Вы тут

На чэм­пі­я­нат па чар­ні­цы


Як ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» браў удзел у ма­са­вым збо­ры ягад

Ноч пе­рад тым, як адправіц­ца ў лес, нястом­ны звяз­до­вец правёў... у По­лац­кім ад­дзя­лен­ні мі­лі­цыі на транс­пар­це. Гэ­тым, як ні дзіў­на, вель­мі застаў­ся за­да­во­ле­ным (ма­тэ­ры­ял чы­тай­це ў адным з на­ступ­ных ну­ма­роў). Чар­ніч­ны чэм­пі­я­нат на­столь­кі пры­ем­на ўра­зіў, што пі­саў рэ­пар­таж амаль цэ­лы дзень.

Гу­ма­выя бо­ты

5Шчы­ра пры­зна­ю­ся, што ехаць мне на той чэм­пі­я­нат не вель­мі ха­це­ла­ся. Тым больш у су­бо­ту.

А на­пя­рэ­дад­ні ма­ёй па­езд­кі ў По­лацк Ва­лян­ці­на Ула­сен­ка, га­лоў­ны спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі По­лац­ка­га рай­вы­кан­ка­ма, «на­га­да­ла», што ў лес трэ­ба аба­вяз­ко­ва апра­нуць курт­ку з доў­гі­мі ру­ка­ва­мі, а на но­гі — гу­ма­выя бо­ты. І сро­дак для та­го, каб «пу­жаць» ка­ма­роў, не­аб­ход­ны.

Каб знай­сці тыя бо­ты, па­тур­ба­ваў з дзя­ся­так сва­іх зна­ё­мых. Ад­на­клас­нік, бы­лы бу­даў­нік, пра­па­на­ваў кір­за­выя, але яны цяж­кія, ды і на па­ру па­ме­раў больш, чым мне трэ­ба. Цесць па­ра­да­ваў, што ёсць! Але ж 44-га па­ме­ру, а мне мак­сі­мум па­трэ­бен 40-ы. Бы­лая мая ка­ле­га ска­за­ла, што бо­ты ёсць! Але яны ў вёс­цы. Зра­зу­меў я, што мае зна­ё­мыя га­ра­джа­не, як і я, зу­сім не га­то­выя да ляс­ных пры­год.

На­цяг­нуў на но­гі неш­та па­доб­нае на ке­ды — вель­мі лёг­кі атры­маў­ся абу­так.

Мой цяг­нік ады­хо­дзіў а дру­гой га­дзі­не но­чы. З за­да­валь­нен­нем прай­шоў­ся па род­ным го­ра­дзе, які, аказ­ва­ец­ца, у гэ­ты час су­так не спіць. На пе­ша­ход­най ву­лі­цы Талс­то­га з ка­вяр­ні гу­ча­ла пес­ня «ДДТ». На­род рас­слаб­ляў­ся.

З'еў ка­ма­ра

6Па тэ­ле­фо­не су­пра­цоў­ні­кі По­лац­ка­га рай­вы­кан­ка­ма мне ска­за­лі, што роў­на ў 6.40 не­да­лё­ка ад До­ма бы­ту ад­пра­віц­ца аў­то­бус, які па­вя­зе ўдзель­ні­каў чар­ніч­на­га чэм­пі­я­на­ту ў лес. Спа­чат­ку мя­не ха­це­лі ўклю­чыць у склад ка­ман­ды... мед­сан­час­ці, якая ад­каз­вае за зда­роўе су­пра­цоў­ні­каў мяс­цо­вых пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў. По­тым, як той ка­заў, «пе­рай­гра­лі», і мя­не да­ве­ры­лі «апя­каць» ін­шым ме­ды­кам.

Ка­лі я ўба­чыў Воль­гу Сяр­ге­еў­ну Ко­ча­та­ву, га­лоў­на­га спе­цы­я­ліс­та па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це По­лац­кай цэнт­раль­най га­рад­ской баль­ні­цы, зра­зу­меў, што ў ле­се ў мя­не бу­дзе больш ці­ка­вы аб'­ект для асаб­лі­вай ува­гі, чым ней­кія яга­ды... Я ў доб­рым сэн­се гэ­та пі­шу.

— Вы, на­огул, у ле­се ары­ен­ту­е­це­ся? Га­лоў­нае — не згу­біц­ца! — звяр­ну­ла­ся яна да мя­не, ка­лі мы сыш­лі з да­ро­гі.

— Трэ­ба па­кі­нуць ней­кую... — ад­ка­заў я.

А што меў на ува­зе пад сло­вам «ней­кую» — і сам не ве­даў. Доб­ра, што ма­біль­ная су­вязь не ад­клю­чы­ла­ся. А ка­лі б за­блу­дзі­лі­ся, дык бы­ла б на­го­да для на­пі­сан­ня ар­ты­ку­ла ў руб­ры­ку пра пра­цу вы­ра­та­валь­ні­каў.

У на­шай кам­па­ніі быў яшчэ Дзя­ніс Гут­кін, га­лоў­ны спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі рай­вы­кан­ка­ма. Вя­лі­кі яму дзя­куй за тое, што дапамог зра­біць здым­кі.

Шчы­ра ка­жу­чы, збор чар­ніц у мя­не не ла­дзіў­ся. Па­куль Воль­га Сяр­ге­еў­на вель­мі хут­ка зна­хо­дзі­ла яга­ды і збі­ра­ла іх, пры гэ­тым умуд­ра­ю­чы­ся за­да­ваць мне пы­тан­ні, я рас­каз­ваў пра тое, чым зай­маў­ся на між­на­род­ным фес­ты­ва­лі мас­тац­тваў «Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску». Га­ва­рыў і пра су­стрэ­чы з ці­ка­вы­мі людзь­мі. Як та­го Аста­па Бэн­дэ­ра, ге­роя тво­раў Іль­фа і Пят­ро­ва, які з ра­ні­цы ні­чо­га не еў, мя­не «па­нес­ла». І пад­час раз­моў я ра­біў пе­ра­ку­ры.

А чар­ні­цы тут і там, толь­кі пры­гля­дзец­ца трэ­ба, па­кла­ніц­ца. Ра­ней, да­рэ­чы, мя­не ў пра­фе­сій­ным пла­не раз­драж­ня­ла, ка­лі ка­ле­гі, пі­шу­чы пра збор ягад, пі­са­лі неш­та кштал­ту: «трэ­ба па­кла­ніц­ца кож­най ягад­цы». А так яно ж і ёсць!

Па­куль бал­ба­таў, умуд­рыў­ся пра­глы­нуць ка­ма­ра.

Пра «зо­рак»

7Пра­цэс збо­ру чар­ні­ц ак­ты­ві­за­ваў­ся, ка­лі ў лес пры­еха­лі два Але­гі з тэ­ле­ка­на­ла «АНТ»: Га­ру­ноў (апе­ра­тар) і Ша­пель (ка­рэс­пан­дэнт). Чым здзі­віў спа­дар апе­ра­тар: ён пад­час зды­мак лепш за ўсіх ба­чыў, дзе ёсць яга­ды, і пад­каз­ваў, дзе лепш збі­раць.

— Са­ня, ты што, па яга­дах хо­дзіш? Во, па­гля­дзі! Во яшчэ, не тут, а на­пра­ва па­гля­дзі! Ну, зноў на­сту­піў! — звяр­таў­ся да мя­не май­стар кад­ра. І вель­мі здзі­віў­ся, што ў мя­не сён­ня, аказ­ва­ец­ца, чар­ніч­ны дэ­бют.

А яго цёз­ку ча­мусь­ці зда­ва­ла­ся, што сё­ле­та чар­ніц ма­ла. Так і ска­заў, ка­лі яны за­піс­ва­лі так зва­ны стэн­дап (рэ­пар­цёр­скі пры­ём, ка­лі жур­на­ліст пра­цуе не­па­срэд­на ў кад­ры, на мес­цы па­дзеі. — Аўт). Агу­чыў, што на­конт коль­кас­ці ягад хва­ліц­ца асаб­лі­ва сё­ле­та ня­ма чым. Дык ён узяў жа, каб па­ка­заць гле­да­чам, ме­на­ві­та маё вяд­ро! А там ягад толь­кі на дон­цы на той час і бы­ло! Шчы­ра пры­зна­ю­ся, не за­над­та шмат з'я­ві­ла­ся і по­тым.

А вось «мая праў­да»: хто ха­цеў і не ле­на­ваў­ся, як я, на­збі­раў поў­нае вяд­ро! Не­ка­то­рыя і гры­боў па­ра­лель­на тро­хі. Ёсць чар­ні­цы ў по­лац­кіх ля­сах, пры­яз­джай­це!

Не ве­даю, коль­кі бы­ло чар­ніц ле­тась, але і сё­ле­та ня­ма­ла. Маг­чы­ма, па­ва­жа­ны Алег зра­біў та­кі за­хад з-за та­го, што па чут­ках чар­ні­цы «за­ма­ро­зі­ла», але я ж быў у тым жа ле­се і ба­чыў іх на ўлас­ныя во­чы.

Да­мы-ме­ды­кі спа­чат­ку вель­мі хва­ля­ва­лі­ся пе­рад ка­ме­рай. Але ж хут­ка вы­со­ка­пра­фе­сій­ныя цёз­кі знай­шлі па­ды­ход да тых, хто па­ві­нен быў тра­піць у кадр і ад­каз­ваць на пы­тан­ні.

Да­рэ­чы, по­тым не­ча­ка­на для са­бе звяз­до­вец стаў у ле­се «зор­кай». Ці­ка­ва, што яшчэ пе­рад па­чат­кам збо­ру ягад не­ка­то­рыя жан­чы­ны ўсё ха­це­лі ўба­чыць «жы­во­га ка­рэс­пан­дэн­та». А пас­ля та­го, як уз­важ­ва­лі ўра­джай, па­чаў­ся «ажы­я­таж». Не­каль­кі ра­зоў з за­да­валь­нен­нем фа­та­гра­фа­ваў­ся по­бач з ты­мі, хто ха­цеў фо­та на па­мяць. Доб­ра, што аў­то­граф не пра­сі­лі...

Ся­род 40 прад­стаў­ні­коў сфе­ры ахо­вы зда­роўя По­лац­ка­га ра­ё­на, якія бра­лі ўдзел у чэм­пі­я­на­це, «зо­ла­та» ў ка­ман­ды Ва­ро­ніц­кай баль­ні­цы сяст­рын­ска­га до­гля­ду — 20 кг чар­ніц!

«Се­раб­ро» — у ка­ман­ды Вет­рын­скай участ­ко­вай баль­ні­цы (13,5 кг).

«Брон­за­вы ме­даль» за­ва­я­ва­лі ме­ды­кі са ста­ма­та­ла­гіч­най па­лі­клі­ні­кі (11 кі­ла­гра­маў 350 гра­маў).

Чар­ніч­ныя ка­роль і ка­ра­ле­ва

Вы­ні­кі чэм­пі­я­на­ту пра­во­дзі­лі­ся ў По­лац­ку ля зна­ка­мі­та­га зна­ка, які па­каз­вае, што гэ­ты го­рад — цэнтр Еў­ро­пы. Вель­мі крэ­а­тыў­на ар­га­ні­за­та­ры па­ды­шлі да пра­вя­дзен­ня свя­точ­най пра­гра­мы. У скве­ры мож­на бы­ло па­ва­ра­жыць пры да­па­мо­зе на­пою з чар­ніц: на ка­хан­не, гро­шы, зда­роўе... Я вы­браў на ка­хан­не... Не вер­це ва­раж­бе! Усё атры­ма­ец­ца, ка­лі вы шчы­ра ка­ха­е­це!

Ме­ды­кі рас­каз­ва­лі пра тое, чым ка­рыс­ныя чар­ні­цы. Пра­ца­ва­лі так­са­ма «Ягад­ная карч­ма», тэ­ма­тыч­нае фо­та­атэлье, мас­тац­кая і ін­шыя пля­цоў­кі — уся­го іх бы­ло 11. Упер­шы­ню пра­вя­лі кон­курс «Ягад­ная кра­са».

Са­мым інт­ры­гу­ю­чым мо­ман­там, вя­до­ма, ста­ла абран­не чар­ніч­ных Ка­ра­ля і Ка­ра­ле­вы. Пры да­па­мо­зе «ла­та­рэй­на­га ба­ра­ба­на» вы­зна­чы­лі тых, хто бу­дзе з го­на­рам на­сіць гэ­тыя вы­со­кія і на­са­мрэч уні­каль­ныя ты­ту­лы. У ба­ра­ба­не бы­лі проз­ві­шчы тых, хто больш за ас­тат­ніх на­збі­раў ягад.

— Чор­ныя руч­кі, зуб­кі, язы­чок, — гэ­та бу­дзе па­цвяр­джэн­нем та­го, што кан­ды­да­ты на­са­мрэч збі­ра­лі чар­ні­цы, — ска­за­ла вя­ду­чая цы­ры­мо­ніі.

Ка­ра­лём стаў... хлоп­чык Глеб Дзят­лаў. А Чар­ніч­най ка­ра­ле­вай — ра­бот­ні­ца По­лац­ка­га ляс­га­са Анас­та­сія Ма­ра­зё­нак.

— На­він­ка сё­лет­ня­га фес­ты­ва­лю ў тым, што ён пра­во­дзіц­ца і ў го­ра­дзе, а не толь­кі па-за яго ме­жа­мі. Ле­тась вы­ні­кі чэм­пі­я­на­ту пад­во­дзі­лі ў аг­ра­га­рад­ку За­азер'е, ра­ней — на бе­ра­зе во­зе­ра Бе­лае, лю­бі­мым мес­цы ма­са­ва­га ад­па­чын­ку. Зра­зу­ме­ла, не ўсе мо­гуць з са­май ра­ні­цы ад­пра­віц­ца ў лес па чар­ні­цы. Га­лоў­ная за­да­ча чэм­пі­я­на­ту — зра­біць для лю­дзей свя­та. Ду­маю, на­ле­та за­про­сім узяць удзел у чэм­пі­я­на­це прад­стаў­ні­коў га­ра­доў-па­бра­ці­маў, а іх у По­лац­ка аж 24. І па­ка­жам гас­цям, як бе­ла­ру­сы ўме­юць збі­раць яга­ды, ша­на­ваць сваю пры­ро­ду, род­ны край, свят­ка­ваць! — пра­ка­мен­та­ваў Пётр Пят­ке­віч, на­мес­нік стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма па са­цы­яль­ных пы­тан­нях.

А чар­ні­цы я ўсё ж пры­вёз у Ві­цебск. Паў­літ­ро­вы сло­ік з чар­ні­ца­мі ад­даў сва­ім лю­бі­мым сы­нам.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

По­лац­кі ра­ён — По­лацк — Ві­цебск.

Фо­та аў­та­ра
і Дзя­ні­са Гуткіна

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.