Вы тут

Заўж­ды га­то­выя да­па­маг­чы


У мі­ну­лую су­бо­ту цэнтр Мін­ска стаў свое­асаб­лі­вай пля­цоў­кай для прэ­зен­та­цыі служ­бы, якая заўж­ды га­то­вая да­па­маг­чы тым, хто тра­піў у над­звы­чай­ную сі­ту­а­цыю. Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях ар­га­ні­за­ва­ла на га­лоў­ным пра­спек­це ста­лі­цы па­рад у го­нар Дня па­жар­най служ­бы.

5На бе­ра­зе Свіс­ла­чы, у Цэнт­раль­ным дзі­ця­чым пар­ку імя Гор­ка­га ра­та­валь­ні­кі па­ка­за­лі тэх­ні­ку для ба­раць­бы з па­жа­ра­мі, аб­ста­ля­ван­не для тэр­мі­но­вай эва­ку­а­цыі з не­бяс­печ­най тэ­ры­то­рыі, па­час­та­ва­лі ка­шай, пры­га­та­ва­най у па­ход­най кух­ні. Ці­ка­вае вы­ступ­лен­не ад­бы­ло­ся і на ва­дзе: хут­кія ма­тор­ныя лод­кі, ва­да­ла­зы — та­кое ў го­ра­дзе ба­чаць рэд­ка, але на рэ­ках і азё­рах гэ­тая служ­ба заўж­ды га­то­вая прый­сці на да­па­мо­гу. Шчод­ры­мі апла­дыс­мен­та­мі ві­та­лі гле­да­чы ўдзель­ні­каў па­ка­заль­на­га вы­ступ­лен­ня ўзво­да га­на­ро­вай вар­ты Ка­манд­на-ін­жы­нер­на­га ін­сты­ту­та МНС.

Яў­ге­н Пя­сец­кі.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?