Вы тут

Калі б не злоўжыванне...


Сусветная арганізацыя аховы здароўя апублікавала штогадовы зборнік даных з аналізам выканання краінамі «мэт развіцця тысячагоддзя і глабальных паказчыкаў у галіне аховы здароўя». Сярод мэт развіцця тысячагоддзя — скарачэнне дзіцячай смяротнасці, паляпшэнне аховы мацярынства, барацьба з ВІЧ/СНІДам, малярыяй і іншымі захворваннямі. Сістэме аховы здароўя Беларусі тут даецца высокая ацэнка.

Скарачэнне дзіцячай смяротнасці

У Беларусі верагоднасць дзіцячай смяротнасці да 5 гадоў складала 5 працэнтаў на 1000 нованароджаных. Гэта лепшы паказчык у СНД. Аналагічныя маюць Грэцыя, Літва, Іспанія, Польшча, Харватыя.

У 1990-2012 гадах прышчэпкі ад адру атрымалі 100 працэнтаў дзяцей ва ўзросце да 1 года. Беларусь па гэтым паказчыку апярэджвае такія еўрапейскія краіны, як Аўстрыя, Сербія, Украіна, Францыя, Латвія, Італія, Швейцарыя, Ісландыя, Вялікабрытанія.

Паляпшэнне аховы мацярынства

У нашай краіне гэты паказчык — адзін са стабільна нізкіх у ахове здароўя (як у Ізраілі, Польшчы, Фінляндыі).

Па ўзроўні доступу да паслуг аховы рэпрадуктыўнага здароўя Беларусь перавышае на 5 працэнтаў неабходны 90-працэнтны парог і адпавядае ўзроўню Чэхіі, Францыі, Фінляндыі, Польшчы, Люксембурга, Чарнагорыі, Славакіі, Венгрыі.

Беларусь уваходзіць у 50 лепшых краін свету па пытаннях вядзення цяжарнасці (у падмурак такога крытэрыю пакладзены прынцып частаты дародавых зваротаў да ўрача — ад 1 да 4 наведванняў), вядзення родаў кваліфікаваным медыцынскім персаналам.

Па ўзроўні незадаволеных патрэб у планаванні сям'і (разлічваецца на падставе працэнта жанчын, якія здольны нараджаць, але адкладваюць гэта) мы не адрозніваемся ад большасці развітых краін Еўропы.

Глабальныя паказчыкі

Эксперты СААЗ адзначаюць станоўчую дынаміку росту колькаснага паказчыка жыцця з 1990-га па 2012 год — мужчыны з 66 гадоў да 67, жанчыны з 76 да 78.

Беларусь займае адно з вядучых месцаў сярод краін свету па доступе насельніцтва да медпаслуг: мы дзелім першае месца ў свеце з Брунеем і Канадай.

Адно з вядучых месцаў краіна займае і па правядзенні імунных мерапрыемстваў.

На фоне станоўчых даных адносна доступу да пітной вады, прымальных санітарных умовах, пытаннях дзіцячай медыцыны звяртаецца ўвага на неспрыяльную статыстыку ўжывання алкагольнай і тытунёвай прадукцыі.

Агульны ўзровень расходаў айчыннага дзяржаўнага бюджэту на ахову здароўя склаў у 2011 годзе
13 працэнтаў — гэта дзявяты паказчык у еўрапейскім рэгіёне.

Барацьба з ВІЧ/СНІДам, малярыяй і іншымі захворваннямі

Па сярэднегадавых тэмпах зніжэння каэфіцыента распаўсюджанасці ВІЧ/СНІД з 2001-га па 2012 год Беларусь сярод дзяржаў СНД займае 2-е месца.

Беларусь сярод краін СНД займае лідзіруючае становішча па прадастаўленні антырэтравіруснай тэрапіі хворым.

Па сярэднегадавым тэмпе зніжэння захваральнасці на туберкулёз у 1990—2012 гг. Беларусь апярэджвала Фінляндыю, Венгрыю, Швейцарыю, Харватыю, Аўстрыю, Нарвегію, Іспанію, Бельгію, Італію, Славенію.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.