Супрацоўнікі Першамайскага РУУС г. Мінска затрымалі раней судзімага 40-гадовага мінчаніна, які незаконна вёў рэалізацыю спіртных напояў проста на вуліцах горада з... асабістага аўтамабіля.
Пры аглядзе апошняга было канфіскавана 36 літраў алкагольнай прадукцыі айчыннай і замежнай вытворчасці.
— Арыгінальнасцю правапарушальнік не адрозніваўся, — распавяла прэс-сакратар Першамайскага РУУС г. Мінска Святлана Білінская. — Набываў спіртныя напоі па адной цане, а пасля 23 гадзін прадаваў іх зусім па іншай. Цікава, што ў сакавіку мужчына ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае правапарушэнне. Уся алкагольная прадукцыя канфіскавана. Дзеянням затрыманага будзе дадзена прававая ацэнка.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.