Галоўная пракуратура Грузіі мае намер прыцягнуць да крымінальнай адказнасці былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. «Справа тычыцца разгону мітынгоўцаў 7 лістапада 2007 года, разгрому тэлекампаніі «Імеды» і завалодання маёмасцю, якая належыць Аркадзю (Бадры) Патаркацышвілі», — цытуюць СМІ заяву нагляднага ведамства.
Расследаванне вядзецца па частцы 3 артыкула 333 КК Грузіі — «Перавышэнне службовых паўнамоцтваў з прыніжэннем асабістай годнасці пацярпелага», якая прадугледжвае максімальнае пакаранне да васьмі гадоў турмы. Раніцай 28 ліпеня Саакашвілі выклікалі на допыт у Галоўную пракуратуру краіны, але ён туды не з'явіўся, распаўсюдзіўшы заяву, у якой абвінаваціў цяперашнія ўлады Грузіі ў палітычным пераследзе апанентаў, і адзначыў, што не збіраецца «ўдзельнічаць у гэтым фарсе». Саакашвілі з'ехаў з Грузіі ў лістападзе 2013 года і з таго часу ні разу не прыязджаў на радзіму.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!