Вы тут

Абяз­вод­жван­не пры­во­дзіць да ліш­няй ва­гі


На­цы­я­наль­ная служ­ба ахо­вы зда­роўя Вя­лі­ка­бры­та­ніі ад­зна­чае: «Ка­лі нар­маль­ная коль­касць ва­ды ў ар­га­ніз­ме зні­жа­ец­ца, то па­ру­ша­ец­ца ба­ланс мі­не­ра­лаў (со­ляў і цук­ру). Гэ­та вель­мі згуб­на ад­бі­ва­ец­ца на функ­цы­ях ар­га­ніз­ма». Уз­нік­нен­не па­чуц­ця сма­гі звя­за­на з тым, што абяз­вод­жван­не ўжо на­сту­пі­ла. З‑за дэ­фі­цы­ту ва­ды ар­га­нізм цер­піць стрэс. Гэ­та пры­во­дзіць да па­ве­лі­чэн­ня ва­гі і роз­ных за­хвор­ван­няў. Пры абяз­вод­жван­ні ар­га­ніз­ма не ха­пае энер­гіі. З‑за гэ­та­га мо­жа з'я­віц­ца «лжы­вае» па­чуц­цё го­ла­ду. Та­му мы час­та ядзім больш, чым па­він­ны, за­мест та­го, каб прос­та вы­піць шклян­ку ва­ды. Пры ўзнік­нен­ні па­чуц­ця го­ла­ду не­ўза­ба­ве пас­ля пры­ёму ежы мож­на вы­піць гар­ба­ту з зё­лак ці ва­ду. Пас­ля гэ­та­га го­лад па­ві­нен знік­нуць. Абяз­вод­жван­не па­гар­шае і шэ­раг за­хвор­ван­няў. Най­больш ак­ту­аль­ныя з іх — гэ­та хва­ро­бы вы­дзя­ляль­най сіс­тэ­мы і астма. Пры не­да­хо­пе ва­ды так­сі­ны і кіс­лот­ныя ад­хо­ды на­за­па­шва­юц­ца ў ар­га­ніз­ме, па­коль­кі ныр­кі не ў ста­не эфек­тыў­на пра­ца­ваць. У вы­ні­ку ўзні­ка­юць ін­фек­цыі ны­рак і ма­ча­во­га пу­зы­ра. Ды­халь­ныя шля­хі пры дэ­фі­цы­це ва­ды ска­ра­ча­юц­ца, каб за­ха­ваць вад­касць. Да­сле­да­ван­ні па­ка­за­лі, што вы­пра­цоў­ка гіс­та­мі­ну, які вы­клі­кае алер­гіч­ную рэ­ак­цыю, пры абяз­вод­жван­ні па­вя­ліч­ва­ец­ца ў геа­мет­рыч­най пра­грэ­сіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?