З другой суботы жніўня (з 9-га чысла) у краіне павінны быў распачацца сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну, вальдшнэпа, вехіра, шызага голуба, перапёлку і фазана.
Аднак з-за спякотнага і сухога надвор'я, якое ўстанавілася на тэрыторыі краіны, у шэрагу рэгіёнаў апошнімі днямі быў абвешчаны чацвёрты або пяты клас пажарнай небяспекі.
Каб папярэдзіць выпадкі ўзнікнення лясных пажараў, распараджэннем прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь №214 ад 5 жніўня 2014 года Міністэрству лясной гаспадаркі сумесна з аблвыканкамамі даручана забяспечыць перанос карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў тэрміну адкрыцця палявання на вадаплаўную і балотную птушку, вальдшнэпа, вехіра, шызага голуба, перапёлку і фазана на 23 жніўня.
Сяргей РАСОЛЬКА
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.