Вы тут

Тра­ге­дыя ў мас­коў­скім мет­ро: 20 ча­ла­век за­гі­ну­лі, больш за сот­ню пацярпелi


Пры­чы­ны ава­рыі не­вя­до­мыя. Сло­ва «тэ­ракт» ся­род вер­сій не гу­чыць. У Маск­ве аб­ве­шча­на жа­ло­ба.

1Ка­та­стро­фа ад­бы­ла­ся на Ар­бац­ка-Па­кроў­скай лі­ніі мас­коў­ска­га мет­ро ў 08:39 па Маск­ве на пе­ра­го­не па­між «Сла­вян­скім буль­ва­рам» і «Пар­кам Пе­ра­мо­гі»: сыш­лі з рэ­ек ва­го­ны цяг­ні­ка. Пры рэз­кім тар­ма­жэн­ні ва­го­ны прак­тыч­на скру­ці­ла на сты­ку, адзін з іх ра­за­рва­ла. У МНС за­яві­лі, што коль­касць за­гі­нуў­шых уз­рас­ла да 20 ча­ла­век. Гэ­тую ж ліч­бу на­зваў і афі­цый­ны прад­стаў­нік След­ча­га ка­мі­тэ­та Ра­сіі Ула­дзі­мір Мар­кін. Ра­ней пры­во­дзі­лі­ся ін­шыя звест­кі — усе спа­дзя­ва­лі­ся, што ах­вяр усё ж менш.

Ве­лі­зар­ная так­са­ма коль­касць па­цяр­пе­лых: 118 ча­ла­век шпі­та­лі­за­ва­ны, мно­гія з іх у цяж­кім ста­не. У не­ка­то­рых траў­мі­ра­ва­ных — пе­ра­ло­мы па­зва­ноч­ні­ка. Двое — у ко­ме, пі­шуць СМІ. Во­сем па­цяр­пе­лых зна­хо­дзяц­ца ў рэ­ані­ма­цыі ў ін­сты­ту­це імя Склі­фа­соў­ска­га. «Уніз па­ста­ян­на спус­ка­юц­ца з на­сіл­ка­мі. Вы­но­сяць з‑пад зям­лі. Хто без прытомнасці, хто стог­не ад бо­лю», — па­ве­дам­ля­лі ра­ней ві­да­воч­цы.

Уво­гу­ле сва­я­кі за­гі­нуў­шых у мет­ро атры­ма­юць 3 млн руб. кам­пен­са­цый, па­цяр­пе­лыя — да 1,5 млн руб., па­ве­дам­ляе РІА «На­ві­ны». Па да­ру­чэн­ні мэ­ра Маск­вы Сяр­гея Са­бя­ні­на бу­дуць вы­пла­ча­ны кам­пен­са­цыі сем'­ям за­гі­нуў­шых у па­ме­ры 1 млн руб., па­цяр­пе­лым — па 500 000 руб., па­тлу­ма­чы­ла прэс-сак­ра­тар кі­раў­ні­ка го­ра­да Гуль­на­ра Пянь­ко­ва. «Так­са­ма па лі­ніі мет­ра­па­лі­тэ­на да­дат­ко­ва бу­дзе вы­пла­ча­на стра­ха­вое па­крыц­цё», — цы­туе яе агенц­тва.

2Аб пры­чы­нах тра­ге­дыі ўчо­ра не па­ве­дам­ля­ла­ся. Вя­до­ма толь­кі, што цяг­нік з па­са­жы­ра­мі за­тры­маў­ся ў ту­нэ­лі ка­ля стан­цыі мет­ро «Сла­вян­скі буль­вар» з‑за па­дзен­ня на­пру­жан­ня, а так­са­ма бы­лі па­ве­дам­лен­ні пра за­дым­лен­не, якія ця­пер не па­цвяр­джа­юц­ца. «На­пру­жан­не на кан­такт­най рэй­цы ўпа­ла на ўчаст­ку ад стан­цыі «Кі­еў­ская» да стан­цыі «Ма­ла­дзёж­ная», — пе­ра­да­ва­ла ІТАР-ТАСС. На сай­це МНС па­ве­дам­ля­ец­ца, што ў пе­ра­го­не па­між стан­цы­я­мі ад­бы­ло­ся па­мыл­ко­вае спра­цоў­ван­не па­жар­най сіг­на­лі­за­цыі. Гэ­та і па­слу­жы­ла пры­чы­най рэз­ка­га пры­пын­ку элект­ра­цяг­ні­ка. З‑за рэз­ка­га спы­нен­ня ва­го­ны цяг­ні­ка (ад ад­на­го да трох) сыш­лі з рэ­ек. «Цяг­нік лі­та­раль­на ра­за­рва­ла, ва­гон усмят­ку. Вель­мі шмат лю­дзей па­цяр­пе­ла. Хтось­ці ака­заў­ся за­ціс­ну­тым», — рас­па­вёў свед­ка тэ­ле­ка­на­лу LіfеNеws. Прад­стаў­нік След­ча­га ка­мі­тэ­та Мар­кін ад­зна­чыў, што пер­шыя па­да­зро­ныя па спра­ве аб ава­рыі ў мас­коў­скай пад­зем­цы мо­гуць з'я­віц­ца ў блі­жэй­шы час, бо «за кож­най тэх­на­ген­най ка­та­стро­фай ста­яць кан­крэт­ныя лю­дзі».

Мэр Маск­вы Сяр­гей Са­бя­нін аб'­явіў 16 лі­пе­ня жа­ло­бу ў су­вя­зі з ава­ры­яй у мет­ра­па­лі­тэ­не.

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў спа­чу­ван­ні Прэ­зі­дэн­ту Ра­сіі Ула­дзі­мі­ру Пу­ці­ну, уся­му ра­сій­ска­му на­ро­ду, род­ным і бліз­кім за­гі­нуў­шых пры ава­рыі цяг­ні­ка ў Мас­коў­скім мет­ра­па­лі­тэ­не, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра. «Па­ве­дам­лен­не пра ава­рыю цяг­ні­ка на Ар­бац­ка-Па­кроў­скай лі­ніі Мас­коў­ска­га мет­ра­па­лі­тэ­на, што пры­вя­ла да ча­ла­ве­чых ах­вяр, бо­лем ад­гук­ну­ла­ся ў сэр­цах бе­ла­ру­саў, якія шчы­ра па­дзя­ля­юць з Ва­мі па­чуц­цё смут­ку», — га­во­рыц­ца ў спа­чу­ван­ні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».