Вы тут

Між­воль­ная ра­бін­за­на­да


Як не за­блу­дзіц­ца пад­час ляс­ных ванд­ро­вак?

Дру­гая па­ло­ва ле­та — гэ­та час, ка­лі ў лес па гры­бы і яга­ды вы­праў­ля­ец­ца шмат лю­дзей. Для ад­ных гэ­та спо­саб да­дат­ко­ва­га за­роб­ку, для дру­гіх — вы­дат­ная маг­чы­масць пра­вес­ці воль­ны час на све­жым па­вет­ры і ў ці­шы­ні як ма­га да­лей ад го­ра­да. Ад­нак і за­блу­дзіц­ца ў ляс­ным гу­шча­ры да­во­лі прос­та не толь­кі для не­спрак­ты­ка­ва­на­га ча­ла­ве­ка…

3—72‑га­до­вая жы­хар­ка Свіс­лац­ка­га ра­ё­на Гро­дзен­скай воб­лас­ці ад­пра­ві­ла­ся на пра­гул­ку ў лес і пра­па­ла, — пры­во­дзіць да­лё­ка не адзін­ка­вы прык­лад па­моч­нік мі­ніст­ра па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ві­таль На­віц­кі. — По­шу­кі ста­рой пра­цяг­ва­лі­ся не­каль­кі дзён. Урэш­це яна звя­за­ла­ся з ро­дзі­ча­мі па ма­біль­ным тэ­ле­фо­не. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му мі­лі­цы­я­не­ры змаг­лі ўста­на­віць пры­клад­ны ра­ён мес­ца­зна­хо­джан­ня ста­рой і хут­ка яе знай­шлі. Ака­за­ла­ся, што да блі­жэй­шай вёс­кі за­ста­ва­ла­ся ўся­го толь­кі пры­клад­на пяць кі­ла­мет­раў. Але на­ўрад ці іх змаг­ла б прай­сці ба­бу­ля, бо яна пра­вя­ла ты­дзень на па­лян­цы без ежы і ва­ды…

Па­кінь­це до­ма ка­муф­ляж

Мно­гія лю­дзі лі­чаць, што гэ­та мо­жа зда­рыц­ца з кім за­ўгод­на, але толь­кі не з імі. А ка­лі пе­ра­кон­ва­юц­ца на прак­ты­цы, што та­кое сцвяр­джэн­не па­мыл­ко­вае, то «ад­ма­таць» стуж­ку ча­су на не­каль­кі га­дзін на­зад шан­цу ўжо ня­ма.

—Ме­на­ві­та та­му яшчэ да па­хо­ду ў лес па­пя­рэдзь­це як ма­га больш род­ных і сяб­роў пра свае на­ме­ры, — ра­іць Ві­таль На­віц­кі. — Сён­ня гэ­тую за­да­чу кар­ды­наль­на спра­шча­юць са­цы­яль­ныя сет­кі, праз якія мож­на вель­мі хут­ка апа­вяс­ціць усіх за­рэ­гіст­ра­ва­ных там зна­ё­мых лю­дзей. Па­жа­да­на па­зна­чыць не толь­кі ра­ён, у які на­кі­роў­ва­е­це­ся, але і за­пла­на­ва­ны час вяр­тан­ня на­зад. Ка­лі час «Х» прай­шоў, а вы не вяр­ну­лі­ся — гэ­та бу­дзе сіг­нал для та­го, каб па­чаць по­шу­кі.

Акра­мя та­го, ляс­ное па­да­рож­жа па­тра­буе і да­дат­ко­вай экі­пі­роў­кі. У яе му­сіць ува­хо­дзіць не­вя­лі­кі за­пас піт­ной ва­ды і вы­со­ка­ка­ла­рый­ная ежа — пе­чы­ва, ма­лоч­ны ша­ка­лад, цу­кер­кі. Шмат мес­ца яны не зой­муць, а вось вель­мі хут­ка ад­на­віць сі­лы да­па­мо­гуць. Ка­лі ж вы па­ку­ту­е­це на хра­ніч­нае за­хвор­ван­не, то для пе­ра­стра­хоў­кі за­ха­пі­це з са­бой па­трэб­ныя ле­кі. Ка­лі аб­васт­рэн­не ад­бу­дзец­ца па­ся­род ляс­но­га гу­шча­ру, апе­ра­тыў­на на да­па­мо­гу не прый­дзе ні­хто.

Збі­ра­ю­чы­ся ў ляс­ную ванд­роў­ку, аба­вяз­ко­ва над­зень­це што-не­будзь яр­кае — на­прык­лад, на­ру­каў­ную па­вяз­ку, шап­ку ці неш­та яшчэ. Спра­ва ў тым, што на­шы грыб­ні­кі і ягад­ні­кі ча­мусь­ці лю­бяць ад­праў­ляц­ца ў лес у ка­муф­ляж­най воп­рат­цы. Пры по­шу­ках жа з па­вет­ра і на­ват на зям­лі ча­ла­ве­ка раз­гле­дзець на фо­не гус­то­га за­рас­ні­ку да­во­лі цяж­ка. А ка­лі ко­лер воп­рат­кі злі­ва­ец­ца з ле­сам, то вер­та­лёт мо­жа пра­ля­цець над ча­ла­ве­кам, а пі­ло­ты яго не за­ўва­жаць.

Цал­кам за­ра­дзі­це ба­та­рэю ма­біль­на­га тэ­ле­фо­на і не ка­рыс­тай­це­ся ім у ле­се без асаб­лі­вай па­трэ­бы. Як пра­ві­ла, якасць сіг­на­лу па­ся­род гу­шча­ру час­та па­кі­дае жа­даць леп­ша­га, і аку­му­ля­тар з‑за гэ­та­га бу­дзе раз­ра­джац­ца хут­чэй. Тэ­ле­фа­ну­ю­чы ў служ­бу вы­ра­та­ван­ня, аба­вяз­ко­ва па­ве­да­мі­це дыс­пет­ча­ру, паблі­зу якой вёс­кі вы ўвай­шлі ў лес. Гэ­та да­па­мо­жа іс­тот­на зву­зіць сек­тар по­шу­ку.

У ідэа­ле, вя­до­ма, па­жа­да­на браць з са­бой у ляс­ное па­да­рож­жа смарт­фон з за­га­дзя спам­па­ва­ны­мі пад­ра­бяз­ны­мі кар­та­мі мяс­цо­вас­ці ды маг­чы­мас­цю GPS-на­ві­га­цыі. Ад­нак для пен­сі­я­не­раў гэ­та за­до­ра­га. Ды і чым ча­ла­век ста­рэй­шы, тым ця­жэй яму асво­іць но­вую тэх­ні­ку…

«За­блу­каўне ве­даў, дзе…»

На­збі­раў­шы ко­шык гры­боў ды ягад, на­вед­валь­нік ле­су на­кі­роў­ва­ец­ца да­до­му. Ад­нак пра­хо­дзіць га­дзі­на, дру­гая, трэ­цяя, а доў­га­ча­ка­на­га на­се­ле­на­га пунк­та ўсё яшчэ не ві­даць. А ляс­но­му гу­шча­ру не ві­даць ні кан­ца, ні краю. «За­блу­дзіў» — пер­шая дум­ка, якая пра­но­сіц­ца ў га­ла­ве ў не­ба­ра­кі…

—Па­ста­рай­це­ся пры­га­даць ваш марш­рут, — ра­іць Ві­таль На­віц­кі. — Маг­чы­ма, вы па да­ро­зе су­стрэ­лі ней­кі апа­зна­валь­ны знак — ска­жам, ва­лун ці рас­ко­ла­тае ўда­рам ма­лан­кі дрэ­ва, ці ней­кі не­звы­чай­ны ствол. І ка­лі так, то кі­руй­це­ся па гэ­тых зна­ках на­зад. Стань­це не­ру­хо­ма і пры­слу­хай­це­ся. Шум ад аў­та­ма­біль­най да­ро­гі мож­на па­чуць за не­каль­кі кі­ла­мет­раў, а ад чы­гун­кі, асаб­лі­ва ка­лі па ёй ідзе гру­за­вы цяг­нік, — і та­го больш. І ка­лі вы чу­е­це гу­кі ад дзей­нас­ці ча­ла­ве­ка, то кі­руй­це­ся прос­та на іх. Ус­пом­ні­це: ма­быць, вы ба­чы­лі ней­кія пры­кме­ты цы­ві­лі­за­цыі. На­прык­лад, гэ­та бы­ла лі­нія элект­ра­пе­ра­да­чы, пра­се­ка, сель­ская да­ро­га, хай са­бе і за­кі­ну­тая, чы­гу­нач­нае па­лат­но.

Ад­нак мо­жа зда­рыц­ца і так, што ні­я­кіх пры­кмет дзей­нас­ці ча­ла­ве­ка ня­ма на кі­ла­мет­ры на­во­кал. Адзі­нае, што за­ста­ец­ца зра­біць у та­кой сі­ту­а­цыі, — гэ­та вы­браць лю­бы кі­ру­нак і пры­трым­лі­вац­ца яго. Але і тут не ўсё так прос­та. Трэ­ба па­мя­таць, што ў лю­бо­га ча­ла­ве­ка ад­на на­га хоць на лі­ча­ныя мі­лі­мет­ры, але аба­вяз­ко­ва ро­біць боль­шы крок за дру­гую. І гэ­тая асаб­лі­васць мо­жа згу­ляць з не­пад­рых­та­ва­ным ча­ла­ве­кам вель­мі дрэн­ны жарт. Яму бу­дзе зда­вац­ца, што ён ідзе пра­ма, ха­ця на­са­мрэч тра­са марш­ру­ту пач­не па­ці­ху за­круг­ляц­ца. І ў вы­ні­ку па­да­рож­нік прос­та апі­ша акруж­насць даў­жы­нёй у шэсць-сем кі­ла­мет­раў. У го­ра­дзе ці вёс­цы та­кое не­маг­чы­ма з‑за та­го, што ча­ла­век, дзя­ку­ю­чы шмат­лі­кім на­дзей­ным ары­ен­ці­рам на мяс­цо­вас­ці кштал­ту пра­мой ву­лі­цы, між­воль­на вы­праў­ляе крок. У ле­се ж та­кіх ары­ен­ці­раў ня­ма…

Зма­гац­ца з гэ­тай з'я­вай да­во­лі прос­та. Трэ­ба стаць ка­ля ад­на­го дрэ­ва і вы­браць праз не­вя­ліч­кую ад­лег­ласць на пра­мой лі­ніі дру­гое. Дай­шоў­шы да яго, спы­ня­е­це­ся і паў­та­ра­е­це ма­неўр зноў­ку. Да­сяг­нуў­шы трэ­ця­га дрэ­ва, трэ­ба са­чыць, каб пер­шае дрэ­ва апы­ну­ла­ся зза­ду на пра­мой лі­ніі. І так вы хут­ка дой­дзе­це да блі­жэй­ша­га па­се­лі­шча або па­чу­е­це гу­кі ад люд­ской дзей­нас­ці.

Ка­лі ж ужо па­чы­нае змяр­кац­ца, а вы так і не вы­бра­лі­ся з гу­шча­ру — ва­ры­ян­таў ня­ма, да­вя­дзец­ца ў ле­се на­ча­ваць. Па­куль не сцям­не­ла, знай­дзі­це не­вя­ліч­кую су­хую ям­ку або лаг­чы­ну — тое, што мо­жа слу­жыць пры­род­ным укрыц­цём. Мож­на на­ват па­бу­да­ваць прос­ты на­вес з пад­руч­ных ма­тэ­ры­я­лаў.

Ад­мет­насць бе­ла­рус­кіх ляс­ных не­траў у тым, што іх па­ме­ры па­раў­наль­на не­вя­лі­кія. Як пра­ві­ла, шлях да лю­дзей па пра­мой лі­ніі рэд­ка пе­ра­вы­шае 15–20 кі­ла­мет­раў…

«Улоў» без на­ступ­стваў

Ра­таў­ні­кі ра­яць вель­мі ўваж­лі­ва са­чыць за ты­мі гры­ба­мі і яга­да­мі, якія збі­ра­е­це. Ка­лі ёсць на­ват ня­знач­ныя су­мнен­ні — лепш не кла­дзі­це ў ко­шык па­да­зро­ны грыб. Бо пад­час ха­ды ён мо­жа пе­ра­мя­шац­ца з ас­тат­ні­мі, і та­ды знай­сці яго бу­дзе ўжо вель­мі скла­да­на. Да та­го ж ча­ла­век мо­жа за­быц­ца аб тым, што та­кі су­мніў­ны грыб уво­гу­ле тра­піў у ко­шык. А на­ступ­ствы гэ­та­га мо­гуць быць са­мыя роз­ныя, аж да эк­стран­най пе­ра­сад­кі пе­ча­ні. Та­му лепш вы­кінь­це яго прэч. Як бы там ні бы­ло, але лепш ах­вя­ра­ваць гры­бам, чым зда­роў­ем…

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».