Заўтра — Міжнародны дзень моладзі. Ён устаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН і сёлета адзначаецца ўжо чатырнаццаты раз.
У розных краінах існуюць розныя падыходы да азначэння паняцця «моладзь». Згодна з ААН, моладдзю прынята лічыць людзей ва ўзросце 15–24 года. У нашай краіне да гэтай катэгорыі адносяцца ва ўзросце ад 14 да 31 года.
Нацыянальны статыстычны камітэт палічыў, колькі маладых людзей пражывае ў Беларусі. Так, на 1 студзеня 2014 года ў нашай рэспубліцы пражывалі 2 млн 185,2 тыс. чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года. Больш за ўсё моладзі жыве ў сталіцы (24,6%), менш за ўсё — у Гродзенскай вобласці (10,5%).
Як распавяла «Звяздзе» прэс-сакратар Белстата Вольга Клаўсуць, сярод беларускай моладзі пераважаюць маладыя людзі ва ўзросце 25–30 гадоў, колькасць якіх на пачатак бягучага года склала 940 тысяч чалавек, або 43% ад агульнай колькасці моладзі. Моладзь ва ўзросце 20–24 года складае 30,7%, 18–19 гадоў — 9,6%, 14–17 гадоў — 16,7%.
Беларуская моладзь аддае перавагу гораду. Так, у гарадах пражываюць 83,2% моладзі, у вёсцы — усяго16,8%. Што да суадносінаў паміж мужчынамі і жанчынамі ў розных маладзёжных узростах, то ў 14 гадоў на 1000 дзяўчат прыпадае 1054 юнакоў, а ў 30 гадоў — 1027.
Святлана Бусько.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.