Вы тут

Гіс­то­рыя пя­ці ўзна­га­род


Кож­ны но­вы год ад­да­ляе нас ад па­дзей Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Ады­хо­дзяць у ня­быт ве­тэ­ра­ны, ста­но­віц­ца ўсё менш лю­дзей, якія ста­лі яе ах­вя­ра­мі. Прой­дзе час, і не бу­дзе ка­му жы­вой мо­вай рас­ка­заць нам аб пе­ра­жы­тых цяж­кас­цях, тра­гіч­ных ста­рон­ках ва­ен­ных га­доў. Май­го пра­дзе­да Ан­то­на Чу­дзі­лоў­ска­га, удзель­ні­ка Вя­лі­кай Ай­чын­най, ужо ня­ма. Але дзя­ку­ю­чы яго дзе­цям па­мяць аб ім пе­рад­аец­ца з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не.

У сям'і ма­ёй ба­бу­лі бе­раж­лі­ва за­хоў­ва­юц­ца ўзна­га­ро­ды пра­дзе­да, шмат­лі­кія свед­чан­ні яго та­ко­га ня­прос­та­га жыц­ця. Ён па­мёр у 2000 го­дзе, а я ў гэ­тым го­дзе на­ра­дзіў­ся; ён са­мы ста­рэй­шы член на­шай сям'і, а я са­мы ма­лод­шы; ён па­бу­да­ваў дом, а я ў гэ­тым до­ме жы­ву.

Ан­тон Чу­дзі­лоў­скі на­ра­дзіў­ся ў па­чат­ку 1913 го­да ў вёс­цы Мі­ля­ві­чы Мас­тоў­ска­га ра­ё­на. З ма­лых га­доў пра­ца­ваў на па­ноў. У 1939 го­дзе, ка­лі па­ча­ла­ся вай­на з нем­ца­мі, ён быў ма­бі­лі­за­ва­ны ў поль­скую ар­мію. Пры аба­ро­не Вар­ша­вы быў кан­ту­жа­ны і за­ва­ле­ны аб­лом­ка­мі. Яго ад­шу­ка­лі, паз­ней ён тра­піў у па­лон. 12 ты­сяч па­лон­ных нем­цы за­гна­лі за ка­лю­чы дрот не­да­лё­ка ад Вар­ша­вы. Зму­ча­ныя, га­лод­ныя, на­паў­адзе­тыя сал­да­ты бы­лой поль­скай ар­міі, у якой слу­жы­ла ня­ма­ла бе­ла­ру­саў, ча­ка­лі свай­го да­лей­ша­га лё­су. Кож­ны дзень з ла­ге­ра вы­но­сі­лі дзя­сят­кі па­мер­лых. Што ра­біць? Па­ра­іў­шы­ся са сва­і­мі зем­ля­ка­мі-бе­ла­ру­са­мі, яны вы­ра­шы­лі ўця­чы з ла­ге­ра. Раз­ве­даў­шы най­больш зруч­нае мес­ца для ўцё­каў, пад по­кры­вам но­чы 15‑ці ча­ла­ве­кам уда­ло­ся збег­чы. Ля­са­мі і ба­ло­та­мі пра­бі­ра­лі­ся на ўсход. Яны ве­да­лі, што за­ход­нія зем­лі Бе­ла­ру­сі ўжо да­лу­ча­ны да СССР. Гэ­та ім на­да­ва­ла сі­лы. Праз ней­кі час яны бы­лі ўжо до­ма.

У га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны вёс­ка Лу­па­чы ўва­хо­дзі­ла ў пар­ты­зан­скі край. Сю­ды час­та на­вед­ва­лі­ся фа­шыс­ты. Шмат пры­йшло­ся пе­ра­жыць у час аку­па­цыі. Ка­лі Чырвоная Ар­мія злу­чы­ла­ся з пар­ты­за­на­мі, мой пра­дзед пай­шоў на фронт.

На фрон­це Ан­тон Іва­на­віч быў ар­ты­ле­рыс­там. У ад­ным з ба­ёў ар­ты­ле­рый­ская ба­та­рэя, у якой ён слу­жыў, тра­пі­ла ў акру­жэн­не. Са­вец­кія сал­да­ты ад­бі­ва­лі ад­ну ата­ку за дру­гой. Гі­ну­лі лю­дзі, вы­хо­дзі­лі са строю гар­ма­ты. За­гі­нуў смер­цю ге­роя на­вод­чык. Ка­ман­дзір за­га­даў май­му пра­дзе­ду стаць на­вод­чы­кам і за­ра­джаль­шчы­кам. А тым ча­сам на ба­та­рэю іш­ло дзе­сяць фа­шысц­кіх тан­каў. За­га­да­на бы­ло за­няць кру­га­вую аба­ро­ну і пра­мой на­вод­кай вес­ці па іх агонь. Пад­бі­лі не­каль­кі ма­шын, ас­тат­нія раз­вяр­ну­лі­ся на­зад. За гэ­ты бой мой пра­дзед быў уз­на­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Чыр­во­най Зор­кі.

Фран­та­вы­мі да­ро­га­мі ён дай­шоў да Бер­лі­на. На под­сту­пах да фа­шысц­ка­га ло­га­ва раз­гар­нуў­ся жорст­кі бой. На кож­ным кро­ку во­раг па­бу­да­ваў дзо­ты. Ар­ты­ле­рыс­там прый­шло­ся шмат па­пра­ца­ваць, каб яны за­моў­клі. За гэ­ты бой Ан­тон Чу­дзі­лоў­скі атры­маў ме­даль «За ад­ва­гу». Бер­лін быў узя­ты, над Рэйх­ста­гам уз­віў­ся Сцяг Пе­ра­мо­гі. У пра­дзе­да з'я­віў­ся і ме­даль «За пе­ра­мо­гу над Гер­ма­ні­яй».

Але вай­на яшчэ не за­кон­чы­ла­ся. Часць, у якой слу­жыў мой пра­дзед, бы­ла на­кі­ра­ва­на на вы­зва­лен­не Пра­гі. І тут ён пра­яў­ляе муж­насць і ге­ра­ізм, за што быў уз­на­га­ро­джа­ны ме­да­лём «За вы­зва­лен­не Пра­гі».

Прый­шоў доў­га­ча­ка­ны Дзень Пе­ра­мо­гі. Коль­кі ра­дас­ці! З бо­лем у сэр­цы ўспа­мі­на­лі бай­цы за­гі­ну­лых та­ва­ры­шаў, тых, хто не да­жыў да гэ­тай свет­лай га­дзі­ны. А май­му пра­дзе­ду Ука­зам Прэ­зі­ды­у­ма Вяр­хоў­на­га Са­ве­та СССР за храб­расць, стой­касць і муж­насць, пра­яў­ле­ныя ў ба­раць­бе з ня­мец­ка-фа­шысц­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі, уру­чы­лі ор­дэн Ай­чын­най вай­ны І сту­пе­ні.

…На фо­та­здым­ку, да­сла­ным з фрон­ту ма­ёй пра­ба­бу­лі, на­пі­са­на: «На доў­гую доб­рую па­мяць Та­ні ад Ан­то­на». І толь­кі мы мо­жам зра­біць так, каб гэ­тая па­мяць жы­ла.

Па­вел МЯ­ЛЮК, ву­чань 8 кла­са
Пра­ва­мас­тоў­скай ся­рэд­няй шко­лы 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.