Вы тут

Памяць — агульная


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 18.07.14 г.

___________________________________________________________________________

Святкаванне юбілею вызвалення, як і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшло не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі -- усюды, дзе жывуць, працуюць нашы землякі. Як прыклад — сталіца Расійскай Федэрацыі. Нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы” выдала кнігу “Рэспубліка-партызанка”. Зборнік артыкулаў прымеркаваны якраз да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Перамога

Выданне з’яўляецца вынікам навуковай дзейнасці супрацоўнікаў Навукова-даследчага цэнтра гісторыі дыяспар гістарычнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Навукова-даследчага Цэнтра фундаментальнай шматтомнай працы “Вялікая Айчынная вайна 1941 — 1945 гадоў”.

Адкрываецца зборнік грунтоўным даследаваннем доктара псіхалагічных навук Сяргея Кандыбовіча, кандыдатаў гістарычных навук Вячаслава Даніловіча і Аксаны Солапавай “Грамадскія партызанскія аб’яднанні Расіі і Беларусі: 70 гадоў гісторыі”. Пра падпольны рух напярэдадні вызвалення расказвае доктар гістарычных навук Аляксандр Каваленя. Сярод аўтараў выдання — беларускія і расійскія даследчыкі: кандыдат гістарычных навук Барыс Далгатовіч, Уладзімір Здановіч, Аксана Солапава, маладыя маскоўскія вучоныя Аляксей Гусеў, Аксана Казапалянская, Майя Бабенка ды інш. Асобным раздзелам прадстаўлены ў зборніку ўспаміны нашых землякоў, лёс якіх звязаны з Масквой: кінарэжысёра Аляксандра Ульянава, актрысы Марыяны Мадоравай-Патапавай, генерал-лейтэнанта Вячаслава Раманава, дзяржаўных, палітычных дзеячаў Кандрата Цераха, Віктара Шавялухі ды інш. Сярод аўтараў — кандыдат філасофскіх навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вялічка. Выдадзеная накладам 1000 экзэмпляраў, кніга “Рэспубліка-партызанка”, несумненна, — значны ўнёсак у вывучэнне ваеннай гісторыі нашай Айчыны. Спадзяёмся, што заўважаць яе не толькі ў Маскве, але і ў Беларусі.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».