Вы тут

Аме­ры­кан­цы па­спя­хо­ва вы­пра­ба­ва­лі бак­тэ­ры­яль­ную тэ­ра­пію ра­ку


 

Экс­пе­ры­мен­ты на па­цу­ках, са­ба­ках, а так­са­ма па­куль адзін­ка­вы вы­па­дак клі­ніч­на­га вы­пра­ба­ван­ня ме­та­ду па­ка­за­лі, што ін'­ек­цыя аслаб­ле­най вер­сіі гле­ба­вай бак­тэ­рыі Сlоstrіdіum nоvуі не­па­срэд­на ў зла­я­кас­ную пух­лі­ну за­бяс­печ­вае яе знач­нае ска­ра­чэн­не і на­ват поў­нае знік­нен­не. Вы­ні­кі да­сле­да­ван­ня апуб­лі­ка­ва­ны ў ча­со­пі­се «SсіеnсеTrаnslаtіоnаl Mеdісіnе».

На той факт, што бак­тэ­ры­яль­ныя ін­фек­цыі пры ан­ка­ла­гіч­ных за­хвор­ван­нях у не­ка­то­рых вы­пад­ках спры­я­юць па­збаў­лен­ню ад ра­ку, ура­чы звяр­ну­лі ўва­гу ка­ля 200 га­доў та­му. Так, у 1890‑я га­ды нью-ёрк­скі хі­рург Уіль­ям Ко­лі да­во­лі па­спя­хо­ва ля­чыў ан­ка­ла­гіч­ных хво­рых з да­па­мо­гай ін'­ек­цый у пух­лі­ну роз­ных ві­даў па­та­ген­ных бак­тэ­рый. Ад­нак за­тым больш су­час­ныя ві­ды тэ­ра­піі ра­ку пры­му­сі­лі аб ме­та­дзе Ко­лі за­быц­ца. Але вось на пра­ця­гу апош­ня­га дзе­ся­ці­год­дзя гру­па спе­цы­я­ліс­таў па ге­не­ты­цы ан­ка­ла­гіч­ных за­хвор­ван­няў з Уні­вер­сі­тэ­та Джон­са Хоп­кін­са зноў ак­тыў­на вы­ву­чае ўздзе­ян­не роз­ных ві­даў бак­тэ­рый на ра­ка­выя пух­лі­ны. У рэш­це рэшт ву­чо­ныя за­ся­ро­дзі­лі сваю ўва­гу на гле­ба­вай бак­тэ­рыі Сlоstrіdіum nоvуі. Для іс­на­ван­ня гэ­та­га мік­ра­ар­га­ніз­ма не­аб­ход­нае бед­нае кіс­ла­ро­дам на­ва­коль­нае ася­род­дзе, якое як­раз пры­сут­ні­чае ў пух­лін­ных клет­ках. Бак­тэ­ры­яль­ная тэ­ра­пія амаль удвая пра­доў­жы­ла жыц­цё хво­рых жы­вёл у па­раў­на­нні з ты­мі, хто яе не атрым­лі­ваў. Мік­ра­ска­піч­нае да­сле­да­ван­не па­ка­за­ла, што бак­тэ­рыі ак­тыў­на ата­ку­юць і зні­шча­юць пух­лін­ныя клет­кі, у якіх на­зі­ра­ец­ца дэ­фі­цыт кіс­ла­ро­ду, і ста­ран­на па­збя­га­юць поў­ных кіс­ла­ро­ду зда­ро­вых кле­так, раз­ме­шча­ных уся­го за не­каль­кі мік­ра­мет­раў ад ра­ка­вых. Клі­ніч­ныя вы­пра­ба­ван­ні бак­тэ­ры­яль­най тэ­ра­піі ра­ку бу­дуць пра­цяг­ну­ты і па­шы­ра­ны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?