Адміністрацыі Прэзідэнта — 20 гадоў
Адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 20‑годдзю з дня стварэння Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кабякоў агучыў Прывітальнае слова ад кіраўніка дзяржавы, у якім Адміністрацыя вызначана як «важны дзяржаўны орган, які забяспечвае рэалізацыю паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы ва ўсіх сферах жыцця грамадства». Прэзідэнт таксама адзначыў высокі прафесіяналізм работнікаў Адміністрацыі. Гэтую думку падтрымаў і Андрэй Кабякоў: «Знайсці разумных і адданых краіне людзей, прыцягнуць іх да працы для дзяржавы, правільна распазнаць іх здольнасці і натхніць на працу — гэта складаная задача, з якой Адміністрацыя выдатна спраўляецца».
З нагоды юбілею некаторым работнікам Адміністрацыі ўручылі дзяржаўныя ўзнагароды.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.