Лепшы падарунак — той, які зроблены сваімі рукамі. Мабыць, так разважаў мінчанін, які падрыхтаваў да свайго дня нараджэння 500 л самагонкі.
Вартавым парадку паступіла інфармацыя аб тым, што ў адным з прыватных дамоў на вуліцы Малой захоўваецца спіртазмяшчальная прадукцыя. Туды для праверкі прыбылі супрацоўнікі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РУУС. На месцы знайшлі дзве бочкі самагонкі па 250 л кожная. Гаспадар жылля заявіў, што так падрыхтаваўся спраўляць свой дзень нараджэння. Аднак міліцыянеры яму не паверылі — самагонку канфіскавалі і знішчылі. А гаспадару дома цяпер прыйдзецца заплаціць штраф 1,5 млн рублёў. Яшчэ 650 л самагоннай брагі выявілі ў закінутым доме на вуліцы Пятроўшчына.
«Мінск — Навіны».
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».