Такія падарункі зрабіла служба выратавання і фірма «Грантсон-Плюс» магілёўцам на Дзень пажарнай службы.
Атрымалася нешта накшталт комплексу, абодва будынкі якога знаходзяцца побач, можна «адным выстралам забіць двух зайцаў»: азнаёміцца з экспазіцыяй, прысвечанай вогненнай стыхіі, і смачна паесці. Дарэчы, месца таксама знакавае — старажытны куточак горада ў Пажарным завулку. Як паведамілі ў абласным упраўленні МНС, над стварэннем музея працаваў увесь гарнізон: нехта прынёс старыя фотакарткі і дакументы, а хтосьці ахвяраваў сваю лейтэнанцкую форму. Сёння ўжо мала хто ведае, што ў савецкі час яна была не зялёнага колеру, як цяпер, а блакітнага, як марская хваля. Кансультатыўную падтрымку па стварэнні экспазіцый аказаў абласны краязнаўчы музей імя Е. Раманава.
У музеі 5 залаў, якія распавядаюць аб гісторыі развіцця службы выратавання з моманту з'яўлення агню ў жыцці чалавека да сучасных дзён. Тут можна азнаёміцца з цікавымі матэрыяламі аб дзейнасці вельмі паважанага ў Магілёве губернатара ХІХ стагоддзя Аляксандра Дэмбавецкага, які зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё горада і ўмацаванне яго выратавальнай службы. А таксама даведацца пра самыя вялікія пажары, якія здараліся за перыяд існавання Магілёва. Адзін з іх адбыўся ў 1807 годзе, калі па загадзе Пятра І Магілёў амаль цалкам быў знішчаны.
Не пакіне абыякавым і інтэр'ер рэстарана, зроблены з выкарыстаннем элементаў выратавальнай тэхнікі. Замежнае прадпрыемства «Грантсон-Плюс», якое яго адкрыла, вырашала вытрымаць адзіны з музеем стыль.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».