Вы тут

Чарнічную каралеву выберуць на Полаччыне


У Полацкім раёне пройдзе ўнікальны ягадны чэмпіянат. Каля 120 каманд (па чатыры чалавекі ў кожнай) будуць збіраць чарніцы і атрымаюць за гэта незвычайныя тытулы.

Гэтую смачную і вельмі карысную для здароўя ягаду «ціхія паляўнічыя» будуць шукаць у лясах на тэрыторыі шасці сельсаветаў.

— Чэмпіянат будзе праводзіцца 19 ліпеня. Ён стаў традыцыйным — сёлета пройдзе ў чацвёрты раз. Падчас мерапрыемства выберуць чарнічных караля і каралеву, — паведамілі «Звяздзе» ў Полацкім райвыканкаме.

Што цікава, жанчыны, члены каманд, возьмуць удзел і ў конкурсе «Ягадка зноў!». Яны з'явяцца перад журы ў «ягадных строях» і раскажуць пра арганізацыю, дзе працуюць, акцэнтуючы ўвагу на тым, як там арганізаваны для працаўнікоў вольны час.

У Полацку будзе арганізаваны тэматычны кірмаш. Сярод іншых тэматычных «пляцовак» — «Чарніца лячэбная».

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».