлас­ных ага­ро­даў.

Гальперович

Та­ды ўпер­шы­ню я да­ве­даў­ся, што та­кое «та­ла­ка». Та­ла­кой, ка­лі збі­ра­лі­ся су­се­дзі, са­дзі­лі буль­бу, та­ла­кой ка­па­лі і збі­ра­лі яе ў бур­ты, пе­ра­бі­ра­лі і ўпа­рад­ка­ва­лі. По­тым ад­зна­ча­лі дакоп­кі шум­най бя­се­дай, з пес­ня­мі і доў­гі­мі раз­мо­ва­мі.

Уво­гу­ле, кан­так­та­ва­лі ў па­сёл­ку па­між са­бой і дзе­ці, і да­рос­лыя, асаб­лі­ва жан­чы­ны. Ма­ма час­та га­ва­ры­ла: «Пай­ду на ся­ло». Гэ­та азна­ча­ла, што за­бя­жыц­ь да су­сед­кі ды і за­тры­ма­ец­ца там на га­дзін­ку, аб­мяр­коў­ва­ю­чы све­жыя на­ві­ны.

Знач­на паз­ней, ка­лі я атры­маў пер­шую ква­тэ­ру ў На­ва­по­лац­ку, мя­не здзіў­ля­ла, што мы не ве­да­лі на­ват тых, хто жы­ве на ад­ным па­вер­се, не ка­жу­чы ўжо пра цэ­лы пад'­езд дзе­вя­ці­па­вяр­хо­ва­га до­ма.

Тое ж ста­ла­ся і ў Мін­ску. На ма­іх ва­чах з на­ша­га пад'­ез­да, у якім уся­го пят­нац­цаць ква­тэр, вы­рас хло­пец, пе­ра­тва­ра­ю­чы­ся спа­чат­ку ў пад­лет­ка, а пас­ля ў зу­сім да­рос­ла­га дзе­цю­ка, які ні з кім не ві­та­ец­ца, і я не ве­даю на­ват яго імя.

Гэ­та, ка­лі ўлі­чыць, што ў боль­шас­ці сён­няш­нія га­ра­джа­не — або бы­лыя вяс­коў­цы, або жы­ха­ры не­вя­лі­кіх мяс­тэ­чак — цэ­лая мен­таль­ная рэ­ва­лю­цыя, ка­лі на­род мя­няе свой тра­ды­цый­ны ўклад, звыч­кі, ад­сюль — і мо­ву.

Мае зем­ля­кі заў­сё­ды вы­зна­ча­лі­ся спа­га­дай, жа­дан­нем па­дзя­ліць з бліж­нім яго кло­пат, па­спа­чу­ваць, да­па­маг­чы.

Па­мя­таю, ка­лі мне, ма­ло­му, у дзі­ця­чай гуль­ні раз­бі­лі ка­вал­кам цаг­лі­ны га­ла­ву, а до­ма ў той час ні­ко­га з да­рос­лых не бы­ло, су­сед­кі аб­мы­лі і пе­ра­вя­за­лі, па­сла­лі ста­рэй­ша­га хлоп­ца-пад­лет­ка са мной у ня­бліз­кую па­лі­клі­ні­ку, дзе мне на­кла­лі швы.

Сён­ня ж час­цей за ўсё, ка­лі мы ўба­чым на ву­лі­цы та­кую кар­ці­ну, то мно­гія прос­та прой­дуць мі­ма, не звяр­нуў­шы ні­я­кай ува­гі, а то і па­ста­ра­юц­ца гід­лі­ва аб­бег­чы.

Яшчэ ся­дзяць па ве­ча­рах ля пад'­ез­даў га­рад­скіх да­моў ба­буль­кі, і ўжо амаль не су­стрэ­неш му­жы­коў, што за­бі­ва­юць на са­ма­роб­ных ста­лах «каз­ла» ў да­мі­но або ў кар­ты. Лю­дзі ста­лі ад­да­ля­цца ад­но ад ад­на­го. Хут­чэй за ўсё, су­се­дзі мо­гуць па­сва­рыц­ца з‑за ста­ян­кі аў­то або пар­коў­кі, і, на­ват ка­лі за­брыд­лыя чу­жа­кі бу­дуць рас­пі­ваць га­рэл­ку пе­рад пад'­ез­дам, гуч­на ла­ю­чы­ся, спраў­ля­ю­чы жы­вёль­ную па­трэ­бу, ні­хто з жы­ха­роў не пры­стру­ніць, не зро­біць за­ўва­гу. Больш за тое, мы ага­ра­дзі­лі­ся да­ма­фо­на­мі і на­ват су­се­ду, які за­быў клю­чы, не заў­сё­ды дзве­ры пад'­ез­да ад­чы­нім.

І мы ста­лі за­бы­вац­ца, што мы на­род ка­лек­тыў­ны, што по­руч са спрад­веч­най ма­рал­лю іс­на­ва­лі і ўза­е­ма­вы­руч­ка, і ўва­га да тра­ды­цый, да род­най мо­вы.

Мне ча­сам да­во­дзіц­ца ба­чыць, ка­лі, па­чуў­шы бе­ла­рус­кую га­вор­ку, лю­дзі цяп­ле­юць тва­ра­мі і на­ват ус­ту­па­юць у га­вор­ку, бо для мно­гіх гэ­та вяр­тан­не ў дзя­цін­ства і юнац­тва, у род­ныя мі­лыя мяс­ці­ны.

Дык мо­жа ра­на­ва­та яшчэ ста­на­віц­ца ін­шы­мі, ад­клад­ваць тое агуль­нае і на­скае ў да­лё­кую скры­ню, за­бы­вац­ца, што та­кое та­ла­ка?

На­вум ГАЛЬ­ПЯ­РО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.