Вы тут

Размнажаем чарніцы насеннем


З мэтай садовага вырошчвання чарніцы можна размножыць насеннем, якое атрымліваюць як са спелых ягад, так і з замарожаных. Праўда, у адрозненне ад сваіх роднасных акультураных формаў — журавін, буякоў, чарніцы да гэтага часу прадстаўлены толькі дзікімі відамі, паколькі іх афіцыйная селекцыя не праводзілася.

17-4

Сабраны ўраджай размінаюць у шклянцы з вадой і аддзяляюць скурку з мякаццю — на практыцы гэта няцяжка зрабіць, паколькі якаснае і здаровае насенне адразу асядае на дно. Пасля аддзяляем жамерыны, акуратна зліваем ваду, з дапамогай маленькай лыжкі вымаем насенне з ёмістасці і раскладваем вузкім радком на папяровых сурвэтках. Падсушаны і «прылеплены» да паверхні насенны матэрыял потым наразаецца стужкамі і высаджваецца на папяровым лісце, як гэта робяць з насеннем морквы ці радыскі.

Паколькі чарнічнае насенне практычна не схільнае да захоўвання ў чыстым выглядзе, але мае патрэбу ў стратыфікацыі, падрыхтаваны матэрыял размяшчаюць адразу на запланаваны ўчастак вырошчвання сеянцаў альбо прыкопваюць у кантэйнеры з рачным пяском і прыбіраюць да вясны ў халодны склеп. У абодвух выпадках чарніцы, перазімаваўшы, масава пойдуць у рост бліжэй да вясны.

Можна паступіць па-іншаму — проста прыкапаць саспелыя ягады ў глебу і чакаць вясновых усходаў, але, у адрозненне ад садовай культуры, такое размнажэнне лясной «дзічкі» малапрадуктыўнае і сеянцы фарміруюцца нядружна, расцягваючы працэс свайго з'яўлення з ягад, якія разлагаюцца, да 3 гадоў.

Пры выкарыстанні замарожаных ягад працэдура атрымання новых раслін значна спрашчаецца, бо ўмовы захоўвання чарніц у маразільных камерах імітуюць натуральныя зімовыя ўмовы, што выключае неабходнасць далейшай іх стратыфікацыі і дае магчымасць аперыраваць тэрмінамі высадкі. Гэта значыць, непасрэдна перад вясновай пасадкай ягады размарожваюць, з іх атрымліваюць насенне, суткі вымочваюць у растворы стымулятара росту і пасля праводзяць пасеў.

Пры правільным захаванні ўмоў вырошчвання, якое ў асноўным датычыцца падкісленай структуры грунту і падтрымання яго балансу, усходы чарніц са стратыфікаваннага насення з'яўляюцца на працягу 18—30 дзён. Склад глебы для чарніц павінен паўтараць натуральнае асяроддзе. Таму ў чарнічных пасадках катэгарычна не рэкамендуецца выкарыстоўваць для падкорму актыўную арганіку, мел, даламітавую муку і попел, а акісленне нейтральных грунтоў і стварэнне камфортнага асяроддзя праводзіць з дапамогай мінеральных рэчываў, змяшаных з іглічнымі драўнянымі адходамі, сфагнумам і лясным ападам. Раслінныя рэшткі мэтазгодна ўносіць не толькі ў грунт, але і ўжываць у якасці мульчы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.