Вы тут

Го­ра ад праз­мер­най да­вер­лі­вас­ці


Па­жы­лыя лю­дзі губ­ля­юць апош­няе, трап­ля­ю­чы ў паст­кі афе­рыс­таў.

Як ні дзіў­на гэ­та пра­гу­чыць, але па­жы­лыя і, зда­ва­ла­ся б, умуд­ро­ныя во­пы­там лю­дзі час­та аказ­ва­юц­ца знач­на больш да­вер­лі­вы­мі, чым іх дзе­ці і ўну­кі. Яны здоль­ны ад­чы­ніць дзве­ры не­зна­ём­цу і на­па­іць яго гар­ба­тай, ве­раць амаль кож­на­му на­дру­ка­ва­на­му сло­ву і га­то­вы ку­піць су­мніў­ныя ле­кі або «азда­раў­лен­чы апа­рат» толь­кі та­му, што па­чу­лі пра яго рэ­кла­му па ра­дыё або тэ­ле­ві­за­ры. Гэ­тым, на жаль, не су­праць ска­рыс­тац­ца ашу­кан­цы.

«Я ваш но­вы сац­ра­бот­нік»

Вось і ня­даў­на ста­ліч­ная мі­лі­цыя аб­вяс­ці­ла, што ў Мін­ску зноў з'я­ві­лі­ся «сац­ра­бот­ні­кі», якія аб­кра­да­юць па­жы­лых лю­дзей. Мах­ляр­кі ўва­хо­дзі­лі ў да­вер і па на­ду­ма­ных пры­чы­нах пра­ні­ка­лі ў ква­тэ­ры ста­рых. Ча­сам яны спа­сы­ла­лі­ся на тое, што ім не­аб­ход­на пра­ве­рыць ацяп­лен­не або газ, ча­сам пра­па­ноў­ва­лі да­па­мо­гу ў куп­лі пра­дук­таў хар­ча­ван­ня. Па­куль ад­на з та­кіх «сац­ра­бот­ніц» ад­цяг­ва­ла ўва­гу гас­па­да­ра раз­мо­ва­мі, яе на­пар­ні­ца зна­хо­дзі­ла і «кан­фіс­коў­ва­ла» збе­ра­жэн­ні і каш­тоў­ныя рэ­чы.

— На жаль, зла­чын­цы ве­да­юць пра тое, што на­шы па­жы­лыя бе­ла­ру­сы не да­вя­ра­юць бан­кам і час­та за­хоў­ва­юць свае збе­ра­жэн­ні до­ма, — ка­жа на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня пра­фі­лак­ты­кі МУС Сяр­гей Кра­суц­кі. — У чымсь­ці іх мож­на зра­зу­мець, уліч­ва­ю­чы сум­ны са­вец­кі во­пыт, ка­лі мно­гія з на­шых ста­рых стра­ці­лі знач­ныя су­мы. Але ад­на­ча­со­ва не вар­та за­бы­ваць, што па­доб­ныя па­во­дзі­ны пра­ва­ку­юць асоб з кры­мі­наль­ны­мі схіль­нас­ця­мі на здзяйс­нен­не зла­чын­стваў.

«Мож­на па­піць ва­ды

Сяр­гей Кра­суц­кі пры­во­дзіць пры­кла­ды двух са­мых рас­паў­сю­джа­ных ва­ры­ян­таў зла­чын­стваў су­праць пен­сі­я­не­раў. Пер­шы — зла­чы­нец лю­бым спо­са­бам імк­нец­ца па­тра­піць у жыл­лё пен­сі­я­не­ра. Ён мо­жа прад­ста­віц­ца сац­ра­бот­ні­кам, або па­пра­сіць па­піць ва­ды, або пра­па­на­ваць на про­даж ха­да­выя та­ва­ры: ха­ла­ты, су­мач­кі, руч­ні­кі ці дроб­ную бы­та­вую тэх­ні­ку — фе­ны, мік­се­ры і ін­шае. Звы­чай­на ў гэ­тым вы­пад­ку дзей­ні­ча­юць двое ці больш зла­чын­цаў. Па­куль адзін ад­цяг­вае ўва­гу гас­па­да­ра, дру­гі пра­во­дзіць «рэ­ві­зію» гра­шо­вых збе­ра­жэн­няў. Пры­чым яны, як пра­ві­ла, вы­дат­на ве­да­юць усе схо­ван­кі, ку­ды ста­рыя лю­дзі мо­гуць па­клас­ці гро­шы (звы­чай­на гэ­та бя­ліз­на ці які-не­будзь ку­бак), і ў лі­ча­ныя хві­лі­ны зна­хо­дзяць іх.

Вам «па­да­ру­нак»!

Дру­гі ва­ры­янт — за­ва­лод­ван­не гра­шы­ма шля­хам мах­ляр­ства. Час­цей за ўсё гэ­та ад­бы­ва­ец­ца так­са­ма ў ква­тэ­ры па­жы­ло­га ча­ла­ве­ка. На­прык­лад, яму пра­па­ну­юць ку­піць «за бяс­цэ­нак» каст­ру­лі, на­жы, бія­ла­гіч­на ак­тыў­ныя да­баў­кі і г.д. Пры гэ­тым та­ва­ры, якія рэ­аль­на каш­ту­юць, да­пус­цім, 20 ты­сяч руб­лёў, пра­да­юц­ца за 200 ты­сяч. Або на ву­лі­цы мі­лыя юна­кі «до­раць» пен­сі­я­нер­цы чай­нік (прас, фен...) — у го­нар юбі­лею сва­ёй фір­мы. «Вам толь­кі трэ­ба апла­ціць па­да­так на да­баў­ле­ны кошт...» У вы­ні­ку — па­мер па­да­тку аказ­ва­ец­ца боль­шым за кошт чай­ні­ка.

Вы пе­ра­мож­ца кон­кур­су!

Яшчэ ад­ным рас­паў­сю­джа­ным спо­са­бам мах­ляр­ства з'яў­ля­ец­ца так зва­ны «ро­зыг­рыш». На ма­біль­ны тэ­ле­фон або па по­шце ча­ла­ве­ку (у тым лі­ку гэ­та да­ты­чыц­ца і пен­сі­я­не­раў) пры­хо­дзіць ін­фар­ма­цыя аб тым, што ён з'яў­ля­ец­ца пе­ра­мож­цам яко­га-не­будзь кон­кур­су і ў якас­ці пры­за яму на­ле­жыць аль­бо аў­та­ма­біль, аль­бо буй­ная гра­шо­вая су­ма. Для атры­ман­ня гэ­та­га вый­гры­шу не­аб­ход­на пе­ра­вес­ці пэў­ную гра­шо­вую су­му на ра­ху­нак у бан­ку, ні­бы­та ў якас­ці збо­ру (пош­лі­ны, па­да­тку). Са­мо са­бой зра­зу­ме­ла, што не вар­та да­вя­раць та­кім су­мніў­ным па­ве­дам­лен­ням. Лепш ус­пом­ніць ста­рую пры­маў­ку аб тым, што бяс­плат­ны сыр бы­вае толь­кі ў па­стцы.

Псеў­да­вы­пла­ты

У апош­нія га­ды з'я­віў­ся і та­кі шлях пад­ма­ну па­жы­лых лю­дзей. Ашу­кан­цы пад вы­гля­дам су­пра­цоў­ні­каў ад­дзе­лаў са­цы­яль­най аба­ро­ны або ін­шых ар­га­ні­за­цый са­цы­яль­най сфе­ры мо­гуць ха­дзіць па ква­тэ­рах, па­ве­дам­ля­ю­чы пен­сі­я­не­рам, што на­пя­рэ­дад­ні свя­точ­най да­ты (час­цей за ўсё гэ­та 9 Мая, Но­вы год) ней­кая «афі­цый­ная ар­га­ні­за­цыя» пра­во­дзіць буй­ныя гра­шо­выя вы­пла­ты пен­сі­я­не­рам, ве­тэ­ра­нам вай­ны і пра­цы і ін­шы­м ільгот­ным ка­тэ­го­ры­ям на­сель­ніц­тва. У па­цвяр­джэн­не сва­іх слоў зла­мыс­ні­кі дэ­ман­стру­юць ней­кае апа­вя­шчэн­не на атры­ман­не гро­шай на імя гэ­та­га пен­сі­я­не­ра. Пад­ман у тым, што пен­сі­я­не­ру спа­чат­ку пра­па­ну­юць унес­ці пе­рад­апла­ту для тэр­мі­но­ва­га афарм­лен­ня да­ку­мен­та­цыі. Пры­чым ад­даць гэ­тыя гро­шы вар­та не­ад­клад­на, інакш вы­плат не бу­дзе. І да­вер­лі­выя па­жы­лыя лю­дзі пе­ра­да­юць на­за­па­ша­ныя срод­кі афе­рыс­там.

«Алег Іва­на­віч? З ва­шым сы­нам ня­шчас­це...»

У апош­ні час атры­ма­ла рас­паў­сю­джан­не яшчэ ад­на схе­ма пад­ма­ну (асаб­лі­ва, як удак­лад­ня­юць спе­цы­я­ліс­ты, гэ­та да­ты­чыц­ца Ра­сіі, але ра­на ці поз­на ўсё но­выя схе­мы пры­хо­дзяць і да нас). Ноч­чу ў ква­тэ­ры пен­сі­я­не­ра раз­да­ец­ца зва­нок. Ча­ла­век на тым кан­цы про­ва­да прад­стаў­ля­ец­ца су­пра­цоў­ні­кам мі­лі­цыі і, не даў­шы апа­мя­тац­ца, аб'­яў­ляе, што сын пен­сі­я­не­ра (унук, пля­мен­нік ці ін­шы сва­як — маг­чы­мы ва­ры­ян­ты) тра­піў у да­рож­на-транс­парт­нае зда­рэн­не аль­бо збіў ча­ла­ве­ка і ця­пер зна­хо­дзіц­ца ў ад­дзя­лен­ні мі­лі­цыі. Для та­го, каб яго ад­пус­ці­лі, не­аб­ход­на пе­ра­даць па­трэб­ную су­му сва­я­кам па­цяр­пе­ла­га ў якас­ці кам­пен­са­цыі. Пры­зна­ча­ец­ца час і мес­ца су­стрэ­чы — і да­вер­лі­вы пен­сі­я­нер, не ма­ю­чы ча­су або маг­чы­мас­ці пра­ве­рыць гэ­ты факт не­па­срэд­на ў сва­я­коў, сам пе­рад­ае гро­шы ў ру­кі мах­ля­роў...

Злы жарт з па­жы­лы­мі людзь­мі мо­жа згу­ляць і ня­ве­дан­не су­час­ных тэх­на­ло­гій. Так, у наш век не­аба­вяз­ко­ва пе­ра­да­ваць ашу­кан­цам на­яў­ныя гро­шы. Ча­сам для гэ­та­га да­стат­ко­ва даць ну­мар ра­хун­ку (ці бан­каў­скай кар­ты) або па­ве­да­міць свае паш­парт­ныя да­ныя.

Як не стаць ах­вя­рай?

Рас­па­знаць мах­ля­роў бы­вае ня­лёг­ка, бо гэ­тыя лю­дзі, як пра­ві­ла, вы­гля­да­юць пры­ем­ны­мі, ін­тэ­лі­гент­ны­мі, вы­клі­ка­юць да­вер і пры­хіль­насць.

— Не тра­піць у іх «сет­кі» мож­на толь­кі ад­ным спо­са­бам: не пус­каць на па­рог ня­про­ша­ных «гас­цей», а лепш — на­огул не ад­чы­няць дзве­ры не­зна­ём­цам, — ра­іць Сяр­гей Кра­суц­кі. —Не­аб­ход­на па­пра­сіць іх па­ча­каць, каб пе­ра­тэ­ле­фа­на­ваць у той жа тэ­ры­та­ры­яль­ны цэнтр са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня і пра­ве­рыць, ці на­кі­роў­ваў ён та­кіх су­пра­цоў­ні­каў па гэ­тым ад­ра­се. За­пом­ні­це: ка­му­наль­ныя служ­бы не на­кі­роў­ва­юць сва­іх су­пра­цоў­ні­каў з «аб­хо­дам» па да­мах, каб па­ве­да­міць пра ней­кія зме­ны ў сва­ёй пра­цы. Ім пра­сцей гэ­та зра­біць па-ін­ша­му: усю ін­фар­ма­цыю гра­ма­дзя­не мо­гуць знай­сці на дош­цы аб'­яў у пад'­ез­дзе. Та­му вы­пад­ко­выя «ад­рас­ныя» ві­зі­цё­ры — пад­ста­ва для су­мнен­няў.

Акра­мя та­го, на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня пра­фі­лак­ты­кі МУС ра­іць усё-та­кі па­чаць больш да­вя­раць бан­кам. Ка­лі гро­шы бу­дуць ля­жаць на ра­хун­ку — іх у вас ні­хто не вы­кра­дзе. А пен­сію лепш атрым­лі­ваць на бан­каў­скую плас­ты­ка­вую карт­ку і зды­маць па част­ках. Гэ­та больш бяс­печ­на, чым атры­маць ад­ра­зу ўсю су­му на по­шце і та­кім чы­нам, маг­чы­ма, апы­нуц­ца ў по­лі піль­най ува­гі лю­дзей з кры­мі­наль­ны­мі схіль­нас­ця­мі.

Свят­ла­на Бусь­ко.

Да ве­да­ма

У гэ­тым го­дзе ў па­раў­на­нні з мі­ну­лым на 75% па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць мах­ляр­стваў су­праць па­жы­лых лю­дзей. Уся­го ў Бе­ла­ру­сі за сту­дзень—лі­пень у да­чы­нен­ні да лю­дзей, ста­рэй­шых за 60 га­доў, бы­ло здзейс­не­на 36 раз­бо­яў і 135 мах­ляр­стваў, 3524 кра­дзя­жы, 42 за­бой­ствы, 53 цяж­кія ця­лес­ныя па­шко­джан­ні, 243 ра­ба­ван­ні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.