Вы тут

БПМ зноў па­вя­лі­чыц­ца


З 1 жніў­ня бюд­жэт пра­жыт­ко­ва­га мі­ні­му­му ў ся­рэд­нім на ду­шу на­сель­ніц­тва па­вя­лі­чыц­ца на 10,9% і скла­дзе 1 343 420 руб­лёў за ме­сяц. Пе­ры­яд дзе­ян­ня гэ­та­га са­цы­яль­на­га нар­ма­ты­ву — з 1 жніў­ня па 31 каст­рыч­ні­ка 2014 го­да.

Бюд­жэт пра­жыт­ко­ва­га мі­ні­му­му, як ужо зра­зу­ме­ла з наз­вы — гэ­та нар­ма­тыў, які вы­зна­чае, які мі­ні­мум гро­шай не­аб­ход­ны ча­ла­ве­ку, каб вы­жыць. Гэ­тая су­ма з'яў­ля­ец­ца ніж­няй мя­жой апла­ты пра­цы ра­бот­ні­каў. З яе так­са­ма раз­ліч­ва­ец­ца па­мер са­цы­яль­ных га­ран­тый: да­па­мог, пра­цоў­ных мі­ні­маль­ных і са­цы­яль­ных пен­сій і над­ба­вак да іх.

Та­кім чы­нам, БПМ на ад­на­го ча­ла­ве­ка скла­дзе:

для пра­ца­здоль­на­га на­сель­ніц­тва — 1 505 230 руб­лёў;

для пен­сі­я­не­раў — 1 143 760 руб­лёў;

для дзя­цей ва ўзрос­це да 3 га­доў — 1 097 000 руб­лёў;

для дзя­цей ва ўзрос­це ад 3 да 6 га­доў — 1 647 110 руб­лёў;

для дзя­цей ва ўзрос­це ад 6 да 18 га­доў — 1 458 230 руб­лёў;

для сту­дэн­таў — 1 357 330 руб­лёў.

Больш за ўсё БПМ па­вя­лі­чыц­ца для дзя­цей ад трох да шас­ці га­доў — на 318 350 руб­лёў. Гэ­та звя­за­на з тым, што з 1 кра­са­ві­ка баць­кі па­він­ны аплач­ваць поў­ны кошт хар­ча­ван­ня ў дзі­ця­чых сад­ках.

З па­вы­шэн­нем БПМ так­са­ма ўзрас­туць па­ме­ры ад­на­ра­зо­вай да­па­мо­гі пры на­ра­джэн­ні дзі­ця­ці і не­ка­то­рых ві­даў дзяр­жаў­ных да­па­мог сем'­ям, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей.

Акра­мя та­го, па­вя­лі­чыц­ца па­мер ад­на­ра­зо­вай да­па­мо­гі шмат­дзет­ным сем'­ям да на­ву­чаль­на­га го­да, які за­ле­жыць ад па­ме­ру БПМ.

Свят­ла­на БУСЬ­КО.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».