Вы тут

«П'я­ныя» міль­ё­ны


За 2 дні ма­гі­лёў­скія пра­ва­ахоў­ні­кі кан­фіс­ка­ва­лі кант­ра­банд­най га­рэл­кі і бра­гі амаль на 80 міль­ё­наў руб­лёў

Не атры­ма­ла­ся пад­за­ра­біць на ра­сій­скай га­рэл­цы жы­ха­ру Паў­ноч­най Асе­ціі, гру­за­вік яко­га за­тры­ма­лі ў Баб­руй­скім ра­ё­не.

— У муж­чы­ны бы­лі да­ку­мен­ты на пе­ра­воз­ку пі­ла­ма­тэ­ры­я­лаў з Ула­дзі­каў­ка­за ў Баб­руйск, але ў пры­чэ­пе за дош­ка­мі ака­за­ла­ся га­рэл­ка больш чым на 30 міль­ё­наў руб­лёў без ак­цыз­ных ма­рак Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, — па­ве­да­міў пад­ра­бяз­нас­ці на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня ДФР КДК па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Аляк­сандр Ша­рой­кін. — Не­ле­галь­ны груз кан­фіс­ка­ва­ны, а з пра­ва­па­ру­шаль­ні­ка ў бюд­жэт спаг­на­на 15 міль­ё­наў руб­лёў штра­фу.

Тым ча­сам у Мсці­слаў­скім ра­ё­не на да­ро­зе, якая мя­жуе з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй, су­пра­цоў­ні­кі ад­дзя­лен­няў мяс­цо­ва­га РА­УС пра­ве­ры­лі па­да­зро­ны мік­ра­аў­то­бус «ІVECO TURBO DAІLY». У ім пен­сі­я­нер з Са­лі­гор­ска­га ра­ё­на вёз 800 бу­тэ­лек ра­сій­скай га­рэл­кі на агуль­ную су­му амаль 45 міль­ё­наў руб­лёў. Кант­ра­бан­да кан­фіс­ка­ва­на, а пра­ва­па­ру­шаль­ні­ка ча­кае штраф да 40 ба­за­вых ве­лі­чынь.

Ад­каз­ваць па за­ко­не прый­дзец­ца і ча­ты­ром жы­ха­рам шкло­ўскіх вё­сак Ка­ра­сі і Пад­гай­цы. Мяс­цо­выя «вы­на­ход­ні­кі» зай­ма­лі­ся вы­твор­час­цю ўлас­най «га­рэл­кі». Па сло­вах на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла ахо­вы пра­ва­па­рад­ку УАПП УУС Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Вя­ча­сла­ва Каў­ту­но­ва, у іх кан­фіс­ка­ва­на амаль 300 літ­раў бра­гі. Па­ру­шаль­ні­каў так­са­ма ча­кае штраф у па­ме­ры ад 5 да 30 ба­за­вых ве­лі­чынь.

Да­рэ­чы, з па­чат­ку го­да су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі па­зба­ві­лі са­ма­гон­шчы­каў воб­лас­ці 50 тон бра­гі, 137 тон фаль­сі­фі­ка­ва­най ал­ка­голь­най пра­дук­цыі і 68 са­ма­гон­ных апа­ра­таў. На вы­твор­цаў «вад­кай ва­лю­ты» скла­дзе­ны 951 пра­та­кол аб ад­мі­ніст­ра­цый­ным пра­ва­па­ру­шэн­ні.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

У дачыненні да жыхаркі узбуджана крымінальная справа.

У свеце

Блуканне па кілаватах. Чаму Літва загнала Прыбалтыку ў энергетычную яму?

Блуканне па кілаватах. Чаму Літва загнала Прыбалтыку ў энергетычную яму?

Для краін Балтыі ралі цэн на электрычнасць стала ўжо амаль звыклай справай. 

Культура

Дзе Якуб Колас сустрэўся з ваўком і чаму дзядзька Антось быў самотны

Дзе Якуб Колас сустрэўся з ваўком і чаму дзядзька Антось быў самотны

Трэцяга лістапада — дзень нараджэння класіка. 

Грамадства

Амаль кожны дзень на пажарах гінуць людзі. Як не стаць ахвярай агню?

Амаль кожны дзень на пажарах гінуць людзі. Як не стаць ахвярай агню?

З пачаткам ацяпляльнага сезона ў камунальных службаў работы дадаецца ў разы.