Вы тут

Ву­чо­ба без су­му і пры­му­су


або Што кож­нае ле­та ва­біць на­стаў­ні­каў фі­зі­кі ў Аль­хоў­ку?

Аль­хоў­ка — гэ­та асаб­лі­вае мес­ца, якое ва­ло­дае та­ям­ні­чым пры­цяг­нен­нем. Што­год тут збі­ра­юц­ца на­стаў­ні­кі з роз­ных рэ­гі­ё­наў Бе­ла­ру­сі, аб'­яд­на­ныя агуль­най мэ­тай, крэ­а­тыў­ным мыс­лен­нем, га­то­выя ву­чыц­ца і дзя­ліц­ца з ін­шы­мі сва­і­мі зна­ход­ка­мі. Тут на­бы­ва­еш но­вых сяб­роў і з ра­дас­цю су­стра­ка­еш­ся са ста­ры­мі.

3

3

А на­ле­жыць ідэя пра­вя­дзен­ня лет­ні­ка двум фі­зі­кам — на­стаў­ні­ку з Аст­раў­ца Ана­то­лю Ба­цю­ле­ву і пра­фе­са­ру Ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі Мі­ка­лаю За­пруд­ска­му. Яна на­ра­дзі­ла­ся пад­час дэ­сан­ту вы­клад­чы­каў фі­зі­кі ў Гро­дзен­скі ін­сты­тут ўдас­ка­на­лен­ня настаўнікаў у каст­рыч­ні­ку 1989 го­да. А ўжо ў чэр­ве­ні 1990 го­да пе­да­го­гі шу­ка­лі мес­ца для бу­ду­ча­га лет­ні­ка.

 

Пэў­ную ро­лю ў вы­ба­ры ме­на­ві­та гэ­та­га пры­го­жа­га ку­точ­ка на Аст­ра­веч­чы­не ады­граў ды­рэк­тар мяс­цо­вай шко­лы Яў­ген Ча­ба­та­роў. Ён шмат га­доў за­ста­ваў­ся ак­тыў­ным удзель­ні­кам і гас­цін­ным ар­га­ні­за­та­рам лет­ні­ка, пра­да­стаў­ля­ю­чы па­мяш­кан­не школь­най ста­ло­вай, ін­тэр­на­та і кам­п'ю­тар­на­га кла­са... Яў­ген Ча­ба­та­роў і ця­пер заў­сё­ды пры­хо­дзіць на са­мыя ці­ка­выя ме­ра­пры­ем­ствы лет­ні­ка. А яго спра­ву пра­цяг­вае ця­пе­раш­ні ды­рэк­тар шко­лы Сяр­гей Гаў­ры­ло­віч.

За­ня­ткі ў «зя­лё­ным» кла­се

Аль­хоў­ка раз­мяс­ці­ла­ся на бе­ра­зе ра­кі Стра­ча, якая бя­рэ па­ча­так ад Бла­кіт­ных азё­раў і не­да­лё­ка ад вёс­кі ўпа­дае ў Ві­лію.

На пра­ця­гу ся­мі дзён на бе­ра­зе рэч­кі рас­кі­ну­та шмат па­ла­так. Школь­ная дош­ка на бя­ро­зах, бе­ла­рус­кія пес­ні пад гі­та­ру ля ве­ча­ро­ва­га вог­ні­шча, «зя­лё­ны» клас на па­ля­не, юш­ка, якая буль­кае ў вёд­рах — усё гэ­та ства­рае не­паў­тор­ную ча­роў­насць лет­ні­ка. У пад­рых­тоў­цы ўсіх ме­ра­пры­ем­стваў су­пра­цоў­ні­ча­юць і тыя, хто пры­ехаў сю­ды двац­цаць пя­ты раз, і тыя, хто пры­ехаў упер­шы­ню. Тут усе — на роў­ных. Кож­ны сам пры­мае ра­шэн­не, ка­лі ён бу­дзе дзя­жу­рыць на кух­ні, якія ме­ра­пры­ем­ствы бу­дзе рых­та­ваць, у якіх май­стар-кла­сах удзель­ні­чаць. Са­ма­вы­зна­чэн­не — адзін з ас­но­ва­твор­ных прын­цы­паў лет­ні­ка ў Аль­хоў­цы.

З мо­ман­ту яго за­сна­ван­ня ў цэнт­ры ўва­гі ўдзель­ні­каў заў­сё­ды зна­хо­дзі­лі­ся пы­тан­ні ўза­е­ма­дзе­ян­ня вуч­ня і на­стаў­ні­ка, на­ву­чан­ня школь­ні­каў ра­шэн­ню фі­зіч­ных за­дач, фі­зіч­ны экс­пе­ры­мент, пра­вя­дзен­не ся­род школь­ні­каў алім­пі­яд і тур­ні­раў. З 1996 го­да ў змес­це кож­на­га лет­ні­ка з'яў­ля­юц­ца праб­лем­ныя кур­сы па ак­ту­аль­ных для аду­ка­цыі тэ­мах, а з 2001 го­да пра­фе­сар ка­фед­ры пе­да­го­гі­кі і ме­недж­мен­ту аду­ка­цыі Ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі Мі­ка­лай За­пруд­скі чы­тае аў­тар­скія кур­сы.

4

4

Ле­таш­нія кур­сы пры­свя­ча­лі­ся тэ­о­рыі і прак­ты­цы аб­агуль­нен­ня пе­да­га­гіч­на­га во­пы­ту. І як вы­нік, на пра­ця­гу на­ступ­на­га на­ву­чаль­на­га го­да 7 удзель­ні­каў кур­саў па­спя­хо­ва вы­тры­ма­лі эк­за­мен на ква­лі­фі­ка­цый­ную ка­тэ­го­рыю на­стаў­нік-ме­та­дыст (а гэ­та, між ін­шым, най­вы­шэй­шы пі­ла­таж у пра­фе­сіі), а мно­гія па­цвер­дзі­лі вы­шэй­шую ка­тэ­го­рыю.

 

Тэ­ма сё­лет­ніх кур­саў «Су­час­ныя элект­рон­ныя срод­кі на­ву­чан­ня ў аду­ка­цый­ным пра­цэ­се шко­лы, гім­на­зіі і лі­цэя» вы­клі­ка­ла вя­лі­кую за­ці­каў­ле­насць у на­стаў­ні­каў.

Ка­ціль­ёнпа­ла­са пе­ра­шкод і нач­ное ары­ен­та­ван­не

Але ву­чэб­ныя за­ня­ткі — гэ­та толь­кі адзін бок лет­ні­ка ў Аль­хоў­цы. Ёсць яшчэ і дру­гі — яск­ра­вы і за­хап­ляль­ны: гэ­та роз­ныя спа­бор­ніц­твы, кон­кур­сы, кан­цэр­ты і ін­шыя ме­ра­пры­ем­ствы, якія ла­дзяц­ца ў вя­чэр­ні час. На пра­ця­гу двац­ца­ці пя­ці га­доў шля­хам ге­не­ры­ра­ван­ня і апра­ба­цыі ідэй, спроб і па­мы­лак, ад­бо­ру ўда­лых зна­хо­дак скла­лі­ся тра­ды­цыі лет­ні­ка, якія з'яў­ля­юц­ца ас­но­вай тыд­нё­ва­га свя­та ў Аль­хоў­цы. Так, ура­чыс­тае ад­крыц­цё лет­ні­ка аба­вяз­ко­ва пра­хо­дзіць у вы­гля­дзе ко­ла зна­ём­стваў, дзе кож­ны ўдзель­нік прад­стаў­ляе ся­бе ін­шым: хто ён, што пры­вя­ло яго ў лет­нік, рас­па­вя­дае пра са­мыя знач­ныя па­дзеі за апош­ні год. Чы­та­юц­ца па­слан­ні ад удзель­ні­каў па­пя­рэд­ня­га лет­ні­ка, па­ды­ма­ец­ца сцяг і гу­чыць пес­ня.

Заў­сё­ды ўсе з не­цярп­лі­вас­цю ча­ка­юць кан­цэрт «пер­ша­го­дак» (пер­ша­год­ка­мі на­зы­ва­юць на­віч­коў). Тра­ды­цый­на ве­се­ла пра­хо­дзіць фі­зі­ка-спар­тыў­ная па­ла­са пе­ра­шкод, якая скла­да­ец­ца са спар­тыў­ных і ін­тэ­ле­кту­аль­ных эта­паў. Пе­ра­ма­гае тая ка­ман­да, якая не толь­кі хут­ка бе­гае, але і ле­пей ве­дае фі­зі­ку, гіс­то­рыю і род­ную мо­ву. Удзель­ні­кі час­та трап­ля­юць у не­звы­чай­ныя сі­ту­а­цыі...

Най­больш пры­го­жым ве­ча­рам ад­па­чын­ку ў Аль­хоў­цы звы­чай­на з'яў­ля­ец­ца ка­ціль­ён, або баль пад сос­на­мі. За­па­ле­ныя кан­дэ­ляб­ры, упры­гож­ван­не «ляс­ной за­лы» квет­ка­мі, удзель­ні­кі ў вя­чэр­ніх су­кен­ках і фра­ках — усё гэ­та ства­рае ат­мас­фе­ру вы­тан­ча­нас­ці і эле­гант­нас­ці. Кож­ны вы­бі­рае для са­бе ро­лю, імя і рых­туе ад­па­вед­ны строй.

Ёсць у аль­хоў­цаў і свой элі­тар­ны клуб — «Ака­дэ­мія» лет­ні­ка. Каб стаць пра­ва­дзей­ным яго чле­нам, аль­хоў­цу трэ­ба эфек­тыў­на па­пра­ца­ваць у лет­ні­ку на пра­ця­гу 10 га­доў. Ура­чыс­ты ры­ту­ал пры­свя­чэн­ня ў «ака­дэ­мі­кі Аль­хоў­кі» ўпры­гож­ва­юць сяб­роў­скія він­ша­ван­ні. Ад­на­ча­со­ва з гэ­тай па­дзе­яй уру­ча­юц­ца юбі­лей­ныя сер­ты­фі­ка­ты з па­дзя­кай за плён­ную пра­цу ў аль­хоў­скім лет­ні­ку на пра­ця­гу 5, 10, 15 ці 20 га­доў.

Шмат эмо­цый вы­клі­кае нач­ное ары­ен­та­ван­не: пе­рад ка­ман­да­мі ста­іць за­да­ча знай­сці 5 пі­ке­таў, сха­ва­ных у ле­се і на во­зе­ры, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы толь­кі кар­ту, ком­пас, ліх­та­рык і сваю ін­ту­і­цыю. Пра­вод­зяц­ца і нач­ныя аст­ра­на­міч­ныя на­зі­ран­ні, свят­ку­ец­ца най­пры­га­жэй­шае на­род­нае свя­та Ку­пал­ле. На­ват ёсць свая па­ход­ная лаз­ня з ку­пан­нем у Стра­чы. Апош­нім ча­сам доб­рай тра­ды­цы­яй лет­ні­ка ста­ла пра­вя­дзен­не эк­скур­сій па род­най бе­ла­рус­кай зям­лі.

Лан­цу­го­вая рэ­ак­цыя

Пра­ект «Аль­хоў­ка» іс­нуе ўжо 25 га­доў. Ён стаў рэ­аль­нас­цю і пад­трым­лі­ва­ец­ца дзя­ку­ю­чы мно­гім не­абы­яка­вым асо­бам.

Кож­ны пе­да­гог вяр­та­ец­ца з Аль­хоў­кі з но­вы­мі ве­да­мі, ма­тэ­ры­я­ла­мі, агуль­ны­мі твор­чы­мі на­пра­цоў­ка­мі, вы­дат­ны­мі ідэ­я­мі і не­за­быў­ны­мі ўра­жан­ня­мі. Усё гэ­та зна­хо­дзіць твор­чае вый­сце ў апуб­лі­ка­ва­ных ар­ты­ку­лах, да­па­мож­ні­ках для на­стаў­ні­каў, рас­пра­цоў­ках уро­каў. Рас­паў­сюдж­ван­не ве­даў, атры­ма­ных у Аль­хоў­цы, звы­чай­на на­гад­вае пра­цэс, які фі­зі­кі на­зы­ва­юць «лан­цу­го­вай рэ­ак­цы­яй». Спа­чат­ку ідэі аў­та­ра і на­тхняль­ні­ка лет­ні­ка Мі­ка­лая За­пруд­ска­га рэа­лі­зу­юц­ца праз аў­тар­скія за­ня­ткі і май­стар-кла­сы спе­цы­я­ліс­таў. За­тым удзель­ні­кі рас­па­вя­да­юць пра на­пра­цоў­кі сва­ім ка­ле­гам у шко­лах, пра­вод­зяць вы­яз­ныя трэ­нін­гі, за­ня­ткі на фес­ты­ва­лях і кур­сах, ства­ра­юць май­стар-кла­сы для за­ці­каў­ле­ных на­стаў­ні­каў. За 25 га­доў аль­хоў­цы на­пі­са­лі кан­ды­дац­кія і ма­гіс­тар­скія ды­сер­та­цыі, вы­да­лі шмат кніг, вы­га­да­ва­лі вя­лі­кую коль­касць пе­ра­мож­цаў алім­пі­яд і кон­кур­саў да­след­чых ра­бот, зда­бы­лі пе­ра­мо­гі ў пра­фе­сій­ных кон­кур­сах.

На­пэў­на, у кож­на­га ча­ла­ве­ка ёсць мес­ца на зям­лі, дзе та­бе заў­сё­ды ра­ды, дзе ця­бе па­ва­жа­юць і ча­ка­юць, дзе ёсць ад­на­дум­цы, якія ве­раць у твае здоль­нас­ці і за­хап­ля­юц­ца тва­і­мі пос­пе­ха­мі. Бе­ла­рус­кім на­стаў­ні­кам фі­зі­кі па­шан­ца­ва­ла — у іх ёсць Аль­хоў­ка!

Эла ЯКУ­БОЎ­СКАЯ,
настаўніца фі­зі­кі,
гім­на­зія №1 г. Жо­дзі­на.
(У Аль­хоў­цы бы­ла 8 ра­зоў).

Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».