Вы тут

Буль­ба за­ме­ніць цэ­лую га­ру ві­та­мі­наў?


Буль­бу рэд­ка ўклю­ча­юць у спі­сы ка­рыс­ных пра­дук­таў. Але, на дум­ку су­пра­цоў­ні­каў цэнт­ра MNT Knоwlеdgе Сеntеr, буль­ба мо­жа на­сы­ціць ра­цы­ён важ­ны­мі рэ­чы­ва­мі. Звы­чай­на буль­бу аб­ві­на­вач­ва­юць у вы­со­кай коль­кас­ці крух­ма­лу і ка­ла­рый­нас­ці.

На са­мой спра­ве, у ся­рэд­няй буль­бі­не 164 ка­ло­рыі, 0,2 гра­ма тлу­шчу, 0 гра­маў ха­лес­тэ­ры­ну, 37 гра­маў вуг­ля­во­даў, 4,7 гра­ма клят­чат­кі і 4,3 гра­ма бял­ку. У ёй — 2% ад дзён­най нор­мы каль­цыю, 51% ві­та­мі­ну С, 9% жа­ле­за, 30% ві­та­мі­ну B6, 12% маг­нію і 25% ка­лію. У буль­бе так­са­ма ёсць фос­фар, ні­я­цын, фо­лі­е­вая кіс­ла­та, ха­лін і цынк. Што важ­на, у не­апра­ца­ва­най буль­бе вель­мі ма­ла со­лі (менш за 1% ад дзён­на­га лі­мі­ту). Асоб­нае пы­тан­не — коль­касць аль­фа-лі­по­е­вай кіс­ла­ты. Яна да­па­ма­гае ар­га­ніз­му пе­ра­тва­раць глю­ко­зу ў чыс­тую энер­гію. У ша­лу­пін­ні буль­бы мож­на знай­сці фла­ва­но­ід квер­цэ­тын, які ва­ло­дае ма­гут­ны­мі су­праць­за­па­лен­чы­мі ўлас­ці­вас­ця­мі і функ­цы­я­мі ан­ты­ак­сі­дан­ту. Та­кім чы­нам, буль­ба да­па­ма­гае пад­тры­маць зда­роўе кас­цей, спры­яе вы­пра­цоў­цы ка­ла­ге­ну, кант­ра­люе ўзро­вень кры­вя­но­га ціс­ку. Буль­ба ў ра­цы­ё­не да­зво­ліць зні­зіць уз­ро­вень ха­лес­тэ­ры­ну, што аба­ро­ніць сэр­ца. Ві­та­мін В6 не дае на­за­па­швац­ца го­ма­цыс­тэ­і­ну, які шко­дзіць са­су­дам. А ха­лін рэ­гу­люе сон, ра­бо­ту мыш­цаў, пра­цэс на­ву­чан­ня і па­мяць. Фо­лі­е­вая кіс­ла­та з буль­бы ўдзель­ні­чае ў сін­тэ­зе і ад­наў­лен­ні ДНК, не дае ўтва­рац­ца ра­ка­вым клет­кам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.