Вы тут

Для па­вы­шэн­ня канкурэнтаздольнас­ці і імі­джу


Аб­ве­шча­ны чар­го­вы, пя­ты кон­курс на су­іс­кан­не прэ­міі СНД 2015 за да­сяг­нен­ні ў га­лі­не якас­ці

Гэ­ты кон­курс, які ка­ар­ды­нуе Між­дзяр­жаў­ны са­вет па стан­дар­ты­за­цыі, мет­ра­ло­гіі і сер­ты­фі­ка­цыі (МДС) кра­ін СНД, пра­во­дзіц­ца, па­чы­на­ю­чы з 2006 го­да. Як ка­жуць са­мі ар­га­ні­за­та­ры, яго за­да­ча­мі з'яў­ля­юц­ца сты­му­ля­ван­не вы­пус­ку вы­са­ка­я­кас­най і кан­ку­рэн­та­здоль­най пра­дук­цыі і па­слуг, са­дзей­ні­чан­не раз­віц­цю экс­парт­на­га па­тэн­цы­я­лу прад­пры­ем­стваў, пры­мя­нен­ню імі су­час­ных ме­та­даў і ін­стру­мен­таў ме­недж­мен­ту, а так­са­ма за­да­валь­нен­ню за­пы­таў спа­жыў­цоў.

Прэ­тэн­да­ваць на прэ­мію за якасць мо­гуць юры­дыч­ныя асо­бы лю­бой ар­га­ні­за­цый­на-пра­ва­вой фор­мы, за­рэ­гіст­ра­ва­ныя ў лю­бой дзяр­жа­ве, якая з'яў­ля­ец­ца ўдзель­ні­цай СНД, і ажыц­цяў­ля­юць вы­твор­часць пра­дук­цыі (акра­мя вы­твор­час­ці ўзбра­ен­ня і ва­ен­най тэх­ні­кі) або аказ­ва­юць па­слу­гі. Пры гэ­тым прад­пры­ем­ства па­він­на мець па­цвяр­джэн­не вы­со­кай якас­ці вы­пус­ка­е­май пра­дук­цыі або аказ­ва­е­май па­слу­гі на пра­ця­гу не менш за два га­ды і экс­пар­та­ваць пра­дук­цыю (па­слу­гі) не менш чым у дзве дзяр­жа­вы — удзель­ні­цы СНД.

Кон­курс пра­во­дзіц­ца ў два эта­пы. На пер­шым — рэс­пуб­лі­кан­скім — ажыц­цяў­ля­ец­ца ацэн­ка прэ­тэн­дэн­таў на­цы­я­наль­ны­мі ор­га­на­мі па стан­дар­ты­за­цыі, мет­ра­ло­гіі і сер­ты­фі­ка­цыі дзяр­жаў — удзель­ніц СНД па ўста­ноў­ле­ным кры­тэ­ры­ям прэ­міі і вы­зна­ча­юц­ца ўдзель­ні­кі на­ступ­на­га эта­пу.

Для пра­вя­дзен­ня дру­го­га эта­пу МДС фар­мі­руе жу­ры кон­кур­су, сцвяр­джае склад экс­перт­ных ка­мі­сій з лі­ку экс­пер­таў дзяр­жаў — удзель­ніц СНД.

У асно­ве ацэн­кі кан­кур­сан­таў ля­жаць кры­тэ­рыі Еў­ра­пей­ска­га фон­ду ме­недж­мен­ту якас­ці (ЕFQM).

Ра­шэн­не аб пры­су­джэн­ні прэ­міі пры­ма­ец­ца Эка­на­міч­ным са­ве­там СНД.

«Пе­ра­мо­га ў та­кім прэ­стыж­ным кон­кур­се — гэ­та па­дзея для прад­пры­ем­ства, па­дзея для рэс­пуб­лі­кі, і мы спа­дзя­ём­ся, што раз­віц­цё эка­но­мік на­шых дзяр­жаў бу­дзе адбывацца ў тым лі­ку з да­па­мо­гай та­кіх кон­кур­саў», — лі­чыць ды­рэк­тар Бю­ро па стан­дар­тах — ад­каз­ны сак­ра­тар МДС Мі­ка­лай Со­нец.

Пра ад­чу­валь­ную ка­рысць удзе­лу ў кон­кур­се ка­жуць і са­мі прад­пры­ем­ствы. Для іх гэ­та рэ­аль­ная маг­чы­масць аб'­ек­тыў­на аца­ніць сваю дзей­насць, вы­зна­чыць най­больш сла­быя мес­цы, каб у бу­ду­чым уз­мац­ніць свае кан­ку­рэнт­ныя па­зі­цыі на ўнут­ра­ным і знеш­нім рын­ках.

Та­кім чы­нам, пя­ты кон­курс за леп­шую якасць у кра­і­нах Са­друж­нас­ці ўжо стар­та­ваў: бе­ла­рус­кія прад­пры­ем­ствы мо­гуць на­кі­роў­ваць за­яў­кі на ўдзел да 1 каст­рыч­ні­ка 2014 го­да ў сак­ра­та­ры­ят ка­мі­сіі пры Дзярж­стан­дар­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Пе­ра­мож­цы бу­дуць на­зва­ны ў кан­цы 2015 го­да.

Лаў­рэ­а­там, дып­ла­ман­там, а так­са­ма ар­га­ні­за­цы­ям — ула­даль­ні­кам спе­цы­яль­на­га пры­за «Пры­знан­не дзе­ла­вой дас­ка­на­лас­ці» бу­дуць уру­ча­ны дып­ло­мы і пры­зы. Ін­фар­ма­цыя аб пе­ра­мож­цах бу­дзе ўклю­ча­на ў ілюст­ра­ва­ны ка­та­лог «Прэ­мія СНД 2015 го­да» і раз­ме­шча­на на ін­тэр­нэт-сай­тах МДС і Дзярж­стан­дар­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Акра­мя гэ­та­га, лаў­рэ­а­-
ты і дып­ла­ман­ты атры­ма­юць пра­ва вы­ка­ры­стан­ня эмб­ле­мы Прэ­міі СНД у рэ­клам­ных мэ­тах на пра­ця­гу трох га­доў.

Да­рэ­чы, ай­чын­ныя прад­пры­ем­ствы пры­ма­лі ўдзел ва ўсіх ча­ты­рох пра­ве­дзе­ных кон­кур­сах. І ў кож­ным з іх бы­лі ўда­сто­е­ны найвы­шэй­шых уз­на­га­род. На­прык­лад, у 2013 го­дзе лаў­рэ­а­та­мі і дып­ла­ман­та­мі ста­лі шэсць бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў, па­цвер­дзіў­шы сваю пры­хіль­насць якас­ці. Гэ­та ВА «Гом­сель­маш», ААТ «Ба­бу­лі­на крын­ка» — кі­ру­ю­чая кам­па­нія хол­дын­га «Ма­гі­лёў­ская ма­лоч­ная кам­па­нія «Ба­бу­лі­на крын­ка», ААТ «Крас­на­сель­скбуд­ма­тэ­ры­я­лы», сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кон­тэ Спа» (г. Грод­на), ААТ «Ра­га­чоў­скі ма­лоч­на­кан­сер­ва­вы кам­бі­нат», Рэс­пуб­лі­кан­скі на­ву­ко­ва-прак­тыч­ны цэнтр ра­ды­я­цый­най ме­ды­цы­ны і эка­ло­гіі ча­ла­ве­ка (г. Го­мель).

Уся­го за час пра­вя­дзен­ня кон­кур­саў у лік пе­ра­мож­цаў увай­шло 18 ай­чын­ных ар­га­ні­за­цый.

Да­р'я ШО­ЦІК.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.