Такую колькасць небяспечнай курыльнай сумесі канфіскавалі супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ленінскага РАУС і аддзела дэпартамента аховы Ленінскага раёна Магілёва ў 26‑гадовага магіляўчаніна.
— Ён захоўваў гэтае наркатычнае рэчыва ў сваім гаражы, — удакладніў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магаблвыканкама маёр міліцыі Дзмітрый Ігнатовіч. — Дарэчы, мужчына не ўпершыню прыцягваецца да адказнасці. Раней у яго ўжо было канфіскавана 10 кілаграмаў гэтай курыльнай сумесі. Па сваім саставе яна вельмі падобна на псіхатропнае рэчыва. Асабліва небяспечна гэта для падлеткаў, якія пасля ўжывання насваю становяцца неўраўнаважанымі, у іх парушаецца псіхіка. Рэгулярнае ўжыванне яго выклікае залежнасць і не выключана, што з часам з'явіцца патрэба ў больш моцным прэпараце.
За захоўванне небяспечнага вырабу парушальніку пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь (артыкул 12.27. КаАП РБ).
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.