Вы тут

Ідзі пагуляй!


Дзеці з лішняй вагой — гэта праблема не лішняга піражка або цукеркі. Усё значна складаней. Задайце сабе пытанні кшталту: «Як я правёў мінулыя выхадныя з дзецьмі? Як даўно я разлічваў каларыйнасць страў, якія гатуюцца для сям'і? Ці разважаў я над сумяшчальнасцю ўжытых прадуктаў? Ці імкнуся я захаваць падчас гатавання вітаміны? Што я ведаю пра важныя для развіцця і росту дзіцяці мінералы?».

Дзеці не ў стане пакуль ацаніць уздзеянне на нервовую сістэму шматгадзіннага прагляду тэлевізара, прааналізаваць шкоду для падстраўнікавай залозы ад ужывання «Кока-колы» ці «Спрайту», усвядоміць, чаму не карысна цэлы дзень валяцца ў ложку з навушнікамі ў вушах? Так што адказваць за ўсё гэта павінны дарослыя.

Паводле слоў урача ўльтрагукавой дыягностыкі 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі г. Мінска Веранікі ПРАЛЕСКІ, бацькі доўгі час лічаць умерана лішнюю вагу дзіцяці прыкметай здароўя. І вядуць малое на прыём да ўрача са скаргамі на што заўгодна — сэрцабіццё, галаўны боль, павышаную стамляльнасць, боль у жываце, але толькі не на лішнюю вагу!

Сёння дзіцячыя эндакрынолагі выдатна спраўляюцца з праблемай лішняй вагі. Але толькі пры адной умове — дзіця само павінна хацець развітацца з непатрэбнымі кілаграмамі. Аднак і гэтага будзе недастаткова, калі іншыя члены сям'і не падтрымаюць падобны намер. Ні ў якім разе нельга пакідаць дзіцяці магчымасць для адступлення.

Што прыводзіць да атлусцення?

1. Празмернае, незбалансаванае харчаванне. Тлустага, мучнога, салодкага — шмат, агародніны — мізер.

2. Адсутнасць рэжыму харчавання. Харчаванне рэдкае, з акцэнтам на вячэрні час.

3. Маларухомы лад жыцця.

У групе рызыкі — дзеці з масай цела пры нараджэнні звыш 4 кг; дзеці на штучным кармленні (менавіта яны ва ўзросце да 1 года даюць празмерную прыбаўку ў вазе); дзеці, якія мала рухаюцца або маюць спадчынную схільнасць, недастатковую здольнасць спальваць тлушчы (калі хоць бы адзін з бацькоў мае лішнюю вагу); дзеці, схільныя «заядаць» свае перажыванні, стрэс.

гэтага метаду рэкамендуецца не раней як праз год.

23-17

Прыйшло і з сабой прывяло

Парушэнне тлушчавага абмену, аслабленне імуннай сістэмы, развіццё паталогіі з боку сэрца і сасудаў, парушэнне работы падстраўнікавай залозы з рызыкай развіцця цукровага дыябету, павелічэнне нагрузкі на пазваночнік і суставы, парушэнне постаці або скаліёз, развіццё плоскаступнёвасці.

Дыягназ «атлусценне» дзіцяці выстаўляе група спецыялістаў — педыятр, эндакрынолаг і неўролаг (часам і псіханеўролаг).

Якім будзе лячэнне?

- Лячэбная фізкультура.

- Карэкцыя харчавання (з абавязковым падтрыманнем бялку, неабходнага для росту і развіцця).

-  Фізіятэрапія (водныя працэдуры, загартоўванне).

Лячэбнае галаданне, хуткія тэмпы зніжэння вагі не прымяняюцца.

Менш за 20 працэнтаў дзяцей ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў маюць дадатковую фізічную нагрузку ў выглядзе заняткаў у спартыўных секцыях. Дзеці з лішняй вагой не робяць ранішнюю гімнастыку (і нават проста размінку), яны не ведаюць, што такое загартоўванне, а гульні і практыкаванні на вуліцы здараюцца ў іх жыцці рэдка. Што і казаць, большасць нашых сем'яў не практыкуе сямейны спорт і аздараўленчую фізкультуру. Фізічная пасіўнасць толькі спрыяе зніжэнню самаацэнкі, замкнёнасці. І пастаянна знаходзіцца апраўданне для сваёй пасіўнасці. Дзіця ляжыць на канапе з булачкай, глядзіць тэлевізар, а бабуля яшчэ і патурае гэтаму: «Ты ўсё роўна ў нас самы прыгожы, самы разумны».

Калі вы з ліку бацькоў, што думаюць, то як мага хутчэй сплануеце візіт да эндакрынолага.

Аднак і да таго візіту, і апрача яго неабходна забяспечыць дзіцяці знаходжанне на свежым паветры. Толькі пры дастатковым і рэгулярным паступленні кіслароду тлушчы акісляюцца і ўтылізуюцца. Так што хоць бы ў самым звычайным тэмпе неабходна гуляць 2 гадзіны штодня!

Фізічныя практыкаванні для рэгулярнага выканання

Паўтараць 6-8 разоў. Асаблівая ўвага — выдыху. Яго трэба рабіць у момант максімальнага напружання.

1. Сесці на падлогу, ногі выцягнуць наперад, рукі перад сабой у «замку». «Крочым» у становішчы седзячы наперад-назад і ўправа-ўлева.

2. Сесці на падлогу, ногі выцягнуць наперад, рукамі абаперціся аб падлогу за спінай. На выдыху выгнуцца наверх, адарваць сцёгны ад падлогі. Вярнуцца назад і выдыхнуць.

3. Легчы на спіну, рукі ўздоўж тулава. Зрабіць традыцыйны «веласіпед»: круціць нагамі, нібыта едзеш на веласіпедзе. Дыханне вольнае.

4. Сесці на падлогу. Рукамі крануць пальцы ног, затым легчы на спіну з рукамі за галавой. На выдыху вярнуцца ў зыходнае становішча.

5. Легчы на спіну, рукі ўздоўж тулава. Паднімаць і апускаць прамыя ногі. Пасля 3-4 паўтораў апусціць ногі павольна. Чым бліжэй ногі да падлогі, тым даўжэй трымаць іх узнятымі.

6. Стаць на калені, рукамі абаперціся на падлогу. Перанесці вагу цела на рукі, на выдыху выпрастаць ногі, паглядзець на свае калені.

7. Стаць на карачкі жыватом угору. Павольна пахадзіць у такім становішчы наперад-назад.

8. Легчы на жывот, рукі выцягнуць наперад. Падняць прамыя рукі і ногі ўгору (на выдыху), затрымацца. Крыху пакачацца на жываце наперад-назад.

9. Стаць на карачкі жыватом уніз. Падняць на выдыху правую нагу і левую руку паралельна падлозе. Пасля наадварот. Можа спатрэбіцца нейкі час на асваенне гэтага практыкавання.

10. Стаць на калені, выпрастаць рукі перад сабой у «замку». Сесці на падлогу па чарзе направа-налева, без дапамогі рук.

11. Легчы на спіну, рукі ўздоўж тулава. На выдыху ўзняць прамыя ногі, завесці за галаву, імкнучыся дакрануцца да падлогі пальцамі. Павольна вярнуцца ў зыходнае становішча.

12. Легчы на спіну. Пакласці на жывот лёгкі прадмет (можна мяккую цацку). На выдыху — выпучыць жывот, падняць прадмет, на выдыху ўцягнуць жывот, апусціць прадмет.

Не варта баяцца, што дзіця перагрузіцца. Гэта разумныя фізічныя нагрузкі, з якімі неабходна спраўляцца. Проста напачатку можна рабіць большыя інтэрвалы паміж практыкаваннямі. Далей комплекс трэба ўскладняць.

Надзейны спосаб захаваць здароўе дзіцяці — усім членам яго сям'і трымацца здаровага ладу. Усё ж такі дзеці капіруюць дарослых.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.