Вы тут

У Мсці­сла­ве пе­ра­па­ха­ва­юць ся­рэд­ня­веч­на­га ры­ца­ра


Ёсць пры­нам­сі дзве пры­чы­ны на­ве­даць ста­ра­даў­ні го­рад на тэ­ры­то­рыі Ма­гі­лёў­шчы­ны пад­час ся­рэд­ня­веч­на­га фэс­ту, які ад­бу­дзец­ца ў блі­жэй­шыя вы­хад­ныя. Двух­дзён­ная пра­гра­ма абя­цае шмат роз­ных ад­крыц­цяў і за­баў. Але най­больш ці­ка­вы­мі ста­нуць вы­стаў­ка рэд­кіх ар­хеа­ла­гіч­ных прад­ме­таў, зной­дзе­ных на мі­ну­лым тыд­ні, і пе­ра­па­ха­ван­не ся­рэд­ня­веч­на­га во­і­на.

Ся­род ар­тэ­фак­таў, якія мож­на бу­дзе па­ба­чыць на свае во­чы, бе­рас­ця­ная гра­ма­та ХІІ ста­год­дзя (трэ­цяя па лі­ку са зной­дзе­ных на Бе­ла­ру­сі!), каш­тоў­ныя ўпры­го­жан­ні, эле­мен­ты ста­ра­жыт­най зброі, ві­зан­тый­ская ча­ша для ві­на, рас­пі­са­ная зо­ла­там, і шмат ча­го ін­ша­га. Гіс­то­ры­кі мяр­ку­юць, што ім па­шчас­ці­ла знай­сці кня­жац­кі двор ра­зам з юве­лір­най май­стэр­няй. Што да­ты­чыц­ца пе­ра­па­ха­ван­ня ры­ца­ра, то гэ­та і на­огул не­звы­чай­ны для на­шай кра­і­ны факт. Па сло­вах кі­раў­ні­ка ар­хеа­ла­гіч­най экс­пе­ды­цыі, док­та­ра гіс­та­рыч­ных на­вук, пра­фе­са­ра Іга­ра Мар­за­лю­ка, та­кое на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі ад­бу­дзец­ца ўпер­шы­ню. Ся­рэд­ня­веч­ныя ры­цар­скія да­спе­хі, у якіх ака­за­лі­ся астан­кі во­і­на, бы­лі зной­дзе­ны ле­тась у мяс­цо­вай ра­чул­цы Віх­ра.

—Ёсць звест­кі, што 4 (16‑га па но­вым сты­лі) ліс­та­па­да 1502 го­да ў гэ­тым мес­цы ад­бы­ла­ся біт­ва вой­скаў Вя­лі­ка­га Княст­ва Мас­коў­ска­га і Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га, — ка­жа Ігар Мар­за­люк. — Але ар­міі ВКЛ на ча­ле з кня­зем Мі­ха­і­лам За­слаў­скім не па­шчас­ці­ла, яна бы­ла раз­бі­та, а част­ка вой­ска ад­сту­пі­ла да зам­ка, дзе за­чы­ні­лася. Зной­дзе­ны на­мі ры­цар як­раз з тых, хто не па­спеў вы­ра­та­вац­ца.

Пе­ра­па­ха­ван­не ад­бу­дзец­ца пе­рад па­чат­кам фес­ты­ва­лю. Па пра­ва­слаў­най тра­ды­цыі не­вя­до­ма­га во­і­на ад­пя­юць у ка­фед­раль­ным са­бо­ры ў го­нар Аляк­санд­ра Не­ўска­га, урна з яго пра­хам бу­дзе па­ха­ва­на ля пад­нож­жа Зам­ка­вай га­ры. Там ужо ўста­ля­ва­на стэ­ла ў вы­гля­дзе ар­кі ў го­нар во­і­наў — аба­рон­цаў Мсці­сла­ва. На ма­гі­ле з'я­віц­ца пом­нік з над­пі­сам аб тым, што тут па­ха­ва­ны не­вя­до­мы ры­цар, які за­гі­нуў пад­час біт­вы.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».