Вы тут

Ча­ты­ры ўка­зы для АПК


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­пі­саў ука­зы, пад­рых­та­ва­ныя між­ве­да­мас­най ра­бо­чай гру­пай для вы­ра­шэн­ня праб­лем­ных пы­тан­няў у аг­ра­пра­мыс­ло­вым комп­лек­се, па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы.

Указ № 347 «Аб дзяр­жаў­най аграр­най па­лі­ты­цы» на­кі­ра­ва­ны на ўдас­ка­на­лен­не ме­ха­ніз­маў рэа­лі­за­цыі аграр­най па­лі­ты­кі і пра­ду­гледж­вае ме­ры па ства­рэн­ні эка­на­міч­ных і пра­ва­вых асноў для ма­ты­ва­ва­на­га і эфек­тыў­на­га гас­па­да­ран­ня суб'­ек­таў у сель­скай мяс­цо­вас­ці.

Нор­мы гэ­та­га да­ку­мен­та за­бяс­печ­ва­юць вы­ка­нан­не між­на­род­ных да­моў­ле­нас­цяў, якія аб­мя­жоў­ва­юць вы­ка­ры­стан­не мер дзяр­жаў­най пад­трым­кі, што аказ­вае ска­жаль­нае ўздзе­ян­не на ган­даль.

Указ № 348 «Аб ме­рах па па­вы­шэн­ні эфек­тыў­нас­ці ра­бо­ты ар­га­ні­за­цый аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су» на­кі­ра­ва­ны на вы­ра­шэн­не гэ­тай за­да­чы па не­каль­кіх кі­рун­ках: за кошт сты­му­ля­ван­ня ства­рэн­ня буй­ных ар­га­ні­за­цый­ных струк­тур (аг­ра­хол­дын­гаў) і за кошт па­ляп­шэн­ня ўмоў крэ­ды­та­ван­ня сель­ска­гас­па­дар­чых ар­га­ні­за­цый.

Ме­ры, пра­па­на­ва­ныя ў да­ку­мен­це, да­дуць маг­чы­масць ства­рыць умо­вы для сты­му­ля­ван­ня ін­тэ­гра­цый­ных пра­цэ­саў у аг­ра­пра­мыс­ло­вым комп­лек­се, зра­біць больш да­ступ­ны­мі крэ­дыт­ныя рэ­сур­сы, без якіх раз­віц­цё сель­ска­гас­па­дар­чай вы­твор­час­ці не­маг­чы­ма, вы­зва­ліць улас­ныя аба­рот­ныя срод­кі гас­па­да­рак на раз­віц­цё, па­вы­сіць эфек­тыў­насць іх функ­цы­я­на­ван­ня.

Указ № 349 «Аб рэ­ар­га­ні­за­цыі кал­га­саў (сель­ска­гас­па­дар­чых вы­твор­чых ка­а­пе­ра­ты­ваў)» уста­наў­лі­вае, што кал­га­сы (СВК) да 31 снеж­ня 2016 г. пад­ля­га­юць пе­ра­ўтва­рэн­ню ў гас­па­дар­чыя та­ва­рыст­вы або ка­му­наль­ныя ўні­тар­ныя прад­пры­ем­ствы.

Ар­га­ні­за­цый­на-пра­ва­вая фор­ма юры­дыч­най асо­бы, якая ства­ра­ец­ца ў вы­ні­ку пе­ра­ўтва­рэн­ня кал­га­са, вы­зна­ча­ец­ца ра­шэн­нем агуль­на­га схо­ду чле­наў кал­га­са. Пры пе­ра­ўтва­рэн­ні кал­га­са ў гас­па­дар­чае та­ва­рыст­ва до­лі ў ста­тут­ным фон­дзе гэ­та­га та­ва­рыст­ва раз­мяр­коў­ва­юц­ца па­між фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі — чле­на­мі кал­га­са, які пе­ра­ўтва­ра­ец­ца, і ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­най адзін­кай, на тэ­ры­то­рыі якой ён раз­ме­шча­ны.

Згод­на з ука­зам, да юры­дыч­най асо­бы, якая ства­ра­ец­ца пры пе­ра­ўтва­рэн­ні кал­га­са, пе­ра­хо­дзіць пра­ва ка­ры­стан­ня зя­мель­ны­мі ўчаст­ка­мі, а ме­ры эка­на­міч­на­га сты­му­ля­ван­ня, уста­ноў­ле­ныя кал­га­сам, за­хоў­ва­юць у да­чы­нен­ні да яго сваё дзе­ян­не.

Указ № 350 «Аб асаб­лі­вас­цях па­стаў­кі сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі для рэс­пуб­лі­кан­скіх дзяр­жаў­ных па­трэб» на­кі­ра­ва­ны на спра­шчэн­не пра­ва­пры­мя­няль­най прак­ты­кі ў гэ­тай сфе­ры, уза­ем­нае за­ха­ван­не і аба­ро­ну пра­воў, ін­та­рэ­саў вы­твор­цаў сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі і яе на­рых­тоў­шчы­каў.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.