Вы тут

До­ма ал­бан­цаў не адо­ле­лі. А што ў гас­цях?..


Ба­ры­саў­скі БА­ТЭ стар­та­ваў у 2-м ква­лі­фі­ка­цый­ным раў­ндзе Лі­гі чэм­пі­ё­наў з хат­няй ні­чыёй з ал­бан­скім клу­бам «Скен­дэр­беу» з го­ра­да Кор­ча.

1Я час­та чую, як у спор­це паў­та­ра­юць ста­рое і доб­ра вя­до­мае вы­каз­ван­не: «Для пе­ра­мо­гі ўсе срод­кі доб­рыя». У мат­чы з ба­ры­саў­ча­на­мі ал­бан­скія фут­ба­ліс­ты ва­лі­лі­ся, як пад­ко­ша­ныя, імі­та­ва­лі па­ку­ты, су­тар­га­ва, ні­бы ад бо­лю, бі­лі ру­ка­мі, на­га­мі па по­лі і ўся­ляк імк­ну­лі­ся да­цяг­нуць гэ­ты матч да ні­чэй­на­га вы­ні­ку.

— Гэ­та, без­умоў­на, раз­драж­ня­ла, — ад­зна­чыў пас­ля гуль­ні Аляк­сандр Ер­ма­ко­віч, га­лоў­ны трэ­нер БА­ТЭ. — Але гэ­та асаб­лі­васць паў­днё­вых ка­манд. Яны час­та ка­рыс­та­юц­ца фут­боль­най хіт­рас­цю. Усё гэ­та не­пры­ем­на.

— На­пры­кан­цы су­стрэ­чы мы пе­ра­ста­лі на гэ­та рэ­ага­ваць, — пра­цяг­вае дум­ку трэ­не­ра Ягор Фі­лі­пен­ка, аба­рон­ца ба­ры­саў­скай ка­ман­ды. — Мы ра­зу­ме­лі, што гэ­та не столь­кі ад бо­лю, коль­кі ад жа­дан­ня ад­па­чыць.

Але пры ні­чыёй з чэм­пі­ё­нам Ал­ба­ніі, з да­лё­ка не са­мым рэй­тын­га­вым клу­бам Еў­ро­пы, на­ра­каць толь­кі на пра­ва­ку­ю­чыя па­во­дзі­ны гас­цей — ідэя аб­сурд­ная. У БА­ТЭ бы­ло два тай­мы, 90 хві­лін «з хвос­ці­кам», каб упэў­не­на пе­ра­маг­чы і зра­біць за­чын пе­рад дру­гой су­стрэ­чай. Але гэ­та­га ка­ман­да не зра­бі­ла. У пер­шай па­ло­ве гал­кі­пер ал­бан­цаў на­огул су­ма­ваў па пра­цы і мог цал­кам за­ся­ро­дзіц­ца на пры­га­жос­ці ма­ляў­ні­ча­га ба­ры­саў­ска­га не­ба ці па­слу­хаць спе­вы фа­на­таў. «Даць пры­ку­рыць» бал­кан­цам Ві­таль Ра­дзі­во­наў і кам­па­нія змаг­лі толь­кі ў дру­гой па­ло­ве. Ме­на­ві­та ў Ра­дзі­во­на­ва, ка­пі­та­на «жоў­та-сі­няй» дру­жы­ны, на­пры­кан­цы гуль­ні быў са­мы не­бяс­печ­ны мо­мант, але форвард прабіў міма. І ўсё — 0:0. Так, ліч­бы на таб­ло, мо­жа, і са­пса­ва­лі на­строй ба­лель­шчы­кам, ад­нак дру­гі ад­рэ­зак пра­дэ­ман­стра­ваў, што та­ко­га апа­не­нта бе­ла­ру­сы мо­гуць пе­ра­ма­гаць. Праў­да, хто ве­дае, як скла­дзец­ца матч у гас­цях і якія фут­боль­ныя хіт­ры­кі на­за­па­ша­ны ў «Скен­дэр­беу»?

— Лі­чу, што шан­цы на­пя­рэ­дад­ні гуль­ні ў ад­каз не змя­ні­лі­ся. Яны па-ра­ней­ша­му 50 на 50, — рэзюмаваў Фі­лі­пен­ка.

Та­рас ШЧЫРЫ,

г. Ба­ры­саў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».