Вы тут

Маленькія «краіны» з вуліцы Сонечнай


Не­як да­вя­ло­ся па­чуць пры­го­жае вы­каз­ван­не: «Ка­лі кра­і­на — вя­лі­кая сям'я, то сям'я — ма­лень­кая кра­і­на!» Са­праў­ды, кож­ная сям'я — гэ­та асоб­ная не­вя­ліч­кая дзяр­жа­ва са сва­і­мі тра­ды­цы­я­мі і пра­ві­ла­мі. На чым жа грун­ту­ец­ца моц, тры­ва­ласць і адзін­ства сям'і? Мож­на доў­га раз­ва­жаць на гэ­тую тэ­му, але лепш за ўсё, на­пэў­на, па­чуць ад­каз з пер­шых вус­наў. Тым больш, мне і да­лё­ка іс­ці не трэ­ба: у вёс­цы Ва­ра­ці­шчы Уз­дзен­ска­га ра­ё­на на ма­лень­кай ву­лач­цы з цу­доў­най наз­вай Со­неч­ная жы­вуць ад­ра­зу тры шмат­дзет­ныя сям'і.

7-16

Уся­му на­ву­чыш­ся

Дзі­я­на і Аляк­сандр Ба­рыш­ні­ка­вы вы­хоў­ва­юць ча­ты­рох дзя­цей.

—Ка­лі мы ажа­ні­лі­ся, муж ад­ра­зу ска­заў, што хо­ча шмат ма­лых, — рас­каз­вае Дзі­я­на. — Але я не на­да­ла вя­лі­ка­га зна­чэн­ня гэ­тым сло­вам, не ўяў­ля­ла, што ста­ну мна­га­дзет­най ма­май.

Ба­рыш­ні­ка­вы пе­ра­еха­лі на Уз­дзен­шчы­ну ад­нос­на ня­даў­на. Жон­ка зна­хо­дзіц­ца ў вод­пус­ку па до­гля­дзе дзя­цей, а Аляк­сандр пра­цуе ды­рэк­та­рам саў­га­са «Га­ра­док». Ма­ла­ды аг­ра­ном і не ду­маў, што, пе­ра­ехаў­шы ў вёс­ку, да­рас­це да та­кой па­са­ды. Але за­рэ­ка­мен­да­ваў ся­бе ста­ран­ным і руп­лі­вым пра­цаў­ні­ком, што і да­зво­лі­ла за­няць крэс­ла кі­раў­ні­ка.

Дзі­я­на ро­дам з Літ­вы. Ву­чы­ла­ся так­са­ма на ра­дзі­ме, дзе і су­стрэ­ла­ся з пры­ваб­ным сту­дэн­там Аляк­санд­рам. Па­між ма­ла­ды­мі людзь­мі ўспых­ну­ла іск­ра пры­цяг­нен­ня, якая пе­ра­рас­ла ў по­лы­мя ка­хан­ня, а по­тым і ў ся­мей­ны ачаг. Спа­чат­ку на свет з'я­ві­ла­ся дач­ка Але­ся. Баць­кам яшчэ ха­це­ла­ся сы­ноч­ка, і на­ра­дзіў­ся Ан­тон, праз ней­кі час — сын Іо­нас, а ў пер­шую ноч 2014 го­да — да­чуш­ка Гра­жы­на.

—Без­умоў­на, ка­лі з'я­ві­ла­ся на свет трэ­цяе дзі­ця, а за­тым і чац­вёр­тае, мя­не аха­пі­ла рос­пач, — згад­вае Дзі­я­на. — Ня­прос­та бы­ло спраў­ляц­ца: па­спець усіх на­кар­міць, на­па­іць, па­клас­ці спаць. На да­па­мо­гу прый­шлі род­ныя. А з ця­гам ча­су ўся­му на­ву­чы­лі­ся са­мі, да­па­ма­га­ем ад­но ад­на­му.

Ба­рыш­ні­ка­вых цяж­кас­ці не па­ло­ха­юць. Што муж з жон­кай не ве­да­юць, вы­ву­ча­юць па кні­гах, а па­коль­кі па аду­ка­цыі аг­ра­но­мы, то і ад пра­цы на зям­лі не ад­маў­ля­юц­ца.

—Што і ка­заць, скла­да­на ста­віць на но­гі ча­ты­рох дзя­цей, — раз­ва­жае Дзі­я­на. — Але га­лоў­нае, каб у сям'і бы­лі ра­зу­мен­не і зго­да, каб дзет­кі не хва­рэ­лі. Ас­тат­няе — спра­ва на­жыў­ная.

Кам­чац­кая за­гар­тоў­ка

У на­ро­дзе ка­жуць: «Адзін сын — не сын, два сы­на — паў­сы­на, тры сы­ны — сын!» З та­кім дэ­ві­зам па жыц­ці ідзе сям'я Ула­дзі­мі­ра і Але­ны Ко­зі­чаў, якія вы­хоў­ва­юць 5 дзя­цей.

Сям'я пе­ра­еха­ла ў Бе­ла­русь з Кам­чат­кі. Але­на там пра­ца­ва­ла по­ва­рам у ста­лоў­цы і, ма­быць, па­ка­ры­ла сэр­ца бе­ла­ру­са Ула­дзі­мі­ра не толь­кі пры­ваб­най знеш­нас­цю… Праз год пас­ля вя­сел­ля ма­ла­дая па­ра ра­да­ва­ла­ся на­ра­джэн­ню сы­на. Каб бы­ло ве­ся­лей яму пад­рас­таць, вы­ра­шы­лі на­ра­дзіць да­чуш­ку. У 1995 го­дзе пе­ра­еха­лі ў Бе­ла­русь, бо Ула­дзі­мі­ра па­цяг­ну­ла на ра­дзі­му, і ўжо тут з'я­ві­лі­ся на свет яшчэ ад­на да­чуш­ка і два сы­ноч­кі. Ста­рэй­шы сын Анд­рэй за­кон­чыў ста­ліч­ны ка­ледж і за­раз пра­цуе на ра­монт­на-ва­гон­ным за­вод­зе ў Мін­ску, дач­ка Да­р'я ву­чыц­ца ў ста­лі­цы на по­ва­ра, Ка­ры­на скон­чы­ла ў гэ­тым го­дзе шко­лу, а ма­лень­кія Дзя­ніс і Ілья на­паў­ня­юць вя­лі­кі дом дзі­ця­чым сме­хам.

7-15

Гас­па­дар пры су­стрэ­чы вы­гля­дае за­кла­по­ча­ным і кры­ху стом­ле­ным. Зра­зу­ме­ла, вя­лі­кая сям'я — гэ­та не толь­кі ра­дасць, але і шмат што­дзён­ных тур­бот, асаб­лі­ва ка­лі яны су­мя­шча­юц­ца з на­пру­жа­най пра­цай у саў­га­се.

Але­на з вет­лі­вай усмеш­кай за­пра­шае да ста­ла:

—Вось толь­кі пры­се­ла за ўвесь дзень. Зу­сім ма­ла ча­су на ад­па­чы­нак. Муж з ра­ні­цы да ве­ча­ра на ра­бо­це, та­му да­во­дзіц­ца са­мой спраў­ляц­ца з усі­мі хат­ні­мі кло­па­та­мі, а ста­рэй­шыя дзе­ці да­па­ма­га­юць па гас­па­дар­цы.

Не бы­там адзі­ным

Як толь­кі ад­чы­няю на­ступ­ную брам­ку, на­су­страч вы­бя­гае ці­каў­нае дзяў­чо:

—Вы з га­зе­ты? І фа­та­гра­фа­ваць бу­дзе­це?

—Так, з га­зе­ты! А да­рос­лыя до­ма?

Не па­спе­ла па­ды­сці да дзвя­рэй, як на­су­страч вый­шла гас­па­ды­ня і вет­лі­ва за­пра­сі­ла ў ха­ту.

На­тал­ля і Аляк­сандр Зянь­ко­ві­чы га­ду­юць ча­ты­рох цу­доў­ных да­чок. На­тал­ля ро­дам з Ра­сіі. Там вы­рас­ла, скон­чы­ла 9 кла­саў. Так скла­лі­ся аб­ста­ві­ны, што яе сям'я пе­ра­еха­ла ў Бе­ла­русь. Тут і су­стрэ­лі ад­но ад­на­го Аляк­сандр і На­тал­ля.

7-17

—Па­зна­ё­мі­ла­ся з му­жам у дзень на­ра­джэн­ня. Ён ад­зна­чаў сваё свя­та, а я з сяб­роў­ка­мі — сваё. Аб'­яд­на­лі­ся кам­па­ні­я­мі…

З кож­най су­стрэ­чай ма­ла­дыя лю­дзі сцвяр­джа­лі­ся ў дум­цы, што ство­ра­ны ад­но для ад­на­го. Ім бы­ло ці­ка­ва і пры­ем­на ра­зам ба­віць час: раз­маў­ля­лі на роз­ныя тэ­мы, паз­ней ста­лі бу­да­ваць су­мес­ныя пла­ны… Ця­пер Аляк­сандр Зянь­ко­віч пра­цуе ў да­рож­най служ­бе, На­тал­ля па­куль што ў дэ­крэт­ным вод­пус­ку. У іх пад­рас­та­юць да­чуш­кі Ве­ра­ні­ка, На­стас­ся, Ан­ге­лі­на і Уль­ян­ка.

—Я ні­ко­лі не ду­ма­ла, што ста­ну шмат­дзет­най ма­май, — ка­жа На­тал­ля. — Але лі­чу, што ка­лі ёсць маг­чы­мас­ці і да­зва­ляе зда­роўе, то ча­му б і не. Га­лоў­нае, каб па­між му­жам і жон­кай бы­лі ўза­е­ма­ра­зу­мен­не, ка­хан­не, па­ва­га, каб дзе­ці не хва­рэ­лі, а ў сям'і па­на­ва­ла шчас­це.

Як ба­дай у лю­бой сям'і, у Зянь­ко­ві­чаў іс­ну­юць і бы­та­выя, і ма­тэ­ры­яль­ныя праб­ле­мы, і пы­тан­ні ўза­е­ма­ад­но­сін. Але На­тал­ля не скар­дзіц­ца, сцвяр­джае, што яна ўсім за­да­во­ле­на.

Кры­ху ня­звык­ла бы­ло на­зі­раць, як су­ро­вы з вы­гля­ду, не­шмат­слоў­ны Аляк­сандр бя­рэ на ру­кі са­мую ма­лень­кую да­чуш­ку. Але за знеш­няй стры­ма­нас­цю пра­гляд­вае баць­коў­ская пя­шчо­та. Та­му мож­на не су­мня­вац­ца, што ў час ад­сут­нас­ці до­ма ма­ці ма­лыш­ка і яе сёст­ры атрым­лі­ва­юць не мен­шы кло­пат і ўва­гу ад баць­кі.

…Ка­жуць, для за­ка­ха­ных час пры­пы­няе свой бег. Яны і ця­пер ад­чу­ва­юць ся­бе ма­ла­ды­мі, та­кі­мі ж шчас­лі­вы­мі, акры­ле­ны­мі, як у пер­шыя ме­ся­цы су­мес­на­га жыц­ця. Ат­мас­фе­ра ўза­е­ма­вы­руч­кі, па­ва­гі, доб­ра­зыч­лі­вас­ці па­нуе ў сям'і. Усе да­маш­нія спра­вы вы­кон­ва­юць ра­зам, праб­ле­мы так­са­ма вы­ра­ша­юць су­мес­на, пры гэ­тым аба­вяз­ко­ва ўліч­ва­ю­чы ін­та­рэ­сы кож­на­га. А гэ­та ста­ноў­ча ад­бі­ва­ец­ца на ўза­е­ма­ад­но­сі­нах па­між му­жам і жон­кай і на дзет­ках, якія кож­нае ім­гнен­не ад­чу­ва­юць кло­пат і ўва­гу баць­коў.

Гле­дзя­чы на гэ­тыя сем'і, ра­зу­ме­еш, што яны ўсе не­паў­тор­ныя і ў той жа час па­доб­ныя, бо жы­вуць ве­се­ла і друж­на ў сва­іх ма­лень­кіх кра­і­нах. А яшчэ, ду­маю, для кож­на­га з нас важ­на не толь­кі знай­сці му­жа (жон­ку), але і ўмець на пра­ця­гу ўся­го ся­мей­на­га жыц­ця не рас­ча­ра­вац­ца ад­но ў ад­ным. Ся­мей­нае жыц­цё — свое­асаб­лі­вая дып­ла­ма­тыя: ка­лі ўдас­ца асво­іць на­ву­ку ад­но­сін у сям'і, шчас­це аба­вяз­ко­ва бу­дзе кро­чыць по­бач.

Да­р'я ЗЯНЬ­КО­ВІЧ. Фота аўтара

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».