Вы тут

Вак­цы­на ад А і В


28 лі­пе­ня Су­свет­ны дзень ба­раць­бы з ге­па­ты­там

 

У га­ра­дах за­хва­раль­насць на ві­рус­ныя ге­па­ты­ты вы­шэй­шая, чым у сель­скай мяс­цо­вас­ці. Што­год у кра­і­не рэ­гіст­ру­ец­ца ка­ля 7 ты­сяч усіх вы­пад­каў ві­рус­ных ге­па­ты­таў.

— Ві­рус­ны ге­па­тыт вы­клі­кае вост­рыя і хра­ніч­ныя за­хвор­ван­ні пе­ча­ні. Вост­рыя, жаў­туш­ныя фор­мы су­стра­ка­юц­ца ў нас сён­ня вель­мі рэд­ка. Але коль­касць хво­рых з хра­ніч­ны­мі ві­рус­ны­мі ге­па­ты­та­мі, якія вы­яў­ля­юц­ца ўпер­шы­ню, па­сту­по­ва пры­рас­тае — за кошт больш дас­ка­на­ла­га аб­сле­да­ван­ня на­сель­ніц­тва, — ка­жа за­гад­чы­ца ад­дзя­лен­ня ві­ру­са­са­цы­я­ва­ных цы­ро­заў пе­ча­ні Мін­скай га­рад­ской клі­ніч­най ін­фек­цый­най баль­ні­цы Люд­мі­ла ЖМУ­РОЎ­СКАЯ. — Аба­вяз­ко­ва аб­сле­ду­юц­ца ця­жар­ныя, сту­дэн­ты ме­ду­ста­ноў, якія пры­сту­па­юць да прак­ты­кі. Пры пер­ша­чар­го­вым вы­яў­лен­ні ўрач па­ві­нен уста­на­віць, у якой фор­ме пра­ця­кае ві­рус­ны ге­па­тыт (ак­тыў­най ці не), ці па­тра­бу­ец­ца ля­чэн­не.

Най­больш доб­ра ў све­це вы­ву­ча­ны пяць асноў­ных ві­ру­саў ге­па­ты­ту — A, E, B, C, D. Са­мы­мі рас­паў­сю­джа­ны­мі за­ста­юц­ца А, В і С. Ге­па­ты­ты А і Е пе­ра­да­юц­ца з за­бру­джа­най ва­дой або хар­чо­вы­мі пра­дук­та­мі, бы­та­вым шля­хам. Пра­ця­ка­юць у вост­рай фор­ме, так што іх цяж­ка «пра­пус­ціць». Ге­па­ты­ты B, C, D пе­ра­да­юц­ца ў вы­ні­ку кан­так­таў з кроўю — пад­час сек­су, трап­лян­ня кры­ві на па­шко­джа­ную ску­ру або слі­зіс­тую, пры вы­ка­ры­стан­ні за­бру­джа­на­га аб­ста­ля­ван­ня пад­час ма­ні­пу­ля­цый, звя­за­ных з траў­ма­ван­нем ску­ры (пір­сінг, на­ня­сен­не та­ту, ма­ні­кюр), а так­са­ма пры ін'­ек­цый­ным увя­дзен­ні нар­ко­ты­ку.

— У боль­шас­ці вы­пад­каў ге­па­ты­ты пе­ра­да­юц­ца ся­род ма­ла­дых лю­дзей пад­час сек­су і вы­ка­ры­стан­ня ін'­ек­цый­ных нар­ко­ты­каў, — на­гад­вае за­гад­чык ад­дзе­ла эпі­дэ­мі­я­ло­гіі Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра гі­гі­е­ны, эпі­дэ­мі­я­ло­гіі і гра­мад­ска­га зда­роўя Ула­дзі­мір ПА­ШКО­ВІЧ.

ГЕ­ПА­ТЫТ А. Пра­фі­лак­тыч­ная вак­цы­на­цыя дзя­цей 6 га­доў і па эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­ных па­ка­зан­нях па­спры­я­ла знач­на­му зні­жэн­ню за­хва­раль­нас­ці. Ця­пер яна ў Бе­ла­ру­сі на ніз­кім уз­роў­ні. Ад­нак рэ­гіст­ру­юц­ца вы­пад­кі, за­ве­зе­ныя з ін­шых кра­ін, дзе за­хва­раль­насць на ге­па­тыт А знач­на вы­шэй­шая. У асноў­ным цыр­ку­лю­юць та­джык­скі, кір­гіз­скі і егі­пец­кі ва­ры­ян­ты.

ГЕ­ПА­ТЫТ В. З 1996 го­да ў нас бы­ла ар­га­ні­за­ва­на вы­ба­рач­ная вак­цы­на­цыя су­праць ге­па­ты­ту В па эпі­дпа­ка­зан­нях, а ў 2000‑м яна тра­пі­ла ў на­цы­я­наль­ны ка­лян­дар пра­фі­лак­тыч­ных пры­шчэ­пак. Вак­цы­на­цыя ўсіх но­ва­на­ро­джа­ных, дзя­цей у 13 га­доў і асоб­ных груп ры­зы­кі (мед­ра­бот­ні­каў і тых, хто пра­жы­вае ра­зам з та­кі­мі хво­ры­мі) спры­я­ла зні­жэн­ню і за­хва­раль­нас­ці на ге­па­тыт В. Ця­пер яна ў Бе­ла­ру­сі так­са­ма на ніз­кім уз­роў­ні.

ГЕ­ПА­ТЫТ С. Вост­рая і хра­ніч­ная за­хва­раль­насць апош­нім ча­сам іс­тот­на не змя­ня­ец­ца. На жаль, вак­цы­ны су­праць гэ­та­га ты­пу ві­ру­са па­куль не іс­нуе.

Звыш па­ло­вы вы­пад­каў ін­фі­цы­ра­ван­ня ві­ру­са­мі ге­па­ты­таў В і С на пра­ця­гу дзе­ся­ці га­доў не ма­юць нія­кіх клі­ніч­ных пра­яў. Ад­нак кож­ны чац­вёр­ты, ін­фі­цы­ра­ва­ны ві­ру­сам ге­па­ты­ту В, паз­ней гі­не ад ра­ку або цы­ро­зу пе­ча­ні, якія раз­ві­ва­юц­ца з‑за ін­фек­цыі.

Што да­па­мо­жа за­сце­раг­чы­ся?

1. Стан­дарт­ныя са­ні­тар­на-гі­гі­е­ніч­ныя за­ха­ды — ужы­ван­не ежы і ва­ды га­ран­та­ва­най якас­ці, за­ха­ван­не тэх­на­ло­гій га­та­ван­ня страў, аса­біс­тая гі­гі­е­на, ку­пан­не ў спе­цы­яль­на ад­ве­дзе­ных мес­цах.

2. Вы­ка­нан­не ма­ні­кю­ру, та­ту і г. д. у спе­цы­яль­ных са­ло­нах, дзе, у ад­роз­нен­не ад «са­ло­наў на да­му», ін­вен­тар апра­цоў­ва­ец­ца на­леж­ным чы­нам.

3. Рэ­гу­ляр­ныя ме­даг­ля­ды, зда­ро­вы лад жыц­ця (за­сця­ро­га ад ры­зы­коў­ных сек­су­аль­ных па­во­дзін, не­ўжы­ван­не нар­ко­ты­каў) і вак­цы­на­цыя. Пры­шча­піц­ца ад ві­ру­са ге­па­ты­ту А мож­на ўсім, хто вы­яз­джае за ме­жы кра­і­ны. Не­спры­яль­ныя кра­і­ны па ві­рус­ных ге­па­ты­тах — Ся­рэд­няя і Паўд­нё­вая Азія, Аф­ры­ка, Ла­цін­ская Аме­ры­ка, Укра­і­на, не­ка­то­рыя рэ­гі­ё­ны Ра­сіі. Іму­ні­тэт вы­пра­цоў­ва­ец­ца ця­гам 3–4 тыд­няў. Для больш пра­цяг­ла­га іму­ні­тэ­ту рэ­ка­мен­ду­ец­ца пра­вя­дзен­не рэ­вак­цы­на­цыі. Пры­шчэп­кі ад ві­рус­ных ге­па­ты­таў А і В мож­на зра­біць у Цэнт­ры іму­нап­ра­фі­лак­ты­кі на ба­зе Мін­скай га­рад­ской дзі­ця­чай ін­фек­цый­най баль­ні­цы, а так­са­ма ў не­ка­то­рых па­лі­клі­ні­ках — плат­на.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».