Вы тут

Вы жа­да­е­це ве­даць, што, дзе і ка­лі?


Што ад­ра­зу ўяў­ляе са­бе ча­ла­век, ка­лі чуе: «Што? Дзе? Ка­лі?» Тэ­ле­ба­чан­не, пры­го­жую сту­дыю, стол з пы­тан­ня­мі на ма­ні­то­рах, сур'­ёз­ных муж­чын у смо­кін­гах і жан­чы­н у вя­чэр­ніх стро­ях, му­зыч­ныя паў­зы і, вя­до­ма ж, хрус­таль­ную са­ву. Але ж гэ­та элі­тар­ны клуб, а я ха­це­ла б рас­ка­заць пра спар­тыў­ную вер­сію гуль­ні.

ХТО? У яе гу­ля­юць толь­кі ка­ман­даў школь­ні­каў ка­ля 400 па ўсёй кра­і­не, а коль­касць сту­дэнц­кіх і да­рос­лых, на­пэў­на, і па­лі­чыць дак­лад­на не­маг­чы­ма. Боль­шасць аб'­яд­на­на ў Бе­ла­рус­кую лі­гу ін­тэ­ле­кту­аль­ных ка­ман­даў, якую ўзна­чаль­вае вя­до­мы ўсім пры­хіль­ні­кам гуль­ні Сяр­гей Бу­ян.

ЯК? Як вы­гля­дае гуль­ня ў спар­тыў­ным «Што? Дзе? Ка­лі?»? Ці ёсць стол, «спа­дар вя­ду­чы» і раз­важ­лі­выя ад­ка­зы зна­та­коў? Ня­ма. Уя­ві­це са­бе вя­ліз­ную за­лу. У ёй — не­каль­кі дзя­сят­каў «спе­цы­яль­ных» мес­цаў (шэсць крэс­лаў, па­вер­ну­тых ад­но да ад­на­го). На кож­ным з гэ­тых «аст­ра­воў» раз­мя­шча­ец­ца ка­ман­да. Шэсць ча­ла­век. Адзін за­піс­вае пы­тан­не, дру­гі — да­ты ці ім­ёны, якія згад­ва­юц­ца ў ім, трэ­ці — пра­віль­ны ад­каз на спе­цы­яль­ны бланк, а ас­тат­нія вы­кон­ва­юць ін­шыя ро­лі... Кож­ная ка­ман­да на­строй­ва­ец­ца на гуль­ню, на пе­ра­мо­гу. Ро­бяць гэ­та па-роз­на­му: хтось­ці п'е ка­ву, нех­та раз­горт­вае хат­нія бу­тэрб­ро­ды, ін­шы гры­зе ша­ка­лад. Трэ­ба ска­заць, што доб­ры на­строй — адзін з га­лоў­ных фак­та­раў па­спя­хо­вай гуль­ні.

Вя­ду­чы — зу­сім не та­ем­ны ча­ла­век з за­кад­ра­вым го­ла­сам, а час­цей за ўсё зна­ё­мы трэ­нер, які, як пра­ві­ла, і ёсць адзін з ар­га­ні­за­та­раў тур­ні­ру. У яго ру­ках не­каль­кі па­пе­рак з пы­тан­ня­мі, якія за­га­дзя бы­лі скла­дзе­ны ра­зам у так зва­ны «па­кет». Кож­нае пы­тан­не пра­ве­ра­на рэ­дак­та­рам, мае свай­го аў­та­ра і ка­мен­тар. Пач­нем!

Вя­ду­чы мак­сі­маль­на раз­бор­лі­ва і вы­раз­на чы­тае пы­тан­не. По­тым ка­жа ча­роў­нае сло­ва «час» — і ўся за­ла амаль што вы­бу­хае! Кож­ная ка­ман­да імк­нец­ца як ма­га больш плён­на вы­ка­рыс­таць гэ­тую хві­лі­ну, дай­сці да пра­віль­на­га ад­ка­зу, знай­сці до­ка­зы та­го, што ад­каз усё ж пра­віль­ны. Зноў ча­роў­нае сло­ва «час», ад­ва­рот­ны ад­лік ад дзе­ся­ці, і ўго­ру ўзды­ма­ец­ца вя­ліз­ная коль­касць рук — гэ­та ка­пі­та­ны ка­ман­даў па­ды­ма­юць блан­кі з ад­ка­за­мі. Па за­ле лё­та­юць «лас­таў­кі» і «стры­жы» — так за­вуць па­ма­га­тых, якія збі­ра­юць блан­кі і ня­суць іх на стол ка­мі­сіі. По­тым у за­ле ро­біц­ца ці­ха-ці­ха, і вя­ду­чы чы­тае ад­каз. Ка­ман­ды, якія ад­ка­за­лі пра­віль­на, ра­ду­юц­ца і пляс­ка­юць у лад­кі. Ін­шыя ка­жуць: «Так, са­бра­лі­ся, у нас яшчэ шмат пы­тан­няў на­пе­ра­дзе!» І збі­ра­юц­ца, і са­праў­ды іг­ра­юць. Ча­сам лі­дар вы­зна­ча­ец­ца толь­кі на апош­ніх пы­тан­нях. Зра­зу­ме­ла, што вый­грае ка­ман­да, якая да­ла най­боль­шую коль­касць дак­лад­ных ад­ка­заў. Час­та тур­ні­ры пра­вод­зяц­ца ў адзін і той жа час на роз­ных пля­цоў­ках кра­і­ны, пры гэ­тым па­кет пы­тан­няў ад­ноль­ка­вы, і вы­ні­кі ка­ман­даў по­тым зво­дзяц­ца ў ад­ну таб­лі­цу.

НА­ВОШ­ТА? Усе, хто гу­ляе ў ін­тэ­ле­кту­аль­ныя гуль­ні, па-роз­на­му пры­хо­дзяць да іх. Аў­та­рка гэ­та­га ма­тэ­ры­я­лу, на­прык­лад, з дзя­цін­ства гля­дзе­ла з баць­ка­мі «Што? Дзе? Ка­лі?» і за­хап­ля­ла­ся тым, як за ад­ну хві­лі­ну ў ка­ман­ды на­ра­джа­ец­ца дак­лад­ная вер­сія. Ха­це­ла­ся са­мой па­спра­ба­ваць. Та­му ка­лі да­ве­да­ла­ся, што ў шко­ле №8 Жо­дзі­на ёсць ін­тэ­ле­кту­аль­ны клуб, які ўзна­чаль­вае та­ле­на­ві­ты трэ­нер Ган­на На­ду­да, вы­ра­шы­ла ства­рыць ка­ман­ду і па­спра­ба­ваць гу­ляць. На­шай ка­ман­дзе «Аг­ні свя­то­га Эль­ма», у скла­дзе якой пяць дзяў­чат і адзін хло­пец (усе ад­на­клас­ні­кі), уда­ло­ся на пра­ця­гу пя­ці га­доў удзель­ні­чаць у тур­ні­рах роз­на­га ўзроў­ню і пе­ра­ма­гаць. Лі­чу, што гуль­ня да­ла мне вель­мі шмат: умен­не кан­так­та­ваць з людзь­мі, ла­гіч­на ду­маць, «збі­рац­ца» ў па­трэб­ны мо­мант і шмат ін­ша­га. Са­мы ж вя­лі­кі на­бы­так для мя­не — сяб­ры па ка­ман­дзе, су­стрэ­чы з вель­мі ці­ка­вы­мі людзь­мі, бо кож­ны, хто гу­ляе ў «Што? Дзе? Ка­лі?» — гэ­та цэ­лы свет, вель­мі ці­ка­вы і час­цей за ўсё зу­сім не па­доб­ны на ін­шыя.

Ва­дзім Гер­ма­нен­ка, сту­дэнт чац­вёр­та­га кур­са БНТУ, чэм­пі­ён Еў­ро­пы па гуль­ні «Брэйн-рынг» ся­род сту­дэн­таў, рас­каз­вае: — Яшчэ з кан­ца 1990-х га­доў гля­дзеў па тэ­ле­ві­за­ры «Што? Дзе? Ка­лі?». Заў­сё­ды ха­це­ла­ся па­спра­ба­ваць свае сі­лы, і вось у шос­тым кла­се тра­піў у ка­ман­ду, якая толь­кі-толь­кі ства­ра­ла­ся ў шко­ле. На­па­чат­ку на­ша ка­ман­да ні­я­кі­мі да­сяг­нен­ня­мі па­хва­ліц­ца не маг­ла. Але ж жа­дан­не іг­раць не зні­ка­ла. Не­як я па­ехаў у лет­нік «БЛІК». А ка­лі су­стра­ка­еш­ся з та­кі­мі та­ле­на­ві­ты­мі і твор­чы­мі людзь­мі, то ўдас­ка­наль­ва­еш­ся сам. Пас­ля я іг­раў ужо не ў школь­най ка­ман­дзе, а ў га­рад­ской, а ка­лі па­сту­піў ву­чыц­ца ў Мінск, дык і ўво­гу­ле са­бра­лі ка­ман­ду са сту­дэн­таў роз­ных ВНУ. Ця­пер іг­ра­ем ра­зам, а з кімсь­ці ста­лі вель­мі доб­ры­мі сяб­ра­мі.

Дзя­ку­ю­чы кож­на­му тур­ні­ру зна­хо­дзіш і ад­кры­ва­еш для ся­бе неш­та но­вае — ве­ды, мяс­ці­ны, зна­ём­ствы. Не здзіў­лю­ся, ка­лі мая бу­ду­чая жон­ка бу­дзе так­са­ма са «што­дзе­ка­ліш­ні­каў». Але ж па­куль я пра гэ­та не ду­маю.

Мой школь­ны трэ­нер Сяр­гей Кры­вен­ка заў­сё­ды ка­заў, што мы па­він­ны для ся­бе вы­зна­чыць, што для нас гуль­ня: хо­бі ці спорт. Для мя­не «Што? Дзе? Ка­лі?» — гэ­та спорт. Тут па­трэб­ны і трэ­ні­роў­кі, і асаб­лі­вая так­ты­ка. А пра­віль­на ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­ні, атрым­лі­ва­еш та­кое за­да­валь­нен­не! Але ж гуль­ня як хо­бі так­са­ма мае пра­ва на іс­на­ван­не. Тут кож­ны вы­бі­рае сам. Дзве­ры мінск­ага ін­тэ­ле­кту­аль­на­га клу­ба ад­чы­не­ныя для ўсіх!

На жаль, ма­ла­дыя зна­та­кі вель­мі час­та су­ты­ка­юц­ца з не­па­ра­зу­мен­нем з бо­ку баць­коў і на­стаў­ні­каў: «Ну на­вош­та вам гэ­тыя гуль­ні? Лепш ву­чы­це­ся, ез­дзі­це на алім­пі­я­ды, да ЦТ рых­туй­це­ся, да се­сіі» Але ж гэ­тая не­за­да­во­ле­насць ча­сам не зу­сім аб­грун­та­ва­ная і ла­гіч­ная. Вя­до­ма, спар­тыў­нае «Што? Дзе? Ка­лі?» — гэ­та са­праў­ды спорт, які па­тра­буе шмат ча­су, трэ­ні­ро­вак і раз­віц­ця кры­ху спе­цы­фіч­ных на­вы­каў. На­прык­лад, умець чуць у пы­тан­ні пад­каз­кі, рас­стаў­ляць ак­цэн­ты ў па­то­ку ін­фар­ма­цыі, ву­чыц­ца хут­ка ду­маць і да­во­лі сціс­ла ад­каз­ваць на пы­тан­не (час­цей за ўсё ад­ка­зы кан­крэт­ныя, у ад­но-два сло­вы). Але ж нель­га ска­заць, што здоль­нас­ці гэ­тыя больш ні­ко­лі не спат­рэ­бяц­ца. Хут­ка рэ­ага­ваць на сі­ту­а­цыю, умець ба­чыць га­лоў­нае — усё гэ­та вель­мі доб­рыя «бо­ну­сы» ін­тэ­ле­кту­аль­ных трэ­ні­ро­вак. Тым больш гуль­ні раз­ві­ва­юць ла­гіч­нае мыс­лен­не. Але ж ад­ным з най­больш каш­тоў­ных плю­соў гуль­няў з'яў­ля­ец­ца са­цы­я­лі­за­цыя дзя­цей і пад­лет­каў. «Што? Дзе? Ка­лі?» у Бе­ла­ру­сі — вя­ліз­ная су­пол­ка, дзе ўсе адзін ад­на­го ве­да­юць. Ле­там пра­во­дзіц­ца про­філь­ны ла­гер Бе­ла­рус­кай лі­гі ін­тэ­ле­кту­аль­ных ка­ман­даў, на пра­ця­гу го­да ла­дзяц­ца шмат­лі­кія тур­ні­ры, на якія з'яз­джа­юц­ца ка­ман­ды з роз­ных га­ра­доў і пра­вод­зяць ра­зам шмат ча­су па-за гуль­нёй. Са­пер­ніц­тва па­між ка­ман­да­мі ін­тэ­ле­кту­а­лаў заў­сё­ды атрым­лі­ва­ец­ца сяб­роў­скае, доб­рае.

Урэш­це, дзе­ці, за­ня­тыя ін­тэ­ле­кту­аль­ны­мі гуль­ня­мі спар­тыў­най вер­сіі «Што? Дзе? Ка­лі?», з ча­сам ма­юць шанц «тра­піць у тэ­ле­ві­зар», хоць гэ­та і не з'яў­ля­ец­ца для боль­шас­ці са­ма­мэ­тай. Элі­тар­ны клуб «Што? Дзе? Ка­лі?» не та­кі не­да­сяж­ны, як зда­ец­ца. На ра­сій­скім тэ­ле­ба­чан­ні ўсе доб­ра ве­да­юць бе­ла­рус­кіх зна­та­коў Ле­а­ні­да Клі­мо­ві­ча, Але­ся Му­хі­на, Свят­ла­ну Го­лу­бе­ву, Сяр­гея Су­пра­но­ві­ча, якія з'яў­ля­юц­ца чле­на­мі мас­коў­ска­га элі­тар­на­га клу­ба. Але ж не­каль­кі га­доў та­му па­шчас­ці­ла па­гу­ляць на ра­сій­скім Пер­шым ка­на­ле і зу­сім ма­ла­дой ка­ман­дзе ка­пі­та­на Іва­на Зай­ко­ва, са­праўд­най «зор­цы» бе­ла­рус­ка­га спар­тыў­на­га «Што? Дзе? Ка­лі?». Бе­ла­рус­кія зна­та­кі — усе, у пер­шую чар­гу, гуль­цы спар­тыў­най вер­сіі. А ёсць яшчэ «Брэйн-рынг», на які збі­ра­юц­ца най­мац­ней­шыя клу­бы кра­і­ны.

«Тра­піць» у ін­тэ­ле­кту­аль­ныя гуль­ні ці пры­вес­ці ту­ды сваё дзі­ця вель­мі прос­та. За­раз амаль што ў кож­ным го­ра­дзе кра­і­ны іс­ну­юць ка­ман­ды і клу­бы «Што? Дзе? Ка­лі?». Ці то ў шко­лах, ці то ў да­мах і па­ла­цах дзі­ця­чай твор­час­ці. Шу­кай­це і не бой­це­ся за ву­чо­бу, бо, ня­гле­дзя­чы на пе­ра­сця­ро­гі, ма­ла­дыя «зна­та­кі» су­стра­ка­юц­ца адзін з ад­ным не толь­кі на тур­ні­рах, але і на алім­пі­я­дах роз­ных уз­роў­няў!

На ўзроў­ні шко­лы гуль­ні не за­кан­чва­юц­ца. Гу­ляць мож­на і пад­час ву­чо­бы ў ВНУ, і пас­ля, ці ўво­гу­ле зай­мац­ца трэ­нер­скай дзей­нас­цю. Бо ад­ной­чы па­чаў­шы гу­ляць у «Што? Дзе? Ка­лі?», ты ўжо не мо­жаш уя­віць жыц­цё без гэ­тай гуль­ні.

Па­лі­на ГРЫБ,
вы­пуск­ні­ца СШ №8 г. Жодзі­на.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?