Вы тут

Рыцар сумнага вобраза


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 25 ліпеня 2014 г.

___________________________________________________________________________

Балет у двух дзеяннях "Сон Дон Кіхота" Людвіга Мінкуса праз 20 гадоў вярнуўся на сцэну Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Прэм'ерныя паказы прайшлі 10 і 24 ліпеня.

Сон Дон Кихота

 

"Дон Кіхот" – адзін з самых папулярных балетаў. Яго стварыў аўстрыйскі скрыпач і кампазітар Людвіг Мінкус для харэографа Марыуса Петыпа па рамане іспанскага пісьменніка Мігеля дэ Сервантэса Сааведра "Хітрамудрага ідальга Дон Кіхот Ламанчскі". Самая, бадай, вядомая рэдакцыя балета Аляксандра Горскага, уласныя інтэрпрэтацыі прапаноўвалі Аляксей Ратманскі і Барыс Эйфман.

Публіцы прадставяць новую версію спектакля. Лібрэта да музыкі напісаў народны артыст Беларусі, ён жа балетмайстар-пастаноўшчык Уладзімір Іваноў. Першая дзея – яго аўтарская рэдакцыя, у другую ўключаны эфектныя нумары харэаграфіі Аляксандра Горскага і Марыуса Петыпа.

– Раней у тэатры ішоў скарочаны да двух актаў спектакль у харэаграфіі Горскага. У ім было шмат пантамімы. Мы вырашыліяго аднавіць. "Дон Кіхот" – адна з перлін харэаграфіі, без якіх балетны тэатр не можа існаваць. Гэта няпростая пастаноўка – артыстам трэба да яе дарасці", – адзначыў балетмайстар-пастаноўшчык Уладзімір Іваноў.

Дэкарацыі да спектакля рыхтавалі хутка -- за паўтара месяца. Тым не менш відовішча атрымалася яркае, сцвярджае мастак-пастаноўшчык Андрэй Меранкоў: "Класічны балет – іспыт для мастакоў, таму што тут складаней прыдумаць і асвятліць дэкарацыі. Першы акт у нас атрымаўся больш сучасным, другі – традыцыйным, але стылістычна пастаноўка глядзіцца як адно цэлае. Вельмі добрыя і касцюмы!

Галоўныя ролі выконваюць: Сяргей Глух, Ігар Ганчарык (Дон Кіхот), Майк Партуш, Арцём Кот (Санча), лаўрэаты міжнароднага конкурсу Міку Сузукі і Юлія Сліўкіна, дыпламант міжнароднага конкурсу Ксенія Станкевіч, Рырыка Іта (Кітры), лаўрэат міжнароднага конкурсу Дзмітрый Лазовік, Ігар Ганчарык (Базыль), Ірына Вайцекунас, Таццяна Ермалаева (валадарка дрыяд).

"Сон Дон Кіхота" – шосты балет у рэпертуарнай афішы. На сцэне музычнага тэатра таксама можна ўбачыць спектаклі "Асоль" Уладзіміра Саўчыка, "Шчаўкунок" Пятра Чайкоўскага, "12 крэслаў" Генадзя Гладкова, "Жызэль" Адольфа Адана, "Тысяча і адна ноч" Фікрэта Амірава.

Таццяна ЛАНКОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На ўік-энд — па «жывыя вітаміны»

На ўік-энд — па «жывыя вітаміны»

Традыцыйны восеньскі кірмаш у Гомелі.

Грамадства

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас».