Вы тут

Хачу быць літаратарам!..


У Віцебску прайшла прэ­зен­та­цыя не­звы­чай­на­га ча­со­пі­са, які ства­ра­юць дзе­ці

У ста­год­дзе ін­тэр­нэ­ту, план­шэ­таў і ін­шых га­джэ­таў, аказ­ва­ец­ца, ёсць ня­ма­ла дзя­цей, якія не толь­кі за­хап­ля­юц­ца паэ­зі­яй і про­зай, але і вель­мі доб­ра пі­шуць са­мі. Хлоп­чы­кам і дзяў­чат­кам да­па­ма­га­юць раз­віць та­лент пра­фе­сі­я­на­лы пя­ра. На Ві­цеб­шчы­не гэ­тым зай­ма­юц­ца чле­ны Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі. Мас­ці­тыя твор­цы з за­да­валь­нен­нем пра­вод­зяць для дзят­вы ўро­кі май­стэр­ства, ар­га­ні­зу­юць кон­кур­сы, рых­ту­юць да вы­дан­ня ўні­каль­ныя ча­со­пі­сы.

— Та­кія «шко­лы» лі­та­ра­тур­на­га май­стэр­ства дзей­ні­ча­юць у Ві­цеб­ску, а так­са­ма ў По­лац­кім, Глы­боц­кім, Шар­каў­шчын­скім ра­ё­нах... Юныя аў­та­ры ў лі­ку ін­ша­га бя­руць удзел у лі­та­ра­тур­ных кон­кур­сах, — рас­каз­вае ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» Та­ма­ра Крас­но­ва-Гу­са­чэн­ка, стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га ад­дзя­лен­ня Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі.

Ча­со­пі­с «Родничок» вы­да­юць у ві­цеб­скай дзі­ця­чай біб­лі­я­тэ­цы імя Мар­ша­ка пад ку­ра­тар­ствам Ма­і­ны Ба­ба­ры­кі, дзі­ця­чай пісь­мен­ні­цы, па­эт­кі, ад­ной са ста­рэй­шых май­строў сло­ва ў кра­і­не.

На­клад «Родничка» не­вя­лі­кі: на ка­ля­ро­вым прын­та­ры раз­дру­коў­ва­юц­ца не­каль­кі асоб­ні­каў. А ўсё та­му, як рас­тлу­ма­чы­лі ў біб­лі­я­тэ­цы, што ва ўста­но­вы куль­ту­ры, зра­зу­ме­ла, гро­шай заў­сё­ды ма­ла.

Але юныя та­лен­ты спа­дзя­юц­ца, што зной­дуц­ца доб­рыя да­рос­лыя, якія змо­гуць да­па­магчы. Кож­ны ну­мар — ад­на­знач­на ўні­каль­ны. У пры­ват­нас­ці, юбі­лей­ны — ілюст­ра­ва­ны да­во­лі пра­фе­сій­ны­мі ма­люн­ка­мі ад­ной з юных аў­та­рак.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».