У Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) праходзіць унікальнае спаборніцтва, дзе няма тых, хто прайграў. Узнагароду атрымлівае кожны, хто дасягнуў няхай і малых, але вынікаў. Так, у якасці заахвочвання за скінутыя «лішнія кілаграмы» і дарослыя, і дзеці атрымліваюць чыстае золата!
Падобны конкурс быў абвешчаны ў горадзе другі год запар. Варта адзначыць, што ўдзельнікамі спаборніцтва могуць стаць людзі любой нацыянальнасці і ўзросту. За перамогу над сваімі «лішнімі кіло» кожны канкурсант атрымлівае золата — адзін грам каштоўнага металу за 1 скінуты кілаграм вагі. Вынікаў (скінуць не менш за два кілаграмы) удзельнікі спаборніцтваў павінны дасягнуць за 2 месяцы. У гэтым годзе ўмовы «тлустага» конкурсу былі крыху зменены. Так, напрыклад, калі вагу скінула дзіця, то яно атрымае ўзнагароду ў падвойным памеры — 2 грамы золата за кожны «лішні» кілаграм. Таксама падвойную ўзнагароду атрымаюць сем'і, якія сталі канкурсантамі разам са сваімі дзецьмі.
Дарэчы, летась пахудзенне ўдзельнікаў конкурсу абышлося гарадской казне больш чым у 2 мільёны дырхемаў, або $ 540 тысяч. Тады пераможцам спаборніцтва было ўручана 16 кілаграмаў каштоўнага «прыза».
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.