Вы тут

Аг­ра­ном — з‑за школь­най пар­ты


Праф­ары­ен­та­цый­най ра­бо­тай па­він­ны зай­мац­ца не толь­кі ВНУ

У вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах рас­па­чаў­ся да­дат­ко­вы на­бор на шэ­раг спе­цы­яль­нас­цяў, дзе пас­ля асноў­на­га на­бо­ру бы­лі за­ня­ты не ўсе бюд­жэт­ныя мес­цы. Спе­цы­яль­нас­ці сель­ска­гас­па­дар­ча­га на­прам­ку ака­за­лі­ся ў гэ­тым спі­се ся­род пер­шых. Аб пры­чы­нах па­доб­на­га не­да­бо­ру, аб тым, як мож­на вы­пра­віць сі­ту­а­цыю, ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» гу­та­рыць з рэк­та­рам ад­ной з вя­ду­чых сель­ска­гас­па­дар­чых ВНУ кра­і­ны — Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га аграр­на­га ўні­вер­сі­тэ­та — Ві­толь­дам ПЕС­ЦІ­САМ.

— Ві­тольд Ка­зі­мі­ра­віч, якія спе­цы­яль­нас­ці сё­ле­та ака­за­лі­ся най­больш і най­менш за­па­тра­ба­ва­ны­мі?

1

1

— Наш уні­вер­сі­тэт вя­дзе пад­рых­тоў­ку спе­цы­я­ліс­таў па трох кі­рун­ках: аг­ра­бія­ла­гіч­ны, тэх­на­ла­гіч­ны і эка­на­міч­ны. Най­больш за­па­тра­ба­ва­ны­мі сё­ле­та ака­за­лі­ся спе­цы­яль­нас­ці тэх­на­ла­гіч­на­га і эка­на­міч­на­га про­фі­лю, на­ват кон­курс ёсць. Спе­цы­яль­нас­ці аграр­на­га про­фі­лю бы­лі менш па­пу­ляр­ны­мі ся­род абі­ту­ры­ен­таў. Але, тым не менш, на­бор на бюд­жэт­ныя мес­цы за­бяс­пе­ча­ны поў­ны, за вы­клю­чэн­нем аг­ра­на­міі і заа­тэх­ніі. Я аб­са­лют­на ўпэў­не­ны, што кант­роль­ныя ліч­бы вы­ка­на­ем, бо пра­ве­дзе­на вя­лі­кая праф­ары­ен­та­цый­ная ра­бо­та. Ужо да па­чат­ку да­дат­ко­ва­га на­бо­ру ёсць за­явы на па­куль воль­ныя мес­цы.

 

Пры гэ­тым вы­клі­кае не­па­ра­зу­мен­не, што на бюд­жэт­ную фор­му на­ву­чан­ня мі­ні­маль­ная «план­ка» ба­лаў па вы­ні­ках цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня зні­жа­на, а на плат­ную за­ста­ла­ся ра­ней­шай. Ха­ця, зда­ва­ла­ся б, яны па­він­ны быць у пра­вах ураў­на­ва­ны. Ка­лі ні­чо­га не зме­ніц­ца, мы не на­бя­ром ча­ла­век 300 на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня.

— Чым вы­клі­ка­на мен­шая за­ці­каў­ле­насць мо­ла­дзі ў та­кіх пра­фе­сі­ях, як аг­ра­ном, заа­тэх­нік і ве­ту­рач?

— На­пэў­на, спе­цы­фі­кай гэ­тай пра­цы — вель­мі на­пру­жа­най, ад­каз­най. Мо­ладзь ба­чыць гэ­та, ка­лі ста­рэй­шыя сту­дэн­ты бы­ва­юць на прак­ты­цы, пра гэ­та ў вёс­ках га­во­раць баць­кі. Ха­ця ёсць ня­ма­ла пры­кла­даў, ка­лі ў ня­даў­ніх вы­пуск­ні­коў на­ша­га ўні­вер­сі­тэ­та ўсё склад­ва­ец­ца вы­дат­на — і зар­пла­та вель­мі доб­рая, і жыл­лё­выя, ін­шыя са­цы­яль­ныя ўмо­вы да­стой­ныя. Гэ­та яны са­мі па­цвяр­джа­юць на ўжо тра­ды­цый­ных злё­тах ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў Гро­дзен­шчы­ны. З ін­ша­га бо­ку, ка­лі ў гас­па­дар­ках на­леж­на­га кло­па­ту аб ма­ла­дых кад­рах не пра­яў­ля­юць, то яны, ад­пра­ца­ваў­шы аба­вяз­ко­вы тэр­мін, з'яз­джа­юць.

Сён­ня вель­мі важ­нае зна­чэн­не мае пра­віль­ная праф­ары­ен­та­цый­ная ра­бо­та. І зай­мац­ца ёй, мяр­кую, па­він­ны не толь­кі ВНУ, але і, так бы мо­віць, спа­жыў­цы на­шых аду­ка­цый­ных па­слуг. Не­да­стат­ко­ва звяр­нуц­ца ва ўні­вер­сі­тэт з прось­бай на­кі­ра­ваць аг­ра­но­ма, заа­тэх­ні­ка ці ве­ту­ра­ча. А што вы са­мі зра­бі­лі, каб нех­та з ва­ша­га ра­ё­на ву­чыў­ся па гэ­тых спе­цы­яль­нас­цях? Так, ёсць пры­кла­ды, ка­лі кі­раў­ні­кі сель­гас­прад­пры­ем­стваў па­чы­на­юць пад­рых­тоў­ку сва­іх бу­ду­чых кад­раў яшчэ ў шко­ле — на­ват пла­цяць дзе­цям, якія доб­ра ву­чац­ца, сты­пен­дыю, а по­тым на­кі­роў­ва­юць у аграр­ную ВНУ. Але, на жаль, та­кую за­ці­каў­ле­насць пра­яў­ля­юць да­лё­ка не ўсю­ды.

— Ад­на з «фі­шак» Гро­дзен­ска­га аграр­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, як вя­до­ма, у за­бес­пя­чэн­ні ўсіх сту­дэн­таў мес­ца­мі ў ін­тэр­на­тах. А якія яшчэ ар­гу­мен­ты на яго ка­рысць?

— Ёсць та­кая стан­дарт­ная фра­за аб ства­рэн­ні ўсіх ўмоў для рас­крыц­ця па­тэн­цы­я­лу асо­бы. Але ж у нас так і ёсць, са­праў­ды ство­ра­ны ўсе ўмо­вы, каб ма­ла­ды ча­ла­век ся­бе пра­явіў. І не толь­кі ў ву­чо­бе, дзя­ку­ю­чы вы­клад­чы­кам — са­праўд­ным пра­фе­сі­я­на­лам сва­ёй спра­вы, але і ў на­ву­ко­ва-да­след­чай ра­бо­це, гра­мад­скай дзей­нас­ці, мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці, спор­це. У пры­ват­нас­ці, мы ма­ем маг­чы­мас­ці эфек­тыў­на­га су­пра­цоў­ніц­тва са шмат­лі­кі­мі на­ву­ко­вы­мі цэнт­ра­мі ў на­шай рэс­пуб­лі­цы і за мя­жой, пра­хо­джан­ня вы­твор­чай прак­ты­кі на леп­шых бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­ствах і ў фер­мер­скіх гас­па­дар­ках Поль­шчы, Гер­ма­ніі і ін­шых кра­ін. Асноў­ны ўпор у пад­рых­тоў­цы спе­цы­я­ліс­таў ро­бім ме­на­ві­та на прак­тыч­ны склад­нік, тым больш што амаль усе на­шы вы­клад­чы­кі цес­на звя­за­ны з вы­твор­час­цю, пра­цу­ю­чы па тых ці ін­шых гас­па­дар­чых да­га­во­рах. Та­кім чы­нам, у сту­дэн­таў ёсць маг­чы­мас­ці не толь­кі тэ­о­рыю спа­сціг­нуць, але і быць у кур­се праб­лем рэ­аль­най эка­но­мі­кі, а пас­ля за­кан­чэн­ня ўні­вер­сі­тэ­та атры­маць га­ран­та­ва­нае ра­бо­чае мес­ца па за­па­тра­ба­ва­най спе­цы­яль­нас­ці.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».