Мы плануем цалкам ліквідаваць перакрыжаванае субсідаванне да 2017 года, заявіў журналістам міністр ЖКГ Андрэй Шорац.
Гэта азначае, што тарыфы для прадпрыемстваў, якія цяпер плацяць за сябе і часткова за насельніцтва, будуць зніжацца, а для насельніцтва, такім чынам, паступова павялічвацца да рэальнага сабекошту.
— Сёлета такі эксперымент праводзіцца ў Брэсцкай вобласці, — сказаў Андрэй Шорац, — і мы бачым, што гэта дае станоўчыя вынікі. Ліквідацыя перакрыжаванага субсідавання прывядзе да зніжэння нагрузкі на рэальны сектар эканомікі. Ужо ў наступным годзе плануецца знізіць перакрыжаванае субсідаванне з 11% да 7%, г. зн. на 4 працэнтныя пункты.
Святлана Бусько.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».