Вы тут

Сал­дац­кія кі­ла­ка­ло­рыі


У хар­чо­вы па­ёк да­да­лі са­да­ві­ну, тва­рог і яшчэ ад­ну бу­лач­ку

Сё­ле­та ў ра­цы­ё­не вай­скоў­цаў ад­бы­ла­ся свое­асаб­лі­вая «рэ­ва­лю­цыя»: змя­ні­лі­ся нор­мы хар­чо­вых пай­коў. Якасць сал­дац­ка­га хар­ча­ван­ня аса­біс­та аца­ніў і Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Пад­час на­вед­ван­ня 103-й гвар­дзей­скай асоб­най ма­біль­най бры­га­ды Прэ­зі­дэнт кра­і­ны па­бы­ваў у ста­ло­вай, дзе хар­чу­юц­ца прад­стаў­ні­кі эліт­ных вой­скаў, і на­ват па­каш­та­ваў су­хія пай­кі і кан­сер­вы, якія скла­да­юць но­вы ра­цы­ён аба­рон­цаў Ай­чы­ны.

Хар­ча­ван­не ў ар­міі заў­сё­ды хва­ля­ва­ла шы­ро­кую гра­мад­скасць. Асаб­лі­ва пе­ра­жы­ва­юць на гэ­ты конт баць­кі, ад­праў­ля­ю­чы сва­іх сы­ноў у вой­ска. І на­ват вя­до­мае «служ­ба служ­бай, а абед па рас­кла­дзе» не су­па­кой­вае іх. Вось і да­рэм­на. Трэ­ба ска­заць, што хар­ча­ван­не сал­дат увесь час па­ляп­ша­ец­ца: больш ка­ла­рый­ным ста­но­віц­ца ра­цы­ён, удас­ка­наль­ва­юц­ца хар­чо­выя нор­мы, увод­зяц­ца но­выя пра­дук­ты. Толь­кі на ка­рысць вай­скоў­цам пай­шлі і апош­нія зме­ны ў хар­чо­вых пай­ках. Што но­ва­га з'я­ві­ла­ся ў сал­дац­кім ра­цы­ё­не і як раз­ліч­ва­юц­ца та­кія па­трэб­ныя ар­мей­цам ка­ло­рыі, рас­ка­заў на­чаль­нік хар­чо­ва­га ўпраў­лен­ня Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі пал­коў­нік Аляк­сандр ГАР­ДЗЮ­НІН.

3— Аляк­сандр Вя­ча­сла­ва­віч, ня­даў­на бы­лі зме­не­ны нор­мы хар­чо­вых пай­коў вай­скоў­цаў. З чым гэ­та звя­за­на?

— Раз­віц­цё і ўдас­ка­на­лен­не сіс­тэ­мы хар­чо­ва­га за­бес­пя­чэн­ня Уз­бро­е­ных Сіл не­па­рыў­на звя­за­на з пе­ра­ўтва­рэн­ня­мі, якія ад­бы­ва­юц­ца ў дзяр­жа­ве і бе­ла­рус­кай ар­міі. Ро­ля хар­чо­ва­га пы­тан­ня ў агуль­най сіс­тэ­ме ты­ла­во­га за­бес­пя­чэн­ня вой­скаў ня­ўхіль­на ўзрас­тае. На эта­пе якас­на­га ўдас­ка­на­лен­ня гэ­тай сіс­тэ­мы за­ха­ва­ны на­за­па­ша­ны во­пыт пра­цы, ацэ­не­ны агуль­ны стан, вы­зна­ча­ны га­лоў­ныя кі­рун­кі яго раз­віц­ця на ся­рэд­не­тэр­мі­но­вую перс­пек­ты­ву з улі­кам усіх умоў і фак­та­раў, якія ўплы­ва­юць на якасць вы­ка­нан­ня ме­ра­пры­ем­стваў.

Зме­на нор­маў сал­дац­кіх пай­коў ста­ла маг­чы­май дзя­ку­ю­чы па­ляп­шэн­ню эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі, но­вым да­сяг­нен­ням у раз­віц­ці хар­чо­вай пра­мыс­ло­вас­ці. З'я­ві­лі­ся но­выя пра­дук­ты хар­ча­ван­ня, па­вя­лі­чы­лі­ся тэр­мі­ны іх за­хоў­ван­ня, удас­ка­на­лі­ла­ся ўпа­коў­ка пра­дук­таў. Перш чым унес­ці зме­ны ў нор­мы пай­коў, быў пра­ве­дзе­ны дэ­та­лё­вы ана­ліз ар­га­ні­за­цыі хар­ча­ван­ня вай­скоў­цаў у роз­ных аб­ста­ві­нах: як у ста­цы­я­нар­ных ста­ло­вых, якія раз­мя­шча­юц­ца на ба­зе во­ін­скіх час­цей, так і ў па­ля­вых умо­вах, пад­час ру­ху ў чы­гу­нач­ных эша­ло­нах і ін­шых мес­цах.

— Ці час­та і чаму мя­ня­юц­ца нор­мы хар­чо­вых пай­коў?

— Ар­га­ні­за­цыя якас­на­га хар­ча­ван­ня аса­бо­ва­га скла­ду спры­яе ўма­ца­ван­ню зда­роўя і фі­зіч­на­му раз­віц­цю вай­скоў­цаў, па­вы­шае ўстой­лі­васць ар­га­ніз­ма да роз­ных на­гру­зак і ў знач­най сту­пе­ні ста­ноў­ча ўплы­вае на ба­я­вую га­тоў­насць вой­скаў. Фі­зі­я­ла­гіч­ныя нор­мы хар­ча­ван­ня для роз­ных груп ва­ен­на­слу­жа­чых за­сна­ва­ны на дэ­та­лё­вым вы­ву­чэн­ні аб­ме­ну рэ­чы­ваў, энер­га­за­трат і ўлі­ку па­трэб ча­ла­ве­ка ў бял­ках, лі­пі­дах, вуг­ля­во­дах, ві­та­мі­нах і мі­не­раль­ных рэ­чы­вах. У іх знай­шлі рэ­аль­нае ўва­саб­лен­не прын­цы­пы зба­лан­са­ва­на­га хар­ча­ван­ня. Але вар­та ад­зна­чыць, што фі­зі­я­ла­гіч­ныя нор­мы хар­ча­ван­ня нель­га раз­гля­даць як па­ста­ян­ныя і ня­змен­ныя ве­лі­чы­ні. Не­аб­ход­насць удас­ка­на­лен­ня іх аб­умоў­ле­на, перш за ўсё, зме­най ха­рак­та­ру пра­цы і по­бы­ту, удак­лад­нен­нем на­ву­ко­вых звес­так аб хар­ча­ван­ні, змя­нен­нем яго струк­ту­ры і эка­на­міч­ных рэ­сур­саў, а так­са­ма эка­на­міч­ных маг­чы­мас­цяў.

— А хто вы­ра­шае, коль­кі і ча­го па­трэб­на з'ес­ці сал­да­ту, каб быць у фор­ме?

— Над гэ­тым пы­тан­нем пра­цу­юць хар­чо­вая і ме­ды­цын­ская служ­бы Уз­бро­е­ных Сіл у цес­ным уза­е­ма­дзе­ян­ні са спе­цы­я­ліс­та­мі Рэс­пуб­лі­кан­ска­га на­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра гі­гі­е­ны Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя. Пе­рад за­цвяр­джэн­нем нор­мы хар­чо­вых пай­коў уз­гад­ня­юц­ца з мі­ніс­тэр­ства­мі фі­нан­саў, эка­но­мі­кі і ахо­вы зда­роўя.

Рэс­пуб­лі­кан­скі на­ву­ко­ва-прак­тыч­ны цэнтр гі­гі­е­ны Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя даў за­клю­чэн­не прад­стаў­ле­ных хар­чо­вым упраў­лен­нем Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны пра­ек­таў нор­маў хар­чо­вых пай­коў для роз­ных ка­тэ­го­рый вай­скоў­цаў. Гэ­тыя рэ­ка­мен­да­цыі мы пры­ня­лі да ве­да­ма пры рас­пра­цоў­цы но­вых хар­чо­вых ра­цы­ё­наў, па кож­ным з якіх бы­ло зроб­ле­на аб­грун­та­ва­нае за­клю­чэн­не. І ўжо з лі­пе­ня гэ­та­га го­да асоб­ныя нор­мы хар­чо­вых пай­коў (агуль­на­вай­ско­вы, ля­чэб­ны і су­во­раў­скі) зве­да­лі зме­ны з улі­кам рэ­ка­мен­да­цый.

4— Што ўяў­ляе са­бой су­тач­ны ра­цы­ён хар­ча­ван­ня звы­чай­на­га сал­да­та згод­на з апош­ні­мі но­ва­ўвя­дзен­ня­мі?

— Перш за ўсё не­аб­ход­на даць дак­лад­нае па­няц­це хар­чо­ва­га пай­ка. Гэ­та пэў­ны асар­ты­мент і коль­касць хар­чо­вых пра­дук­таў, якія вы­да­юц­ца за су­ткі ад­на­му ча­ла­ве­ку. Та­му нор­му пай­ка за­цвяр­джа­юць адзі­ную і на пра­цяг­лы час. А вось страў, якія га­ту­юц­ца з на­бо­ру пра­дук­таў па да­дзе­ным пай­ку, мож­на пры­га­та­ваць коль­кі за­ўгод­на.

Та­кім чы­нам, за су­ткі ва­ен­на­слу­жа­чы спа­жы­вае 250 гра­маў жыт­ня­га і 70 гра­маў пша­ніч­на­га хле­ба, 110 гра­маў роз­ных круп і 35 — ма­ка­рон­ных вы­ра­баў. За­мест ад­ной бу­лач­кі ў дзень сал­да­ту пра­па­ну­ец­ца дзве: на сня­да­нак і вя­чэ­ру. Бя­лок што­дзён­на вай­ско­вец атрым­лі­вае са 100 г мя­са, да­поў­не­ных 100 г мя­са птуш­кі, 100  г ры­бы, 30 г сме­тан­ко­ва­га мас­ла, 100 г ма­ла­ка і ке­фі­ру, 30 г смя­та­ны і тва­ра­гу. Да­рэ­чы, апош­ня­га ра­ней не бы­ло. Акра­мя та­го, у су­тач­ны ра­цы­ён бе­ла­рус­ка­га ва­ен­на­слу­жа­ча­га ўва­хо­дзяць ад­но яй­ка і 15  г сы­ру, 60 г цук­ру, 30 г кан­цэнт­ра­ту кі­ся­лю, а так­са­ма му­ка, соль, пе­рац, гар­чы­ца, во­цат, алей, лаў­ро­вы ліст, та­мат­ная па­ста, чай і су­ха­фрук­ты для кам­по­таў.

— А ці ўжы­ва­юць вай­скоў­цы ві­та­мі­ны?

— Кры­ні­ца ві­та­мі­наў — ага­род­ні­на, са­да­ві­на і со­кі, якія, без­умоў­на, уклю­ча­ны ў ра­цы­ён ва­ен­на­слу­жа­чых. У дзень яны ўжы­ва­юць па 830 гра­маў ага­род­ні­ны (бы­ло 750): 550 г буль­бы, 90 ка­пус­ты, па 40 г бу­ра­коў і морк­вы, 60 г цы­бу­лі, 40 г ін­шай ага­род­ні­ны, 5 г зя­ле­ні­ва. Ага­род­ні­на да­паў­ня­ец­ца 100 гра­ма­мі роз­ных со­каў. Да­рэ­чы, ця­пер ужо ім вы­да­ец­ца і са­да­ві­на. Акра­мя та­го, вай­скоў­цы ўжы­ва­юць по­лі­ві­та­мі­ны. Ад­бы­ва­ец­ца гэ­та на пра­ця­гу двух ме­ся­цаў з пе­ра­пын­кам на адзін ме­сяц: сту­дзень — лю­ты, кра­са­вік — май, лі­пень — жні­вень, каст­рыч­нік — ліс­та­пад.

— Ці мож­на ска­заць, што но­вы па­ёк па ка­ла­рый­нас­ці пе­ра­ўзы­хо­дзіць па­пя­рэд­ні?

— Яна па­вы­сі­ла­ся на 112 кі­ла­ка­ло­рый і скла­дае 3524 кі­ла­ка­ло­рыі за су­ткі. Ме­на­ві­та столь­кі па­трэб­на сал­да­ту для нар­маль­най жыц­ця­дзей­нас­ці.

— Лёт­ны па­ёк заў­сё­ды ад­роз­ні­ваў­ся ад агуль­на­вай­ско­ва­га. Да якіх змен у хар­ча­ван­ні да­во­дзіц­ца пры­вы­каць лёт­чы­кам?

— А вось што ты­чыц­ца хар­ча­ван­ня прад­стаў­ні­коў авія­цыі, то тут ні­я­кіх змен не ад­бы­ло­ся. Ня­знач­ныя зме­ны па­цяр­пе­лі і су­во­раў­скі, і бар­та­вы па­ёк.

— А што ўяў­ляе са­бой ля­чэб­ны па­ёк? Ён скла­да­ец­ца ін­ды­ві­ду­аль­на, у за­леж­нас­ці ад хва­ро­бы?

— Сут­насць ля­чэб­на­га хар­ча­ван­ня за­клю­ча­ец­ца ў пад­бо­ры пэў­ных пра­дук­таў, спо­са­баў іх ку­лі­нар­най апра­цоў­кі і вы­ба­ры страў, якія аказ­ва­юць ста­ноў­чы ўплыў на дзей­насць асоб­ных ор­га­наў і тка­нак хво­ра­га, уз­мац­ня­ю­чы або па­слаб­ля­ю­чы бія­ла­гіч­ныя пра­цэ­сы ў іх. Спе­цы­яль­нае хар­ча­ван­не аказ­вае іс­тот­ны ўплыў і на па­мян­шэн­не хва­ра­ві­тых пра­цэ­саў, якія ад­бы­ва­юц­ца ў ар­га­ніз­ме. У не­ка­то­рых вы­пад­ках яно ста­но­віц­ца ад­ным з асноў­ных срод­каў ля­чэн­ня, у ін­шых — вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца як сро­дак, які спры­яе па­спя­хо­ва­му ажыц­цяў­лен­ню ін­шых ме­та­даў ля­чэн­ня. Ля­чэб­нае хар­ча­ван­не ажыц­цяў­ля­ец­ца ў ад­па­вед­нас­ці з пе­ра­лі­кам стан­дарт­ных ды­ет. Яго пры­зна­чае ўрач у за­леж­нас­ці ад ха­рак­та­ру і ста­дыі за­хвор­ван­ня.

— І ўсё ж хар­ча­ван­не — спра­ва ін­ды­ві­ду­аль­ная. Як раз­лі­чыць нор­мы пай­коў так, каб і га­лод­ным не за­стац­ца, але і па­збег­нуць пе­ра­ядан­ня?

— Вай­скоў­цы пад­час пра­хо­джан­ня служ­бы ў шэ­ра­гах Уз­бро­е­ных Сіл увесь час зна­хо­дзяц­ца пад на­гля­дам спе­цы­я­ліс­таў ме­ды­цын­скай служ­бы. Пры вы­яў­лен­ні ад­хі­лен­няў ад па­ста­ян­най ма­сы це­ла пры­ма­ец­ца ра­шэн­не аб вы­да­чы да­дат­ко­ва­га хар­ча­ван­ня. Ва­ен­на­слу­жа­чым, якія пра­хо­дзяць тэр­мі­но­вую ва­ен­ную служ­бу, кур­сан­там ва­ен­ных на­ву­чаль­ных уста­ноў, су­во­раў­цам і вы­ха­ван­цам да­зва­ля­ец­ца вы­да­ваць да­дат­ко­вае хар­ча­ван­не ў па­ме­ры па­ло­вы пра­ду­гле­джа­ных для іх хар­чо­вых пай­коў. Гэ­та ты­чыц­ца юна­коў рос­там больш як 190 сан­ты­мет­раў і вы­шэй­шых. У та­кім вы­пад­ку да­дат­ко­вае хар­ча­ван­не ім пра­да­стаў­ля­ец­ца на ўвесь тэр­мін вай­ско­вай служ­бы або пе­ры­яд на­ву­чан­ня. А тым, хто мае не­да­стат­ко­вую ма­су це­ла, — тэр­мі­нам на 3 ме­ся­цы. Да­дат­ко­вае хар­ча­ван­не пры­зна­ча­ец­ца па за­га­дзе ка­ман­дзі­ра вай­ско­вай час­ці на пад­ста­ве за­клю­чэн­ня ва­ен­на-ўра­чэб­най ка­мі­сіі.

— Іс­нуе дум­ка, што рэз­кае па­мян­шэн­не ва­гі вай­скоў­цаў звя­за­на з рэ­жым­ным хар­ча­ван­нем...

— Я не ма­гу з гэ­тым па­га­дзіц­ца. На­ад­ва­рот, во­пыт па­каз­вае, што, прый­шоў­шы ў вой­ска, юна­кі ў пер­шыя ме­ся­цы служ­бы на­бі­ра­юць па­ру-трой­ку кі­ла­гра­маў. Стро­гі рас­па­ра­дак дня, рэ­жым хар­ча­ван­ня, ка­ла­рый­ная і па­жыў­ная ежа — усё гэ­та да­зва­ляе не да­пус­ціць змян­шэн­ня ва­гі.

Га­лоў­нае для нас — не толь­кі згод­на з рас­па­рад­кам дня на­кар­міць аса­бо­вы склад з та­го асар­ты­мен­ту пра­дук­таў, якія ад­па­вя­да­юць нор­мам, а і да­маг­чы­ся, каб свое­ча­со­ва пры­га­та­ва­ная ежа бы­ла зба­лан­са­ва­най, вы­са­ка­я­кас­най і раз­на­стай­най, а пор­цыі — паў­на­важ­кі­мі. Па­тра­ба­ван­ні не­скла­да­ныя, але вы­кон­вац­ца яны па­він­ны. У пер­шую чар­гу, не­па­срэд­на ў вай­ско­вых час­цях спе­цы­я­ліс­та­мі хар­чо­вай служ­бы на асно­ве вы­со­ка­га пра­фе­сі­я­на­ліз­му, глы­бо­кай аса­біс­тай ад­каз­нас­ці і ра­зум­най іні­цы­я­ты­вы.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.