Вы тут

Сум­лен­на і спра­вяд­лі­ва


па­він­на раз­мяр­коў­вац­ца арэнд­нае жыл­лё

Аб гэ­тым Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­явіў на на­ра­дзе аб пра­па­но­вах па па­рад­ку пра­да­стаў­лен­ня жы­лых па­мяш­кан­няў ка­мер­цый­на­га вы­ка­ры­стан­ня асоб­ным ка­тэ­го­рыям дзяр­жаў­ных слу­жа­чых, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Прэ­зі­дэнт на­га­даў, што ў ліс­та­па­дзе мі­ну­ла­га го­да ўжо раз­гля­да­лі­ся пра­ва­выя ас­пек­ты фар­мі­ра­ван­ня і пра­да­стаў­лен­ня арэнд­на­га жыл­ля ў кра­і­не. Та­ды бы­лі ста­ран­на вы­ву­ча­ны ўсе но­ва­ўвя­дзен­ні з пунк­ту гле­джан­ня мак­сі­маль­на­га ўлі­ку ін­та­рэ­саў гра­ма­дзян, а так­са­ма ўлі­ча­ны за­меж­ны во­пыт. Вы­ні­кам стаў указ кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, які ўнёс сур'­ёз­ныя зме­ны ў жыл­лё­вую па­лі­ты­ку дзяр­жа­вы і ўсту­піў у сі­лу з 1 кра­са­ві­ка 2014 го­да. «Па­коль­кі гэ­ты да­ку­мент за­кра­нае ін­та­рэ­сы вель­мі мно­гіх лю­дзей, не­аб­ход­на з са­ма­га па­чат­ку ўваж­лі­ва са­чыць за тым, як ён пра­цуе на прак­ты­цы», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар. Прэ­зі­дэнт так­са­ма ад­зна­чыў, што ва ўка­зе бы­лі вы­зна­ча­ны ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян, якія ма­юць пра­ва на пер­ша­чар­го­вае пра­да­стаў­лен­не ад­па­вед­на­га жыл­ля. Ся­род іх — ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты, на­ву­коў­цы, вай­скоў­цы, суд­дзі, су­пра­цоў­ні­кі пра­ку­ра­ту­ры і ра­бот­ні­кі, пры­зна­ча­ныя на па­са­ду з пе­ра­ез­дам у ін­шы на­се­ле­ны пункт. «Акра­мя та­го, згод­на з пе­ра­лі­кам, які за­цвяр­джа­ец­ца кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы, та­кое жыл­лё атры­ма­юць дзяр­жаў­ныя слу­жа­чыя, на якое яны ма­юць пра­ва, зы­хо­дзя­чы з ха­рак­та­ру вы­кон­ва­е­май імі ра­бо­ты. Ад­па­вед­ны пе­ра­лік быў пад­рых­та­ва­ны ўра­дам. Ад­нак, як ака­за­ла­ся, да яго ёсць прэ­тэн­зіі», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Але пры гэ­тым трэ­ба па­мя­таць, што жыць трэ­ба па срод­ках. Не па­він­на быць ні­я­ка­га не­сум­лен­на­га стаў­лен­ня да лю­дзей у гэ­тым пла­не, не па­він­на быць вы­пі­нан­ня пэў­ных ка­тэ­го­рый лю­дзей. Усё па­він­на быць сум­лен­на і спра­вяд­лі­ва, — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар. — У нас шмат хто мае па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў, для іх та­кі спо­саб — адзі­ная маг­чы­масць вы­ра­шыць сваё жыл­лё­вае пы­тан­не».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­слу­хаў дак­ла­ды ад­каз­ных чы­ноў­ні­каў па ад­па­вед­ных пы­тан­нях, звя­за­ных з вы­лу­чэн­нем і на­ступ­ным вы­ка­ры­стан­нем арэнд­на­га жыл­ля. Па вы­ні­ках аб­мер­ка­ван­ня Прэ­зі­дэнт даў да­ру­чэн­не да­пра­ца­ваць не­аб­ход­ныя пра­ек­ты нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў, але па­пя­рэ­дзіў, што ў іх не па­він­на быць ні­я­кіх да­дат­ко­вых іль­гот і пры­ві­ле­яў.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».