Вы тут

Рост рэ­зер­ваў да­па­мо­жа руб­лю?


Га­лоў­ная на­ві­на бе­ла­рус­ка­га ва­лют­на­га рын­ку за апош­нія тыд­ні — гэ­та па­ве­лі­чэн­не аб'­ёму зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў. На­пры­кан­цы чэр­ве­ня мы атры­ма­лі ад ра­сій­ска­га бан­ка ВТБ 2 міль­яр­ды до­ла­раў. Ад­нак рэ­зер­вы вы­рас­лі толь­кі на 1 міль­ярд.

Ві­да­воч­на, што част­ка гро­шай пай­шла на па­га­шэн­не ра­ней­шых аба­вя­за­цель­стваў ура­да і На­цы­я­наль­на­га бан­ка. Тым не менш бе­ла­рус­кі ру­бель атры­маў пэў­ную пад­трым­ку. Ха­ця плаў­ная дэ­валь­ва­цыя пра­цяг­ва­ец­ца. Важ­на, што дня­мі мы атры­ма­лі ад ра­сій­ска­га ўра­да яшчэ адзін крэ­дыт — на 450 міль­ё­наў до­ла­раў. Гэ­та так­са­ма важ­кае ўкла­дан­не ў эка­на­міч­ны стан кра­і­ны.

Па­куль жа до­лар ад­нос­на ай­чын­най ва­лю­ты зноў вы­рас — на 30 руб­лёў (плюс 0,3%) да 10240. Ра­сій­скі ру­бель так­са­ма па­чаў вяр­таць згуб­ле­ныя на мі­ну­лым тыд­ні па­зі­цыі — да­даў 2,5 гра­шо­вай адзін­кі (плюс 0,8%) да 300,5. А вось еў­ра ад­сту­піў на 20 руб­лёў (мі­нус 0,1%) да 13940, ня­гле­дзя­чы на тое, што апош­нія тры тыд­ні толь­кі рос.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.